навіны

Чаму пра ГУБАЗіК і бота «Чорнай кнігі» не расказвалі больш за год?

Telegram-бот «Чорная кніга Беларусі». (Фота: Белсат)
Telegram-бот «Чорная кніга Беларусі». (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

І што рабіць тым, хто пісаў у ЧКБ?

У канцы траўня 2021 года стала вядома, што чалавек, які ўзначаліў «Чорную кнігу Беларусі», з’яўляецца супрацоўнікам ГУБАЗіК. Толькі ў кастрычніку 2022 года публічным зрабіўся факт, што ён меў доступ да ідэнтыфікатараў тысяч карыстальнікаў, якія пісалі «Чорнай кнізе».
Telegram-бот «Чорная кніга Беларусі». (Фота: Белсат)
Telegram-бот «Чорная кніга Беларусі». (Фота: Белсат)
Спрабуем разабрацца, як так склалася і што рабіць цяпер.
Звесткі падстаўнога і сапраўднага пашпарту супрацоўніка ГУБАЗіК Артура Гайко ў базе пашпартоў, здабытай «Кібперпартызанамі». Скрыншот: Белсат
Звесткі падстаўнога і сапраўднага пашпарту супрацоўніка ГУБАЗіК Артура Гайко ў базе пашпартоў, здабытай «Кібперпартызанамі». Скрыншот: Белсат
Яніна Сазановіч запэўнівае: BYPOL амаль паўтара года таму ведаў, што Гайко меў доступ у тым ліку да чат-ботаў ЧКБ. Чальцы каманды «Чорнай кнігі» зрабілі ўласнае расследаванне, пераказалі яго «Байполу», праводзілі онлайн-сустрэчу, на якой «усё дэталёва распавядалі» ў тым ліку пра чат-ботаў.
Яніна Сазановіч. Варшава, Польшча. 19 лістапада 2022 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Яніна Сазановіч. Варшава, Польшча. 19 лістапада 2022 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Яна заяўляе, што менавіта BYPOL прасіў супрацоўнікаў ЧКБ «не падымаць шуму» наконт доступу Гайко да чат-ботаў. Сазановіч сцвярджае: яна казала кіраўніку BYPOL Аляксандру Азараву і публічнаму прадстаўніку BYPOL Матвею Купрэйчыку, што не будзе браць на сябе адказнасць за ўтойванне гэтага, але тыя папрасілі яе ігнараваць справу.
Былая адміністратарка ЧКБ Яся, кантактам якой падзялілася з «Белсатам» Сазановіч, згадвае, што на онлайн-сустрэчы ў ліпені 2021 года каманда ЧКБ казала камандзе BYPOL у тым ліку пра доступ Гайко да архіву паведамленняў з бота ЧКБ і пра ID акаўнтаў у гэтым архіве. Яся згадвае, што BYPOL казаў не хвалявацца наконт базы з ID, бо па ID вельмі складана ідэнтыфікаваць людзей.
Аператыўна атрымаць разгорнуты каментар ад BYPOL не ўдалося. Аднак Аляксандр Азараў заявіў «Белсату», што BYPOL не казаў прадстаўнікам «Чорнай кнігі» замоўчваць гэтую гісторыю.
Дырэктарка агенцыі «Infopoint» Саша Раманава адказала «Белсату», што з пытаннем аб тым, як сталася, што пра доступ ГУБАЗіК да базы ЧКБ так доўга не расказвалі публічна, Раманава раіць пытаць у Сазановіч. Яна заўважае, што Сазановіч агучыла магчымыя маштабы наступстваў толькі ў эфіры «Белсату» ў кастрычніку 2022 года, а да таго «каманда, якая ведала, што здарылася, год і тры месяцы маўчала». Раманава кажа, што не разумее, чаму чальцы каманды ЧКБ працяглы час маўчалі і цяпер «шукаюць вінаватых у розных месцах».
Раманава адзначае: у эфіры «Белсату» было відаць, што BYPOL лічыў памер шкоды ад Гайко абмежаваным арыштам Пратасевіча і Сапегі. Таксама Раманава настойвае, што чалавека, які не папярэдзіў пра маштабы небяспекі своечасова, адхілілі ад працы, а заяву пра магчымую пагрозу «Infopooint» зрабіў, бо «нехта ж павінен быў яе зрабіць».
Александр Азаров, представитель инициативы BYPOL (Фота: Аліса Ганчар)
Александр Азаров, представитель инициативы BYPOL (Фота: Аліса Ганчар)
У пачатку лета 2022 года ў адной з перапісак Азараў пытаў Сазановіч аб тым, што яна думае аб паведамленні пра тое, што затрыманні людзей за «злівы» звестак сілавікоў могуць быць звязаныя з захопам сілавікамі чат-бота ЧКБ. Азараў пытаў гэта так, нібы не быў упэўнены ў доступе Гайко да базы ЧКБ. Сазановіч тлумачыць гэта тым, што BYPOL «не разумее, як працуе бяспека», «паставіўся да справы спусціўшы рукавы» і не хацеў «адштурхнуць людзей» ад іншых чат-ботаў, як то бота плану «Перамога».
Раманава тлумачыць, што ад гэтай ідэі адмовіліся на карысць публічнай заявы з прычыны бяспекі. Нумар тэлефона, да якога быў прывязаны акаўнт чалавека, які пісаў ЧКБ, можа быць ужо ў іншага чалавека (напрыклад, калі чалавек доўга не карыстаецца sim-картай, нумар аўтаматычна перадаюць новаму абаненту). Таму рассылку вырашылі не рабіць, каб выпадковыя людзі не атрымалі паведамленне накшталт «Калі вы пісалі ў ЧКБ, прыміце захады бяспекі».
Александра Романова, директорка KYKY.org и The Village Беларусь (Фота: НМ / Белсат)
Александра Романова, директорка KYKY.org и The Village Беларусь (Фота: НМ / Белсат)
ЧКБ і «Infopoint» цяпер не ладзяць эвакуацыю тых, хто можа аказацца пад пагрозай з боку ГУБАЗіК, і не збіраюць грошы для сваякоў затрыманых праз «Чорную кнігу». Раманава кажа, што «Infopoint» цяпер вядзе кансультацыі з дабрачыннымі фондамі, якія дапамагаюць у эвакуацыі людзей з Беларусі і займаюцца зборамі сродкаў палітвязням, а таксама звярнуліся да BYPOL. Яна тлумачыць: лепей гэтым займацца дасведчаным спецыялістам, каб не нанесці шкоды больш, чым ужо ёсць.
Адносна таго, што бот ЧКБ дагэтуль актыўны, Раманава расказала: агенцыя «Infopoint» не мае доступу да гэтых ботаў, а рэдакцыя ЧКБ «заўсёды дзейнічала самастойна». Пра тое, што яны актыўныя, яна даведалася з эфіру «Белсату», заяўляе Раманава.
Што пагражае кожнаму канкрэтнаму чалавеку, невядома. Карыстальнік мог раскрыць у Telegram-профілі сваё сапраўднае імя і прозвішча, выкарыстоўваць сваё фота, зрабіць публічным нумар тэлефона або іншым чынам раскрыць асабовыя звесткі – тады сілавікам будзе прасцей вызначыць, хто пісаў у ЧКБ.
Але нават калі чалавек быў асцярожным, сілавікі могуць мець доступ да базы ID акаўнтаў, з якіх пісалі ў «Чорную кнігу». Гэтыя ID не мяняюцца, нават калі змяніць у акаўнце імя, прозвішча, нікнэйм і нумар тэлефона, да якога прывязаны акаўнт. Тэарэтычна, праз гэты ID ускоснымі шляхамі сілавікі могуць вызначыць рэальнага ўладальніка акаўнту.
Ці могуць на практыцы вызначыць чалавека па адным толькі ID акаўнту дасяжнымі сілавікам сродкамі, невядома. Праўладныя каналы сцвярджаюць, што атрымалі базу са звесткамі аб 8500 акаўнтах, якія пісалі ў ЧКБ (агулам да лістапада 2022 года ў боты ЧКБ пісалі 10 313 карыстальнікаў). Але за перадачу звестак «Чорнай кнізе» ці іншую супрацу з ёй, як падлічыла выданне Zerkalo.io, затрымалі як мінімум 37 чалавек, пры чым апошніх пяцёх – у лістападзе 2022 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Dennis Skley / Flickr, CC BY-ND 2.0)

Што новага «накапаюць» на беларусаў сілавікі? Глядзім на новы ўказ пра сачэнне за інтэрнэтам

навіны
То значыць, ёсць падставы меркаваць, што сілавікі не вызначылі ўладальнікаў усіх 8500 акаўнтаў, з якіх людзі пісалі «Чорнай кнізе». Ды не выключана, што іх змогуць вылічыць пазней – або што ўжо вылічылі, а проста не хочуць затрымліваць.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10