навіны

Лукашэнка паляцеў у Маскву да Пуціна

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Апошні раз яны бачыліся 27 снежня.

Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Маскву, дзе павінна адбыцца ягоная сустрэча з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта 17 лютага паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)
Сустрэчу з Пуціным Лукашэнка анансаваў напярэдадні. Афіцыйна плануецца абмеркаваць «пытанні бяспекі ды абароны» і эканамічную супрацу: адзіны рынак, імпартазамяшчэнне, энерганосьбіты.
Палітык не выключыў, што паўстане пытанне рэгіянальнай групоўкі войскаў. У звязку з гэтым ён заявіў, што расейскія вайскоўцы застаюцца ў Беларусі не для нападу на Украіну, а каб трэнавацца з беларускімі жаўнерамі на выпадак агрэсіі супраць Беларусі.
Сёлета гэта будзе першая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Апошні раз яны бачыліся 27 снежня ў Пецярбурзе.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10