Матросаў, якія выжылі на крэйсеры «Масква», ізноў пасылаюць на вайну
21.06.2022, 11:53
Ва ўкраінскай сталіцы прэзентавалі новую марку з серыі «Расейскі ваенны карабель, ідзі *****». Чарга ля галоўнага аддзялення «Укрпошты» на Майдане ў Кіеве склалася з больш чым тысячы ахвотнікаў здабыць гістарычны асобнік. Дзень старту продажаў быў прымеркаваны да сарака дзён з моманту затаплення крэйсера «Масква». Кіеў, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Агата Квяткоўская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Іхныя бацькі патрабуюць не дапусціць гэтага.
Матросаў тэрміновай службы, якія выжылі на патанулым расейскім крэйсеры «Масква», збіраюцца зноў скарыстаць у вайне супраць Украіны. Пра гэта паведамляе «Новая газета. Европа».
Ва ўкраінскай сталіцы прэзентавалі новую марку з серыі «Расейскі ваенны карабель, ідзі *****». Чарга ля галоўнага аддзялення «Укрпошты» на Майдане ў Кіеве склалася з больш чым тысячы ахвотнікаў здабыць гістарычны асобнік. Дзень старту продажаў быў прымеркаваны да сарака дзён з моманту затаплення крэйсера «Масква». Кіеў, Украіна. 23 траўня 2022 года. (Фота: Агата Квяткоўская / Белсат)
У сваім лісце ў вайсковую пракуратуру Севастопаля, у Камітэт салдацкіх маці і да ўпаўнаважанага ў правах чалавека бацькі матросаў паведамілі, што іхных дзяцей дагэтуль не перавялі на сушу – насуперак абяцанням.
Замест гэтага 49 матросаў з «Масквы» ўтрымліваюць на вартавым караблі «Ладны», што быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1981 годзе і мае патрэбу ў рамонце. Бацькі паведамляюць, што іхных дзяцей збіраюцца на гэтым судне паслаць на вайну 30 чэрвеня, але тыя не жадаюць ізноў удзельнічаць у ваенных дзеяннях.
Бацькі адзначаюць, што матросы тэрміновай службы ўжо былі няпраўна задзейнічаныя ў вайне, атрымалі траўмы.
Нагадаем, што 13 красавіка ў акваторыі Чорнага мора крылатая ракета «Нэптун» трапіла ў расейскі ракетны крэйсер «Масква». Камандаванне ЗСУ выступіла з заявай аб знішчэнні расейскага флагмана, што атрымаў пашкоджанні, загарэўся, пасля перавярнуўся і патануў.
У Мінабароны РФ спачатку адмаўлялі здарэнне, а пасля сцвярджалі, што на караблі адбылася дэтанацыя боепрыпасаў, а патануў ён, калі яго буксавалі.