Згадаем і паспяховыя, і няўдалыя спробы вызначыць лёс дзяржавы сілаю
Спробы змяніць кіраўнікоў у выніку змовы і гвалтоўнымі сродкамі (своеасаблівы «сілавы сцэнар») здараліся ў беларускай гісторыі не раз. Шмат такіх эпізодаў было як за часоў Вялікага Княства Літоўскага, названага нядаўна Лукашэнкам «першай беларускай дзяржавай», так і пазней. Згадаем і паспяховыя, і няўдалыя спробы вызначыць лёс дзяржавы сілаю ды прасочым наступствы змоваў.
Міндоўг
Заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага, першы і апошні кароль Літвы, каранаваны ў Наваградку 6 ліпеня 1253 года, быў забіты ў выніку змовы. «Хроніка Быхаўца» падрабязна апісвае, як забойству князя папярэднічаў канфлікт з паплечнікам, князем нальшанскім Даўмонтам. Міндоўг забраў у таго жонку.
Рэч у тым, што жонкі Даўмонта і Міндоўга былі роднымі сёстрамі. Жонка Міндоўга памерла, ён запрасіў на пахаванне ейную сястру. Калі тая прыехала, узяў яе замуж са словамі: «Сястра твая, паміраючы, загадала мне, каб я цябе замуж за сябе ўзяў. Казала, гэта каб іншая дзяцей не крыўдзіла».
У выніку Даўмонт далучыўся да змовы, якую арганізавалі пляменнікі Міндоўга Транята і Таўцівіл, незадаволеныя самаўладствам вялікага князя. Міндоўга разам з ягонымі двума сынамі 5 жніўня 1263 года пасек сякерай асабіста Даўмонт падчас выправы на Бранск, а затым уцёк у Пскоў, дзе прыняў праваслаўе і стаў мясцовым князем пад імем Цімафей (кананізаваны Праваслаўнай Царквой). Цімафей-Даўмонт ажаніўся з унучкай Аляксандра Неўскага, у іх нарадзіўся сын Давыд, які ўвайшоў у гісторыю як Давыд Гарадзенскі, адзін з найвялікшых ваяроў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Смерць Міндоўга. Р. Штэйн і Г. Зэйфэр, каля 1900 г. Крыніца: wikipedia.org
Браты ж Транята і Таўцівіл пасля забойства дзядзькі жадалі гаспадарыць на Літве. Што было далей, апісвае «Хроніка Быхаўца»: «І паслаў ён па брата свайго Таўцівіла ў Полацак, кажучы так: «Ты, браце, прыедзь сам, раздзелім між сабою зямлю і набытак Міндоўгаў». Той прыехаў да яго і думаць пачаў, як забіць Траняту, а Транята сабе мысліў, як забіць Таўцівіла. І тады паведаміў Траняту пра задуму Таўцівілаву баярын ягоны палачанін Пракоп. І Транята апярэдзіў Таўцівіла і забіў яго і стаў княжыць адзін. Пасля гэтага пачаў думаць Міндоўгаў канюшы з чатырма парабкамі, як бы ім забіць Траняту. І калі ён ішоў у лазню мыцца, падпільнавалі яго і забілі. Такі быў канец Транятаў». Фактычна змоўшцы перажылі Міндоўга ўсяго на год і загінулі, спрабуючы перахапіць вызваленую пасаду вялікага князя.
Забойства Таўцівіла. Ліцавы летапіс. Крыніца: runivers.ru
Жыгімонт
20 сакавіка 1440 года ў Троках быў забіты вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч, сын Кейстута, малодшы брат Вітаўта. Гаспадаранне Жыгімонта ў Вялікім Княстве Літоўскім пачалося і кончылася змоваю – у першым выпадку з яго боку, у другім – супраць яго.
Жыгімонт напрыканцы свайго гаспадарання стаў вельмі падазроным у адносінах паплечнікаў і жорстка караў тых, каго лічыў сваім праціўнікам. Гэта стала падставаю для змовы на чале з князямі Чартарыйскімі. У «Хроніцы Быхаўца» апісваецца, што Жыгімонт ведаў пра незадаволенасць, таму намагаўся не выязджаць з добра абароненых Трокаў. І вось змоўцы, каб трапіць у Троцкі замак, вырашылі скарыстацца траянскім канём: у горад адправілі трыста падводаў з сенам для коней гарнізону, а пад тым сенам хаваліся па пяць ваяроў на падводу. Кіраваў аперацыяй кіянін Скабейка.
Жыгімонт Кейстутавіч. Крыніца: https: bis.nlb.by
Удалося паспяхова пранікнуць у замак, але каб трапіць да спачывальні князя, кемлівасць спатрэбілася яшчэ раз. У Жыгімонта быў улюбёны мядзведзь. «І заўжды, калі той мядзведзь прыходзіў да спачывальні і лапаю дзверы драпаў, туды яго пускалі. Так і князь Чартарыйскі, прыйшоўшы са Скабейкам і з усімі тымі людзьмі, драпнуў рукою па дзвярах. Князь Жыгімонт падумаў, што гэта мядзведзь, і загадаў дзверы адчыніць, і ў тое імгненне кінуліся Чартарыйскі са Скабейкам у спачывальню».
Забілі Жыгімонта вілкамі, якімі агонь у коміне папраўляюць: «Кроў пырснула з галавы на сцяну, яна і да сёння відна на сцяне ў спачывальні ў вежы большага Троцкага замку».
Аляксандр ІІ
Напрыканцы 1870-х гадоў царскія ўлады разгарнулі шырокія рэпрэсіі супраць «народнікаў», ідэалогія якіх грунтавалася на асаблівым шляху Расеі – абмінуць капіталізм і адразу перайсці да сацыялізму.
Адзін з актыўных «народнікаў» – Ігнат Грынявіцкі з маёнтку Басін Бабруйскага ўезду (цяпер в. Калінаўка Клічаўскага раёну). Грынявіцкі марыў пра стварэнне «баявых дружынаў» з ліку сялянаў, але спробы сабраць іх на радзіме не мелі плёну. Таму ў 1879 годзе ён далучаецца да расейскай арганізацыі «Народная воля» і робіцца заснавальнікам яе «беларускай мясцовай фракцыі». Напрыканцы 1880 года ён далучаецца да суполкі, якая рыхтавала замах на цара Аляксандра ІІ. Гэтае забойства, на думку нарадавольцаў, мусіла запусціць рэвалюцыю ў імперыі.
Цягам некалькіх месяцаў вывучаліся маршруты цара ў Пецярбурзе, адначасова рыхтаваліся бомбы. Працы не спынілі, нават калі за пару дзён да аперацыі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў суполкі.
Забойства Аляксандра ІІ. Крыніца: wikimedia.org
Дзеля забойства цара чатыры чалавекі, сярод якіх і Ігнат Грынявіцкі, размясціліся ў загадзя вызначаных месцах. Аднак усё пайшло не паводле плану, бо 1 сакавіка зранку цар паехаў іншым шляхам. Прыйшлося імправізаваць. Калі экіпаж, узмоцнены аховай з казакоў, пад’язджаў да Екацярынінскага каналу, адзін з удзельнікаў замаху, Мікалай Рысакоў, кінуў бомбу, але тая адскочыла ад карэты і выбухнула побач з ахоўнікам, якога і забіла. Рысакова схапілі і сталі збіваць. У гэты час з экіпажу, каб паглядзець, што адбываецца, выйшаў цар Аляксандр ІІ. Тады 25-гадовы Ігнат Грынявіцкі наблізіўся да цара, якому кінуў пад ногі бомбу. І цар, і яго забойца памерлі ад атрыманых ранаў.
Ігнат Грынявіцкі. Крыніца: ARCHE
У перадсмяротным лісце Грынявіцкі пісаў: «Ці шмат яшчэ ахвяр запатрабуе наша няшчасная, але дарагая радзіма ад сваіх сыноў для свайго вызвалення? Я баюся… мяне, асуджанага, які стаіць адной нагой у магіле, палохае думка, што наперадзе шмат яшчэ дарагіх ахвяр забярэ барацьба, а яшчэ больш – апошняя смяротная сутычка з дэспатызмам, якая, я перакананы ў тым, не асабліва далёкая і якая заліе крывёй палі і нівы нашай радзімы, бо – на жаль! – гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва волі патрабуе чалавечых ахвяр».
Цела Ігната Грынявіцкага пасля выкананага замаху на Аляксандра ІІ. Крыніца: ARCHE
Разлік на рэвалюцыю не спраўдзіўся, а імперыю ахапіла яшчэ мацнейшая хваля рэпрэсіяў, першымі ахвярамі якой сталі пяць павешаных змоўцаў. Адрэзаная галава Грынявіцкага была выстаўленая ў камендатуры пецярбургскай паліцыі. На базе створанай Грынявіцкім беларускай фракцыі «Народнай волі» ў 1882 годзе паўстала група «Гоман», якая ў аднайменным часопісе заклікала: «Далоў чужыя рукі. Беларусь павінна быць для беларусаў, а не для чужых элементаў!».
Кубэ
Пасля акупацыі нацыстамі Беларусі Вільгэльм Кубэ быў прызначаны кіраўніком створанай тут 17 ліпеня 1941 года Генеральнай акругі. З самага пачатку кіраванне гэтага генеральнага камісара адзначалася вынішчэннем жыхароў Менску, змешчаных у гета. У той жа час ён намагаўся скарыстацца і падтрыманнем беларусаў, дзеля чаго спрыяў стварэнню разнастайных таварыстваў.
22 ліпеня 1943 года на Кубэ быў здзейснены няўдалы замах у тэатры ў Менску. Незадоўга да выбуху генеральны камісар пакінуў будынак, у якім загінулі каля 70 чалавек, а больш за сотню было паранена. 6 верасня 1943 года Кубэ спрабавалі ўзарваць у сталоўцы, аднак ён зноў цудам уратаваўся, у адрозненне ад загінулых 36 афіцэраў вермахту. Нарэшце 22 верасня ў 00:40 Кубэ быў узарваны ў сваім доме ў Менску. Выканаўцай забойства стала Алена Мазанік, прыбіральніца ў доме Кубэ. 29 кастрычніка 1943 году ёй разам з датычнымі да аперацыі Марыяй Восіпавай і Надзеяй Траян былі нададзеныя званні Герояў Савецкага Саюзу. Адказам на забойства Кубэ стаў расстрэл 300 зняволеных менскай турмы і пакаранне смерцю яшчэ двух тысяч менчукоў.
Алена Мазанік, Надзея Траян, Марыя Восіпава (справа налева). Крыніца: warheroes.ru
Алена Мазанік памерла ў 1996 годзе і пахаваная на Усходніх могілках Менску, Марыя Восіпава, якая шмат зрабіла для рэабілітацыі ўдзельнікаў менскага падполля, памерла ў 1999 годзе ў Менску і таксама пахаваная на Усходніх могілках. Надзея Траян памерла ў 2011 годзе ў Маскве.
Свідрыгайла
Малодшы брат Ягайлы Свідрыгайла стаў вялікім князем літоўскім пасля смерці Вітаўта ў 1430 годзе. Ён выступаў супраць уніі з Польшчай, што вылілася ў адкрытую вайну за Падолле. У якасці саюзніка Свідрыгайла абраў Тэўтонскі ордэн і 1 верасня 1431 года здолеў дабіцца замірэння з Польшчаю на чале з Ягайлам.
Свідрыгайла. Крыніца: wikipedia.org
У адказ на патрабаванне аднавіць унію з Польшчай Свідрыгайла цалкам адмовіўся ад звязу з гэтай краінай. У выніку польскі пасол Лаўрэнцій Зарэмба арганізаваў змову і ў ноч на 1 верасня 1432 года ў Ашмянах «прапольская партыя» паспрабавала забіць Свідрыгайлу.
У Ашмянах вялікі князь спыніўся на начоўку, рушачы да Берасця, дзе павінен быў сустрэцца з польскім каралём. Выканаўцамі замаху сталі Жыгімонт, сын Кейстута, абвешчаны новым вялікім князем літоўскім, і Сямён Гальшанскі на мянушку Люты. Свідрыгайла, якому прыйшлося пакінуць у Ашмянах цяжарную жонку, дзякуючы ўласнаму баявому досведу здолеў вырвацца з 14 сваймі паплечнікамі і збег у Полацк. Пасля няўдалага замаху ў Вялікім Княстве Літоўскім пачалася пяцігадовая грамадзянская вайна, у час якой дзяржава ледзь не распалася.
Казімір Ягелончык
У 1481 годзе ў Кобрыне рыхтавалася забойства вялікага князя Казіміра Ягелончыка. Ён павінен быў прыехаць на вяселле Фёдара Бельскага. Гэтыя падзі ўвайшлі ў гісторыю як «змова князёў», бо ў ёй удзельнічалі вялікалітоўскія арыстакраты князі Алелькавічы, Фёдар Бельскі і Іван Гальшанскі. Усе яны – паміж сабой браты і павязаныя з княскай дынастыяй Гедзімінавічаў. Князі былі незадаволеныя тым, што іх паступова адхіляюць ад улады, а вакол князя ствараецца новая эліта.
Пасля забойства Казіміра князем павінен быў стаць Міхаіл Алелькавіч. У выпадку ж няўдачы абмяркоўвалася адасабленне тэрыторыі княства «ад Бярэзіны» і на ўсход. Але змоўцаў выдалі, 30 жніўня 1481 года Міхаілу Алелькавічу і Івану Гальшанскаму ў Вільні адсеклі галовы, толькі Фёдар Бельскі здолеў збегчы ў Маскву.
Казімір Ягелончык. Крыніца: wikimedia.org
Казімір Ягелончык памёр у 1492 годзе ў Горадні і быў пахаваны ў Кракаве на Вавэлі. Пасля ягонай смерці ўнія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім распалася, каб зноў адрадзіцца ў больш шчыльнай форме ў 1569 годзе.
Мураўёў-вешальнік
У час паўстання 1863–1864 гадоў у Вільні быў распрацаваны план забойства генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва-вешальніка і віленскага маршалка Аляксандра Дамейкі, які здрадзіў паўстанцам.
Выканаць план павінны былі «кінжальнікі» з ліку маладых людзей без сем’яў, каб у выпадку правалу супраць родных не выкарыстоўвалі рэпрэсіяў. Для забойства Мураўёва з Варшавы выклікалі вядомага «кінжальніка», 26-гадовага Яна Бянькоўскага. План прадугледжваў забойства генерал-губернатара 27 ліпеня падчас святочнай службы ў гонар дня народзінаў расейскай імператрыцы. Аднак у гэты дзень у святыні было так шмат народу, што Бянькоўскі не здолеў дабрацца да Мураўёва.
Міхаіл Мураўёў-вешальнік. Крыніца: wikipedia.org
Праз два дні быў здзейснены замах на Дамейку, якога ад сямі ўдараў нажом уратаваў тоўсты халат. Па Вільні пачаліся аблавы, у выніку схапілі братоў-рамеснікаў Аляксандра і Юзэфа Раўкоўскіх, медыкаў Эдварда Чаплінскага і Яна Марчэўскага, гараджанаў Караля Сіповіча і Уладзіслава Яблонскага. Апошнім схапілі Бянькоўскага, які спрабаваў з’ехаць чыгункай, але адзін з уважлівых жандараў заўважыў, што валасы ў таго пафарбаваныя.
Усе абвінавачаныя ва ўдзеле ў змове былі пакараныя смерцю на Лукішскім пляцы ў Вільні і пахаваныя на Замкавай гары. Цяпер іх парэшткі перахаваныя на могілках Росы. Падчас няўдалых замахаў пачаліся аблавы, падчас якіх арыштавалі шматлікіх удзельнікаў паўстанцкай падпольнай арганізацыі, што паскорыла паразу паўстання.
Курлоў
18 кастрычніка на загад менскага губернатара Паўла Курлова ў Менску быў расстраляны натоўп менчукоў, якія сабраліся каля Віленскага вакзалу Лібава-Роменскай чыгункі ў чаканні абяцанага імператарам Мікалаем ІІ вызвалення палітзняволеных. Каля 100 чалавек загінулі, яшчэ 300 былі параненыя.
Іван Пуліхаў. Крыніца: wikipedia.org
У адказ 14 студзеня 1906 года на Курлова і паліцмайстра Д. Норава ажыццявілі замах. 26-гадовы мянчук Іван Пуліхаў кінуў у Курлова бомбу, але тая не спрацавала. Тады 27-гадовая мянчанка Аляксандра Ізмайловіч дастала пісталет і стала страляць у паліцмайстра, аднак не трапіла.
І Пуліхаў, і Ізмайловіч былі схопленыя і змешчаныя ў Пішчалаўскі замак, пасля асуджаныя да смяротнага пакарання. Пуліхава павесілі на вежы турмы 16 лютага 1906 года, у гэты час палітвязні вывесілі чорныя сцягі ў вокнах. Ужо пасля вайны цела Пуліхава было перахаванае на Вайсковых могілках Менску, а ў сталіцы Беларусі адна з вуліцаў названая ў ягоны гонар.
Аляксандра Ізмайловіч была сасланая на бестэрміновую катаргу, вызваленая пасля Лютаўскай рэвалюцыі, але зноў накіраваная ў ссылку бальшавікамі ды ў 1937 годзе асуджаная на 10 гадоў турмы. 11 верасня 1941 года Ізмайловіч была расстраляная.
Курлоў жа памёр на эміграцыі ў Берліне ў 1923 годзе.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.