Колішняму рэдактару «NEXTA» Раману Пратасевічу выставілі новае і больш жорсткае абвінавачванне
13.04.2023, 21:22
Пракурорка Наталля Сакалова. Менск, Беларусь. 16 лютага 2023 года. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
«Паўторнае кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем»
Пракурор выставіў новае, больш жорсткае абвінавачванне Раману Пратасевічу: паўторнае кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, піша «РИА Новости». Новым «злачынным» эпізодам палічылі працу ў Telegram-канале «Беларусь головного мозга». У судовым працэсе над Пратасевічам абвесцілі перапынак, каб ён азнаёміўся з новым абвінавачваннем.
Пракурорка Наталля Сакалова. Менск, Беларусь. 16 лютага 2023 года. (Фота: БелТА)
Падчас судовага пасяджэння ў справе «NEXTA» пракурорка Наталля Сакалова агучыла новае абвінавачванне Раману Пратасевічу. За працу ў Telegram-канале «Беларусь головного мозга» цяпер яму ставяць у віну «паўторнае кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».
Раней паводле гэтага ж артыкула выставілі абвінавачванне іншаму рэдактару «NEXTA» і «Беларусь головного мозга», Яну Рудзіку.
У судовым працэсе над Пратасевічам абвесцілі перапынак да 19 красавіка, каб ён азнаёміўся з абвінавачваннем перад новым допытам.
Суд над Раманам Пратасевічам, Янам Рудзікам, а таксама Сцяпанам Пуцілам пачаўся ў лютым. У Беларусі – толькі Пратасевіч. Каб яго затрымаць, у Менску прымусова пасадзілі самалёт «Ryanair».