навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 23 чэрвеня

Разбураны дом у Барадзянцы. Кіеўская вобласць, Украіна. 2022 год. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Разбураны дом у Барадзянцы. Кіеўская вобласць, Украіна. 2022 год. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі на вечар 23 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Разбураны дом у Барадзянцы. Кіеўская вобласць, Украіна. 2022 год. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Разбураны дом у Барадзянцы. Кіеўская вобласць, Украіна. 2022 год. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 34 430 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў ва ўсходняй зоне аперацыі асноўныя наступальныя дзеянні расейцаў праходзілі на славянскім, данецкім, бахмуцкім і севераданецкім кірунках. Мэта расейацаў – стварэнне ўмоваў для аднаўлення наступу на Славянск, поўны захоп Севераданецку і атачэнне ўкраінскіх сілаў у ваколіцах Лісічанску, а таксама блакаванне асноўных лагістычных шляхоў у гэтым рэгіёне.
Адзначаецца, што расейцы здолелі захапіць паселішчы Ласкутоўка і Рай-Аляксандраўка, працягваюць штурм Сіроціна, а таксама праводзяць падрыхтоўчыя дзеянні да фарсіравання ракі Северскі Данец.
На краматорскім, аўдзееўскім, навапаўлаўскім і запарожскім кірунках вораг спрабуе блакаваць ЗСУ, каб не дапусціць іх перакідання на небяспечныя ўчасткі фронту.
У Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцях расейцы трымаюць абарону, каб не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў. Аналагічная сітуацыя і ў Харкаўскай вобласці, дзе расейцы спрабуюць не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў у тыл войскаў, якія дзейнічаюць на славянскім напрамку.
Пры гэтым па ўсёй лініі сутыкнення войскі РФ актыўна ўжываюць артылерыю і сістэмы залпавага агню.
Разам з тым прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік паведаміў, што таксама захоўваецца пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі, дзе цяпер ідзе праверка баявой гатовасці Узброеных сілаў.
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што ЗСУ атрымалі амерыканскія ракетныя комплексы HIMARS. Рэзнікаў падзякаваў міністру абароны ЗША і зазначыў, што для акупантаў «лета будзе гарачым і апошнім».
Упраўленне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў паведаміла, што з пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага з Украіны выехалі 8 007 014 чалавек. Пры гэтым палова ўцекачоў мінула мяжу з Польшчай – гэта 4,1 млн чалавек. Мяжу з Расеяй перасекла 1,3 млн чалавек. Таксама адзначаецца, што з 28 лютага ва Украіну вярнуліся больш за 2,8 млн чалавек, частка з іх – пасля эвакуацыі.
Тым часам у выніку вайны ва Украіне пацярпелі як мінімум 917 дзяцей: 324 дзіцяці загінулі, яшчэ 593 атрымалі раненні.
Belsat

Расейцы дэмантавалі і скралі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю

навіны
Выданне Vlasti.net паведаміла, што расейскія войскі дэмантавалі і скралі самую вялікую ва Украіне сонечную электрастанцыю, якая месціцца каля гораду Токмак Запарожскай вобласці. Паводле гараджанаў, сонечныя панэлі разбіралі, пакавалі і вывозілі на працягу доўгага часу.
ВК belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10