Ва Украіне хочуць цалкам забараніць увоз кніг з Беларусі
09.07.2022, 00:29
Аляксандр Ткачэнка. (Фота: Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны)
podpis źródła zdjęcia
У чэрвені быў прыняты закон аб забароне на ўвоз ва Украіну кніг з Беларусі на расейскай мове
Прапанову забараніць увоз ва Украіну любых кніг, на любой мове, з Расеі, Беларусі, а таксама акупаваных Расеяй тэрыторыяў агучыў на брыфінгу 8 ліпеня міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка, піша «Украінская праўда».
Аляксандр Ткачэнка. (Фота: Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны)
«Шмат было размоваў і пытанняў адносна ўвозу на тэрыторыю Украіны расейскай кніжнай прадукцыі з Расеі і Беларусі. Хацеў бы растлумачыць пазіцыю Міністэрства: мы за тое, каб забараніць увоз любой кніжнай прадукцыі з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, не толькі на рускай мове, а ўсе кнігі на любой мове», – заявіў міністр.
У той жа час друкаваць кнігі па-расейску ў самой Украіне не забароняць, таму што такая забарона стала б парушэннем правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй Украіны.
У чэрвені бягучага году Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне на ўвоз ва Украіну з тэрыторыі Расеі і Беларусі кніг на расейскай мове.