навіны

Ціханоўская – дыпламатам: Ніякага паслаблення санкцыяў без спынення рэпрэсіяў

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
podpis źródła zdjęcia

Былі абмеркаваныя і акцыі партызанаў.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 10 сакавіка выступіла перад дыпламатычным корпусам у Лондане. Сустрэча праходзіла ў літоўскай амбасадзе і працягвалася 1,5 гадзіны, паведамілі «Белсату» ў Офісе Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
У сустрэчы ўдзельнічалі больш як 30 амбасадараў і прадстаўнікоў амбасадаў краінаў Еўрапейскага Звязу, ЗША, Канады, іншых краінаў Амерыкі і Афрыкі, у тым ліку Гватэмалы, Ямайкі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Сустрэча была прысвечаная ролі беларусаў у вайне, прыцягненню вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці да адказнасці. Асаблівую ўвагу надалі дзеянням міжнароднай супольнасці і Міжнароднай арганізацыі працы, каб тая ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі ў дачыненні рабочага руху, а таксама каб не дапусціць сяброўства рэжыму ў Радзе бяспекі ААН.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыпламатамі ў Лондане. (Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай)
Ціханоўская таксама адказала на пытанні амбасадараў адносна сітуацыі ў Беларусі, апошніх партызанскіх атак, сітуацыі ў турмах, стасункаў рэжыму і Кітаю, а таксама санкцыяў. Абраная прэзідэнтка назвала недапушчальнымі спробы рэжыму вывесці з-пад санкцыяў калійныя прадпрыемствы пад выглядам клопату аб харчовай бяспецы. Пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі, ніякіх такіх размоваў не павінна весціся, сказала Ціханоўская.
Сцяг Еўразвязу. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

Еўразвяз марудзіць з новымі санкцыямі супраць Беларусі праз пытанне аб угнаеннях

навіны
Было дамоўлена правесці такую самую сустрэчу з дыпламатычным корпусам у Вашынгтоне ў канцы сакавіка.
Новы пакет санкцыяў Еўразвязу супраць афіцыйнага Менску па-ранейшаму не ўзгоднены праз пытанне аб угнаеннях, паведаміў журналіст радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзьвяк.


,,

«Пакет санкцыяў ЕЗ у дачыненні Беларусі па-ранейшаму завісае праз пытанне аб угнаеннях. Не чакайце, што гэта будзе вырашана ў найбліжэйшы час», – напісаў журналіст у Twitter.


Раней, 10 студзеня, старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што Еўразвяз мае намер увесці новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі за падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Якуб Хруст belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10