навіны

«Гэта быў ані ГУБАЗіК, ані КДБ». Блогер Андрэй Павук вярнуў сабе свой YouTube-канал

Блогер Андрэй Павук у офісе фонду салідарнасці BYSOL. Вільня, Літва. 20 траўня 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Блогер Андрэй Павук у офісе фонду салідарнасці BYSOL. Вільня, Літва. 20 траўня 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Узлом учынілі крыптавалютчыкі

Блогер Андрэй Павук распавёў «Белсату», што аднавіў доступ да свайго YouTube-канала. «Як мне паведамілі, гэта быў не ГУБАЗіК, не КДБ, а такія структуры, якія крадуць каналы, каб потым паказваць на іх стрымы для крыптабіржаў», – сказаў Павук.
Блогер Андрэй Павук у офісе фонду салідарнасці BYSOL. Вільня, Літва. 20 траўня 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Блогер Андрэй Павук у офісе фонду салідарнасці BYSOL. Вільня, Літва. 20 траўня 2021 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Google вярнуў Андрэю Павуку доступ да ягонага YouTube-канала. «Белсату» блогер сказаў, што беларускія спецслужбы дачынення да гэтага інцыдэнту не маюць:


,,

«Як мне паведамілі, гэта быў не ГУБАЗіК, не КДБ, а такія структуры, якія крадуць каналы, каб потым паказваць на іх стрымы для крыптабіржаў. Потым яны справаздачацца за зроблены стрым (на маім канале яго паглядзелі каля 4 тысячаў асобаў) і атрымліваюць грошы».


Раней стала вядома, што ў Андрэя Павука скралі ягоны канал на YouTube, старонку перайменавалі з «Рудабельскай паказухі» у «Ripple Live». Блогер адзначыў, што ад узлому не выратавала нават двухфактарная аўтэнтыфікацыя. Павук мяркуе, што з крадзяжом звязаны фішынгавы ліст, які ён атрымаў колькі тыдняў таму.
Некаторыя папулярныя асобы беларускага сегменту YouTube. Калаж: Белсат

Што глядзець на беларускім YouTube? Вялізны гід па каналах: ад навінаў і гутарак да катоў і гародаў

навіны
У сваім канале блогер публікуе ў тым ліку запісы размоваў з беларускімі чыноўнікамі.
Сяргей Крот belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10