навіны

Калі будзе аварыя на АЭС у суседзяў, ці зачэпіць Беларусь?

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Вам не спадабаюцца гэтыя карцінкі.

Нямеччына 15 красавіка канчаткова адмовілася ад атамнай энергетыкі. У пэўным сэнсе гэта добрая навіна для Беларусі: раз Нямеччына адключае свае АЭС, то змяншаецца пагроза аварыі, якая можа зачапіць Беларусь.
Магчымыя сцэнары забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на АЭС «Isar», «Emsland» і «Neckarwestheim» у Нямеччыне, разлічаныя праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Магчымыя сцэнары забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на АЭС «Isar», «Emsland» і «Neckarwestheim» у Нямеччыне, разлічаныя праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Гэтыя выявы – частка вынікаў даследавання «flexRISK» (праект «Гнуткія механізмы для ацэнкі ядравых рызыкаў у Еўропе»). На іх – ступень забруджвання глебы цэзіем-137 пры пэўных сцэнарах аварыі на АЭС «Isar», «Emsland» і «Neckarwestheim», якія Нямеччына вывела з эксплуатацыі 15 красавіка 2023 года.
На гэтых мапах чырвоная зона – магчымай эвакуацыі, жоўтая – зона магчымых праблем з сельскай гаспадаркай, як тлумачыў «Белсату» інжынер-фізік, эксперт праграмы «Бяспека радыеактыўных адходаў» Расейскага сацыяльна-экалагічнага саюзу Андрэй Ажароўскі.
Даследаванне «flexRISK» было скончана яшчэ ў 2012 годзе, разлікі правялі для 257 АЭС для 88 рэальных метэаўмоў. У ім разглядалі выхад радыяцыі, зыходзячы з унутраных прычынаў на станцыі.
Куды паляціць цэзій і іншыя атруты – залежыць ад надвор’я на момант аварыі. У даследаванні ўзялі надвор’е 88 дзён 1995 года – і вышэй паказаныя толькі па адным дні на АЭС.
Варыянтаў – безліч. Вось некалькі магчымых сцэнароў для аварыі на БелАЭС: забрудзіць можа найбольш Беларусь, а можа – Латвію, Літву, Польшчу, Расею, Украіну, нават поўнач Афрыкі.
Магчымыя сцэнары забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на БелАЭС, разлічаныя праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Магчымыя сцэнары забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на БелАЭС, разлічаныя праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Беларусь можа забрудзіць і аварыя на Ровенскай АЭС ва Украіне.
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Ровенскай АЭС, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Ровенскай АЭС, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
І ад аварыі на Запарожскай АЭС, якую акупавалі расейскія войскі ў час вайны ва Украіне і каля якой неаднаразова былі абстрэлы.
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Запарожскай АЭС ва Украіне, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Запарожскай АЭС ва Украіне, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
І ад аварыі на Смаленскай АЭС, што пад межамі Беларусі.
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Смаленскай АЭС у Расеі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Смаленскай АЭС у Расеі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
І ад Ленінградскай АЭС, што падалей. Там ужо была аварыя з выкідам радыеактыўных рэчываў у 1975 годзе. Наступствы той аварыі былі засакрэчаныя.
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Ленінградскай АЭС у Расеі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на Ленінградскай АЭС у Расеі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
І нават ад АЭС на іншым канцы кантыненту.
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на АЭС «Almaraz» у Іспаніі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Адзін з магчымых сцэнароў забруджвання глебы цэзіем-137 пры аварыі на АЭС «Almaraz» у Іспаніі, разлічаны праектам «flexRISK». Выявы: flexrisk.boku.ac.at
Ды аварыі на АЭС здараюцца вельмі рэдка. Буйных аварыяў на АЭС было толькі дзве за ўсю гісторыю: у 1986 годзе на Чарнобыльскай АЭС і ў 2011 годзе на АЭС «Фукусіма-1» у Японіі. Аварыі значна меншых маштабаў былі ў 1970-х і 1980-х на АЭС у СССР, Чэхаславаччыне, Злучаных Штатах, Францыі і Нямеччыне.
Ды цяпер за бяспекай АЭС сочаць больш пільна, станцыям ладзяць стрэс-тэсты і выказваюць занепакоенасць, калі хтосьці будуе небяспечныя станцыі.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10