У Беларусь прыехаў прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія
21.02.2023, 13:57
Аляксандр Лукашэнка і Аслан Бжанія глядзяць выступ абхазскага танцора. Піцунда, Грузія. 28 верасня 2022 года. (Фота: apsnypress.info)
podpis źródła zdjęcia
Запланаваная сустрэча з Лукашэнкам.
Напярэдадні, 20 лютага, прэзідэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія прыбыў з візітам у Беларусь, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба Бжаніі.
Аляксандр Лукашэнка і Аслан Бжанія глядзяць выступ абхазскага танцора. Піцунда, Грузія. 28 верасня 2022 года. (Фота: apsnypress.info)
Паведамляецца, што бакі «абмяркуюць пытанні двухбаковай супрацы», а пасля Аслан Бжанія працягне праграму працоўнага візіту ў Маскве.
Нагадаем, Беларусь да гэтага часу не прызнала незалежнасці Абхазіі. За выключэннем Расеі, Сірыі, Венесуэлы, Нікарагуа і Науру ўсе дзяржавы свету разглядаюць Абхазію і Паўднёвую Асецію як тэрыторыі Грузіі, якія цяпер пад расейскай акупацыяй.
У канцы верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Сочы з Уладзімірам Пуціным нечакана накіраваўся ў Абхазію, дзе правёў сустрэчу з прэзідэнтам непрызнанай Рэспублікі Абхазія. Паводле Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі».
Тады неафіцыйны візіт Лукашэнкі ў Абхазію прайшоў без узгаднення з Тбілісі, што выклікала асуджэнне прэзідэнта, прэм’ера і спікера парламенту Грузіі, а таксама іншых прадстаўнікоў ураду, якія назвалі гэта парушэннем міжнароднага права і двухбаковых адносінаў. Пасля гэтага МЗС Грузіі запатрабавала ад беларускага боку дадатковых тлумачэнняў, на знак пратэсту ў МЗС быў выкліканы амбасадар Беларусі ў Грузіі Анатоль Ліс.