навіны

МЗС РФ забараніла жонцы і дачцэ Джо Байдэна прыязджаць у Расею

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн наведала памежныя рэгіёны Украіны і Славаччыны. Крыніца: tsn.ua
Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн наведала памежныя рэгіёны Украіны і Славаччыны. Крыніца: tsn.ua
podpis źródła zdjęcia

Агулам у спісе 1048 асобаў.

Расейскія ўлады ўнеслі ў санкцыйныя спісы супраць ЗША прозвішчы яшчэ 25 чалавек. Сярод іх ёсць Джыл і Эшлі Байдэн, жонка і дачка амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна.
Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн наведала памежныя рэгіёны Украіны і Славаччыны. Крыніца: tsn.ua
Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн наведала памежныя рэгіёны Украіны і Славаччыны. Крыніца: tsn.ua
Усім, хто трапіў пад санкцыі, забаронены ўезд у Расею.
У Міністэрстве замежных справаў РФ патлумачылі, што новыя абмежаванні – гэта адказ на санкцыі ЗША.


,,

«У якасці адказу на пастаяннае пашырэнне санкцыяў ЗША супраць расейскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, у «стоп-ліст» уносяцца 25 амерыканскіх грамадзянаў з ліку адказных за фармаванне русафобскага курсу сенатараў, удзельнікаў т. зв. групы «МакФол – Ермак», што займаецца распрацоўваннем рэкамендацыяў адносна антырасейскіх рэстрыкцыяў, а таксама чальцоў сям’і прэзідэнта Дж. Байдэна», – паведамілі ў МЗС.


Агулам у расейскім санкцыйным спісе адносна ЗША апынуліся 1048 асобаў.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10