«На аглядзе ў гінеколага побач стаіць канваір і глядзіць». Праз што праходзяць палітзняволеныя беларускі
08.03.2023, 11:44
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Паводле палітычных справаў былі асуджаныя 560 жанчын.
Без кветак, падарункаў, прыгожых сукенак і святочных сталоў. У цёмных цесных камерах ці атрадзе на дзясяткі чалавек, чорным убранні, з хворымі зубамі, вачыма, неабходнасцю змагацца за элементарныя прадметы гігіены, з сумам па сям’і і трывогай і болем за дзяцей. Так адзначаюць 8 сакавіка жанчыны ў Беларусі за кратамі. Пра тое, як выглядае жыццё палітзняволеных беларусак, як парушаюцца іхныя правы, што мы можам для іх зрабіць, «Белсат» пагутарыў з журналісткай, аўтаркай праекту «Палітвязынка», Яўгеніяй Доўгай.
Женская исправительная колония №4 в Гомеле (Фота: АВ / Белсат)
– Жэня, 8 сакавіка паўсюль так прыгожа гаворыцца пра жанчын, з экранаў дзяржаўнага тэлебачання іх віншуюць чыноўнікі, на прадпрыемствах, бывае, нейкія прэміі выдаюць і т.п. Давай з табой у гэты дзень пагаворым пра адваротны бок гэтай паказухі – пра тое, як жывуць палітзняволеныя жанчыны. Са свайго досведу працы над праектам «Палітвязынка» і збору гісторый палітзняволеных беларусак, як ты бачыш, за якія правы ім даводзіцца змагацца ў ХХІ стагоддзі?
– Я б хацела раскрыць тры аспекты – тэму мацярынства, калі маці – за кратамі, побытавыя ўмовы ў месцах зняволення і жаночае здароўе. І пачну з мацярынства, бо гэтая тэма, на мой погляд, незаслужана абмінаецца ў медыях, а яна вельмі вострая і актуальная. Калі жанчына – маці, і яе затрымліваюць – усё – найперш на яе будуць ціснуць праз дзяцей. На першым жа допыце ёй будуць казаць, што зараз паедуць забяруць дзіця ў прытулак, а калі яно ўжо поўнагадовае, то таксама будуць пагражаць пасадзіць.
Так было, напрыклад, з былой палітзняволенай Інай Шырокай, маці пяцёх дзяцей. Яна стала актыўна выказваць сваю пазіцыю пасля таго, як ейнага старэйшага, поўнагадовага сына моцна збілі 10 жніўня 2020 года. Калі яе затрымалі, ёй пагражалі, што гэтага сына знойдуць і пасадзяць. Старэйшую дачку адпраўлялі на содні, малодшых пагражалі забраць у прытулак.
Калі жанчына ўжо за кратамі, ёй могуць не перадаваць лісты ад дзяцей, ці наадварот – не перадаваць сям’і яе лісты. Шмат жанчын сядзяць і не ведаюць, што адбываецца з іхнымі дзецьмі. Добра, калі ёсць адвакат, які распавядзе, а калі яго няма? Былая палітзняволеная Вольга Рытус, маці дваіх дзяцей (старэйшаму 18 і ён вучыцца ў Польшчы, малодшаму – 12 гадоў), распавядала, як малодшы праз адваката прасіў пра спатканне, каб мама ўгаварыла дзядзю-следчага, каб сын мог яе пабачыць і пераканацца, што яна жывая. Ён думаў, што яна памерла і яго падманваюць. І яна казала – мне пашчасціла, што да яго даходзілі мае лісты і ён ведае мой почырк. А цяпер жа такі час, што шмат якія дзеці не ведаюць почырк мамы. У Вольгі ў камеры была жанчына, чыё дзіця не ведала почырк мамы. Той хлопчык быў упэўнены, што ягоная мама памерла, а лісты піша хтосьці за яе, каб яго падмануць.
– Гэта страшна… Уяўляю, якая гэта траўма для дзіцяці.
– Так. А для бацькоў траўмай становіцца пазбаўленне бацькоўскіх правоў. Цяпер на хатняй «хіміі» адбывае пакаранне Вікторыя Онахава-Жураўлёва з Пружанаў. Праваабаронцы яе называюць былой палітзняволенай, бо далі хатнюю хімію, і я з гэтым не згодна, бо чалавека ўсё роўна пазбавілі волі і гэта палітычна матывавана. Але гэта іншая тэма. Дык вось, у Вікторыі трое сваіх дзяцей і было дзевяць з прытулку. Яе асудзілі за абразу Лукашэнкі, далі тры гады хатняй «хіміі» і дзевяцёх дзяцей адправілі назад у прытулак, а яе назаўжды пазбавілі апякунства. Яна ніколі больш не зможа стаць іхнай прыёмнай маці. Гэта ж які здзек і з яе, і з гэтых дзяцей.
Ці Алена Маўшук з Пінску – шматдзетная маці. У яе трое дзяцей ужо поўнагадовыя і двое – малыя. Ёй і ейнаму мужу далі па шэсць гадоў пазбаўлення волі. Алену ўтрымліваюць у калоніі ў Рэчыцы. Ёй туды прыйшоў ліст ад органаў апекі, што яе пазбавілі бацькоўскіх правоў. Дзяцей забралі ў прытулак, але добра, што там ёсць старэйшая дачка, якая забрала сваіх малодшых брата і сястру, і ёй дазволілі аформіць апякунства.
Юлія Маўшук, адна з дачок фігурантаў «пінскай справы» Алены і Сяргея Маўшукоў. Пінск, Беларусь. 30 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Такі ж ліст – пра пазбаўленне бацькоўскіх правоў – прыйшоў актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык, калі яна яшчэ была ў СІЗА. Яе сына Арцёма адправілі ў прытулак.
Гэта скрайне жорстка – даслаць жанчыне ў турму ліст пра тое, што яна пазбаўленая бацькоўскіх правоў.
– Ці ціснуць дзецьмі на мужчын, ці гэта выключна жаночая тэма?
– Я не чула гісторый, каб дзецьмі ціснулі на мужчын пры затрыманні. Іх пераважна б’юць і пагражаюць фізічным гвалтам, а што забяруць дзяцей, у нас кажуць толькі жанчынам. У выніку, з аднаго боку дзяржава кажа – нараджайце, мы вам дапаможам, а адначасова дзеці становяцца маніпулятыўнай лялькай у руках дзяржавы, і з імі робяць, што захочуць – забяруць, ці аддадуць, ці пазбавяць бацькоўскіх правоў. Гэта проста вышэйшы ўзровень цынізму.
– Якія побытавыя ўмову ў месцах зняволення ў Беларусі, дзе ўтрымліваюцца жанчыны? Ці ёсць у жанчын доступ да элементарных сродкаў гігіены?
– Паўсюль – і ў ІЧУ, і ў СІЗА, і ў калоніях – кепскія ўмовы. Жанчына не можа паўнавартасна падмыцца, памыцца. У СІЗА гэта ўвогуле немагчыма – там ратуе пластыкавая бутэлька, якая з’яўляецца і душам, і ўсім іншым. Там заўсёды халодная вада, але можна карыстацца кіпяцільнікам. У выніку, каб падчас месяцовых памыцца, трэба спачатку ў алюмініевым кубку без ручкі нагрэць ваду, пераліць яе ў бутэльку, змяшаць з халоднай вадой і так мыцца. Гэта больш-менш зносна ўлетку, калі ў камеры горача, але зімой у камерах вельмі халодна, і ў выніку ўсе пагалоўна жанчыны хварэюць на цысціты, прычым, сур’ёзныя. Пад пагрозай аказваюцца ныркі.
У некаторых жанчын знікаюць месяцовыя з-за стрэсу.
У камеры амаль не трапляе свежае паветра, дзённае святло. Паветра трапляе ў камеру праз ваконца ў дзвярах, але яго цяжка назваць свежым, бо яно з калідора СІЗА. У жанчын псуецца не толькі жаночае здароўе, але і агульнае – зубы, зрок.
Лісты Юліі Маўшук. Пінск, Беларусь. 30 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
– Якая медычная дапамога аказваецца жанчынам у месцах зняволення?
– Нерэальна трапіць да гінеколага, а калі гэта раптам атрымліваецца, то такі візіт становіцца псіхалагічным гвалтам для жанчыны. Палітзняволеная Яна Барысовіч распавядала, што яе сукамерніца трапіла да гінеколага. Працэс выглядаў так – у кабінет гінеколага цябе суправаджае канваір-мужчына, і ён увесь час стаіць над табой, глядзіць і нават не адварочваецца. У СІЗА ёсць функцыя, што можна знайсці гінеколага і запрасіць яго наўпрост у ізалятар, калі сваякі аплоцяць. Але якая жанчына захоча, каб побач з ёй падчас агляду стаяў канваір? Гэта жахлівыя ўмовы і моцны ціск на псіхіку.
Ёсць у нас палітзняволеная, якая прайшла праз калонію ў Рэчыцы. Там даводзілася працаваць на фабрыцы па 12-14 гадзін. У выніку ў яе спынілася сэрца. Што мяне шакавала – яна так спакойна пра гэта распавядала, і пры гэтым спачувала мужчынам, маўляў, ім цяжэй. У той час як яна была ў рэанімацыі, яе цудам уратавалі. Нашыя жанчыны вельмі абясцэньваюць свае цярпенні, ды і ўвогуле ў грамадстве жанчын абясцэньваюць, і гэта яшчэ больш бачна ў турме.
Згубіць здароўе ў СІЗА, калоніі вельмі проста, асабліва пасля ШІЗА. Ганна Вішняк, былая палітзняволеная, казала, што ў калоніях часта паміраюць, бо медычную дапамогу там можна атрымаць, калі ты, як Марыя Калеснікава – у крытычнай сітуацыі. Але Калеснікава – вядомая палітзняволеная. А большасць – не такія вядомыя, шмат хто хавае ўвогуле, што яны сядзяць па палітычных справах, таму грамадства вельмі мала ведае пра ўсе цярпенні жанчын у беларускіх месцах зняволення.
– Што робіць беларуская дзяржава для жанчын, якія выходзяць на волю?
– Нічога. «Чырвоны крыж» павінен выдаваць гуманітарную дапамогу – набор ежы, сродкі гігіены. Але ўжо тры жанчыны туды звярнуліся, і ім адмовілі. У турмы «Чырвоны крыж» перадае мыла, пракладкі. Іх выдаюць жанчынам, так, але толькі 10 штук на месяц, і гэтага не хапае. А на волі не робіцца ўвогуле нічога.
І калі жанчына выходзіць, ад яе ж не адстаюць. Далей робіцца ўсё, каб яе зрабіць ці цалкам непатрэбным элементам у грамадстве, ці выціснуць з краіны. Дзеці такіх жанчын амаль заўсёды знаходзяцца на ўліку як тыя, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Гэта калі іх не забралі ў прытулак. Прыходзяць праверкі, жанчына павінна адзначацца ў міліцыі. Амаль немагчыма знайсці працу. Застаецца толькі з’язджаць.
Турма ў Баранавічах. Студзень 2021 г. (Фота: Белсат)
Я часта сутыкаюся з аповедамі, што калі жанчына выходзіць з турмы, з ёй перастаюць камунікаваць былыя сябры, сяброўкі, бо баяцца, што гэта небяспечна. Ад многіх сыходзяць мужы, партнёры. Дзяўчыны распавядалі, што пакоі для спатканняў у жаночых калоніях ніколі не запоўненыя. Калі ў мужчынскіх чэргі, то ў жаночых заўсёды ёсць вольныя пакоі. Жонкі часцей ездзяць да сваіх палітзняволеных мужоў, а самі пры гэтым аказваюцца пакінутымі.
Сітуацыя вельмі кепская. Унутры Беларусі не засталося грамадскіх арганізацыяў, якія б нармальна працавалі, цяжка з псіхалагічнай дапамогай – яе мала якаснай і ўвогуле беларусы не заўсёды давяраюць псіхолагам унутры Беларусі. У выніку жанчыны пачынаюць піць.
Такім чынам, у Беларусі ў трэцім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя жанчынам усцяж трэба змагацца за самыя базавыя патрэбы і правы.
– Жэня, колькі ў нас цяпер палітзняволеных жанчын?
– На сённяшні дзень паводле палітычных справаў былі асуджаныя 560 жанчын. Гэта і тыя, што паспелі з’ехаць, і якія ўжо выйшлі на волю.
291 жанчына – на хатняй «хіміі». 192 жанчыны ў месцах зняволення. У Гомельскай калоніі вельмі шмат палітзняволеных жанчын, і зусім не пра ўсіх вядома праваабаронцам.
Я часта думаю, што будзе, калі яны ўсе выйдуць на волю, вернуцца да сваіх дзяцей, наколькі ім будзе цяжка. Думаю пра Ірыну Шчасную, асуджаную на 5 гадоў. У яе сын Герман. Цяпер ён з татам у Польшчы. Я бачу, як ён змяніўся, падрос. А маці яго не бачыла тры гады. Яна выйдзе, і яны будуць чужымі людзьмі адзін аднаму.
Аляксандр Шчасны з cынам Германам. (Фота: Света Фар / Белсат)
Дзеці моцна перажываюць адсутнасць маці. Пра гэта ў нас таксама мала кажуць. А дзеці, хоць і на волі, але можна сказаць, сядзяць разам з маці. Разам з імі перажываюць зняволенне. Мяне ўразіла, напрыклад, як дачка Вольгі Цыбульскай у 9 гадоў падпісалася на «Палітвязынку» і пісала нам, пыталася, калі яшчэ будзе штосьці пра маму.
– Жэня, што нам з усім гэтым рабіць? Як ім дапамагчы – і палітзняволеным жанчынам, і іхным дзецям?
– Калі я размаўляю з жанчынамі – былымі палітзняволенымі, яны кажуць, што трэба рабіць усё, каб вызваліць людзей. Няхай гэту будуць перамовы, памілаванне, выкуп. Калі ёсць хоць якая магчымасць хоць адзін дзень там не правесці, гэтым трэба карыстацца. Часта кажуць – а вы запыталіся ў саміх палітзняволеных, хочуць яны перамоваў ці не? А жанчыны распавядаюць, што былі гатовыя падпісаць што заўгодна, каб пабачыць сваіх дзяцей.
Вельмі важная салідарнасць, яна не дае ўпасці ў роспач. Адной палітзняволенай даслалі 96 бандэроляў за месяц. І гэта людзі з Беларусі. І гэта вельмі файна.
Трэба ўсімі сродкамі падтрымліваць любую праяву салідарнасці. Калі хтосьці не наважваецца на падтрымку самой палітзняволенай, можна падтрымаць таксама бацькоў, дзяцей палітзняволеных, купіць ім нешта, звадзіць некуды.
– Часам можна пачуць, што не трэба дзяліць мужчын і жанчын палітзняволеных. Ты ж збіраеш гісторыі менавіта жанчын за кратамі. Чаму важна казаць менавіта пра жаночы досвед?
– І той, і той досвед цяжкі. Але ён абсалютна розны. І каб разумець увесь жах гэтай сістэмы, трэба распавядаць пра ўсё. Што датычыць жанчын, мне вельмі крыўдна, што тэма мацярынства так мала падымаецца, пра жаночае здароўе таксама ці якімі словамі там на іх кажуць. Асабліва калі жанчыну перавозяць у СІЗА, і ў яе пачаліся месяцовыя, як над ёй здзекуюцца, калі ў яе штосьці працякае. Гэта больш сталыя жанчыны спакайней рэагуюць, яны ўжо не саромеюцца сваёй фізіялогіі, а для маладых дзяўчат гэта траўма, яны адчуваюць сябе, нібы іх згвалцілі. У мужчын такога досведу няма, таму трэба казаць у тым ліку пра тое, што перажываюць за кратамі жанчыны.
І ёсць яшчэ адзін бок – жанчыны – персанал калоніяў. Яны вельмі жорсткія. Было невыносна чуць, як жанчына просіць у жанчыны-медыка пракладку, а тая прыносіць ёй ватку і кажа – на, заткні. Пра гэта трэба казаць. Я раней думала, што жанчына жанчыну заўсёды зразумее, а цяпер бачу, што калі чалавек – садыст, яму ўсё роўна, над кім здзекавацца, і вось тут пол як раз не мае значэння, толькі формы здзеку над мужчынамі і жанчынамі могуць быць рознымі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (960 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.