«Але гэта страшная рэч, праўда?» Пабывалі на здымках фільму Мары Тамковіч пра турму і каханне
26.05.2023, 16:00
Здымкі фільму па матывах гісторыі кахання Кацярыны Андрэевай і яе мужа. Варшава, Польшча. 17 траўня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У аснове – гісторыя журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша
Беларуская рэжысёрка Мара Тамковіч здымае ў Варшаве поўнаметражны мастацкі фільм пра каханне, мацнейшае за турэмныя муры і разлуку. Натхненнем для аўтаркі стала гісторыя кахання журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай і яе мужа Ігара Ільяша. У працоўнай назве – другі тэрмін, прысуджаны Кацярыне Андрэевай у ліпені 2022 года: «8 гадоў і 3 месяцы». Але назва будзе іншай. Пабывалі на здымачнай пляцоўцы фільму.
Здымкі фільму па матывах гісторыі кахання Кацярыны Андрэевай і яе мужа. Варшава, Польшча. 17 траўня 2023 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Цішыня! Камера пайшла. Тры, два, адзін – пачалі…» – прамаўляе ў рацыю чалавек у чырвонай шапачцы.
Заміраем у вітальні, удаючы з сябе прывідаў. Славамір, які хвіліну таму завёў нас у кватэру, дзе здымаецца фільм, папярэджвае шэптам: «Графік такі шчыльны, што наўрад ці зможаце паразмаўляць з рэжысёркаю ці акторамі». Славамір – мастацкі кіраўнік, ён ведае. Ківаем галавой і назіраем (да рэжысёркі стужкі Мары Тамковіч і актораў мы ўсё ж прарвёмся, крыху пазней).
У гасцёўні завісаюць мікрафоны. Змаўкае рацыя. Чарговы дубль сёмай сцэны. Менская журналістка Лена (Аляксандра Вайцэховіч) і яе муж Ілля (Валянцін Навапольскі) перад ноўтбукам у сваёй кватэры. Восень 2020-га.
«Працуем на дзве групы. Адно месца – вядома: Плошча пераменаў… Другая група павінна быць мабільнай, пачне з Пушкінскай, там стабільна двіж штонядзелю», – гучыць з дынамікаў ноўту голас рэдактара Лены.
Яна просіцца ў мабільную групу. Муж мякка пярэчыць. Рэдактар – таксама («Мы не можам сабе дазволіць, каб ты зноў выпала»). У «мабільную» пойдзе іншая рэпарцёрка. А Лена – будзе «стрыміць» з Плошчы пераменаў. Кароткая і лёсавызначальная сцэна. У руках Лены – кубачак кавы…
Акторка Аляксандра Вайцэховіч на здымках фільму. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«О’кей, стоп! – чуецца голас рэжысёркі. – А цяпер – яшчэ раз».
Кватэра ў варшаўскіх Кабатах усімі сваімі кутамі, невысокай столлю і дываном у гасцёўні спрабуе прыпадобніцца да менскай. Паліца з кнігамі на ўсю сцяну, чырвоныя фатэлі, на стале – шахматная дошка з расстаўленымі фігурамі (першы ход яшчэ не зроблены). На тумбачцы ля ўваходу стосік кніг: «Вытлумачэнне руінаў» Ігара Бабкова, «Турэмны альбом» Алеся Пушкіна, «Філасофскі слоўнік»…
«Мара, Мара, нам бы хоць тры хвілінкі», – карыстаюся аказіяй, бо аўтарка фільму вынырвае з рэжысёрскага пакою і незнарок чапляе мяне плячом. У адказ – усмешка, паўза і – згода. Размаўляем на прасторным гаўбцы (зусім не менскім) у экстраным тэмпе.
«Гэтая гісторыя натхнёная сапраўднымі людзьмі і сапраўднымі падзеямі, але гэта мастацкі фільм, а не дакументальнае кіно ці рэпартаж. Рэальныя падзеі перапрацаваныя так, каб будаваць драматургічную лінію ў фільме. Канкрэтныя сцэны і канкрэтныя дыялогі – прыдуманыя», – тлумачыць рэжысёрка фільму Мара Тамковіч.
Рэжысёрка фільму Мара Тамковіч (пасярэдзіне) разам са здымачнай камандай. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Прызнаецца, што сапраўды поўнаметражная стужка «8 гадоў і тры месяцы» ў нейкім сэнсе вырасла з кароткаметражкі ««У жывым эфіры» («Na żywo»), прэзентаванай у Варшаве ў лістападзе 2022 года на кінафестывалі «Bulbamovie». У новым фільме сцэна затрымання журналісткі ў кватэры на Плошчы пераменаў таксама адыгрывае важную ролю (сцэну ўжо знялі ў красавіку).
,,
«Але гэта будзе іншы фільм. Сцэна стрыму і затрымання змянілася, драматургічныя акцэнты расстаўленыя па-іншаму. У «Na żywo» мы канцэнтраваліся на тых выбарах, якія робяць дзяўчыны падчас працы, а ў поўнаметражнай версіі – засяроджваем увагу на эмоцыях, якія зʼяўляюцца праз тое, што ты сядзіш у кватэры, у якую ломяцца амонаўцы – і ты не можаш нікуды падзецца…» – гаворыць Мара Тамковіч.
Даведваемся ад Мары, што шахматы, якія чамусьці адразу кінуліся нам у вочы, выступаюць у фільме ўсяго толькі «як спосаб на бяссонне» для галоўных герояў («Спачатку – на бяссонне, а потым – глядзіце кіно», – хітра пасміхаецца нашая суразмоўца).
«Каханне як партыя ў шахматы, дзе трэба…» – спрабуем задаць пытанне аўтарцы.
«У гэтым выданні каханне – гэта хутчэй скок з парашутам у тандэме», – адказвае.
Аляксандра Вайцэховіч на здымках фільму «8 гадоў і 3 месяцы». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Са словаў Мары Тамковіч, наперадзе яшчэ 10 дзён здымак (здымачную пляцоўку мы наведалі 16 траўня). Праект на 90 % прафінансаваны Польскім Інстытутам кінамастацтва (900 тыс злотых) з праграмы так званых хуткіх дэбютаў. 10 % бюджэту ўкладае прадзюсар стужкі – кампанія Media Corporation на чале з Катажынай Оцёшыньскай.
«Ведаеце, 1 млн злотых – гэта хіба адна шостая стандартнага бюджэту для поўнаметражнага фільму. Але я ўзрушаная, колькі людзей захацелі паўдзельнічаць у гэтым праекце бясплатна», – кажа Мара Тамковіч.
Рэжысёрка запэўнівае таксама, што назва стужкі «8 гадоў і тры месяцы» будзе абавязкова змененая («Гэта праклён працоўных назваў, бо трэба было вельмі хутка неяк назваць, каб атрымаць фінансаванне»). Нагадаем, менавіта столькі – 8 гадоў і 3 месяцы – прысудзілі ў ліпені 2022 года журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай. Да гэтага суду яна ўжо адбывала ў калоніі двухгадовы тэрмін паводле першага судовага выраку.
Дарэчы, у новай стужцы будуць сцэны з судовых паседжанняў над журналісткай (яны яшчэ не знятыя), а таксама – з пакою для спатканняў у калоніі ды з пляцоўкі на Акрэсціна. Прычым у Варшаве знайшоўся выдатны «двайнік» менскага Акрэсціна – былы закрыты прытулак для няпоўнагадовых у падваршаўскім раёне Океньте.
«Там дык проста не адрозніш. І ў мяне было адчуванне, што я знаходжуся ў Беларусі», – прызнаецца акторка Аляксандра Вайцэховіч, якая выконвае галоўную ролю журналісткі Алены ў фільме.
Варшаўскае Акрэсціна. Фота прадстаўлена «Белсату»
Сама Аляксандра зʼехала з Беларусі ў 2020 годзе. Цяпер трымае ў польскім Уроцлаве кінашколу. Ролю журналісткі, якую затрымліваюць падчас стрыму, грала і ў кароткаметражцы «У жывым эфіры». Паспелі паразмаўляць з Аляксандрай, пакуль яе грыміруюць.
«Не, далося не лягчэй, чым у першы раз. Таму што тэма лягчэйшай не стала. І таму – няпроста. Калі здымалі кароткаметражку, цяжка было стрымліваць эмоцыі, бо было ўсё так горача і гралі па балючаму. Цяпер – троху па-іншаму, але не менш балюча. Цяпер крыху больш разумееш учынкі герояў», – дзеліцца Аляксандра.
Акторка падкрэслівае, што ўдзел у новым праекце Мары Тамковіч быў для яе вельмі важны.
«Бо Каця дагэтуль у няволі. І ты разумееш сэнс, дзеля чаго гэта ўсё робіш. Я сама ўдзельнічала ў падзеях 2020 года і бачыла ўсё на свае вочы. Як чалавек, які зараз знаходзіцца не ў Беларусі, я адчуваю, што мушу нешта рабіць. І як акторка – раблю ўсё, што магу», – гаворыць Аляксандра Вайцэховіч.
Падчас пробы наступнай сцэны, калі Лена паказвае мужу ролік з затрыманнем Рамана Бандарэнкі (у фільме сцэна будзе папярэднічаць размове з рэдактарам), з вачэй Аляксандры Вайцэховіч пацякуць слёзы. Падалося – зусім не кіношныя.
Belsat (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Калі пасля гэтага нічога не зменіцца, буду гаварыць з рэдакцыяй, пагляджу, што яны прапануюць мне ў Варшаве», – прамаўляе ў кадры Лена. Яе муж Ілля з пяшчотай прытуляе яе да сваіх грудзей.
Сцэна паўтараецца дубль за дублем. Папраўляецца палажэнне лямпы, якая трапляе ў кадр за спінай гераіні, ноўтбук на яе каленях. Дадаюцца паўзы ў фразах. У жыцці, на жаль, нічога ўжо не паправіш. Нават паўзу…
«Уцёкі – гэта таксама свайго кшталту барацьба ці не? Ці толькі застаўшыся там і захаваўшы свой гонар і свой стрыжань, ты можаш неяк супрацьстаяць гэтаму? Кожны шукае свой спосаб барацьбы…» – разважае над балючымі пытаннямі, якія ставяць перад сабой галоўныя героі стужкі, актор Валянцін Навапольскі (Ілья).
На здымачнай пляцоўцы да яго звяртаюцца па-простаму: «Валя». Палякі размаўляюць з ім па-ангельску, беларусы пераходзяць на расейскую. Сам сябе ён называе літоўскім расейцам. Нарадзіўся ў Вільні, працуе ў віленскім Старым тэатры (зусім нядаўна – Рускі драмтэатр Літвы), здымаецца ў кіно. Прызнаецца, што з Беларуссю яго нічога не звязвае, апроч хіба колішніх паездак на гастролі. З Марай Тамковіч пазнаёміўся некалькі гадоў таму на кінафестывалі ў Кошыцы, а потым атрымаў ад яе запрашэнне на кастынг у Варшаву.
Свой удзел у праекце актор таксама лічыць спосабам барацьбы «з рэчамі, якім не месца ў гэтым свеце». Але кажа, што перад тым, як далучыцца да каманды, паразвязваў некаторыя маральныя дылемы.
Актор Валянцін Навапольскі на здымках фільму. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Людзі насамрэч сядзяць у турмах, а ты пра гэта здымаеш кіно. Маеш на гэта права ці не?.. Вельмі складанае пытанне. Я размаўляў з беларусамі, запытваўся ў іх пра гэта і розныя чуў меркаванні. Але ў цэлым вырашылі так: лепш казаць, чым не казаць нічога. У гэтым знайшлі сэнс», – расказаў Валянцін Навапольскі.
На нашае не вельмі зграбнае пытанне пра ўнутраны драматызм ягонага героя ледзь не выбухае.
«Ну які драматызм?.. Чалавека, якога вы кахаеце, ні за што саджаюць у турму. Як з гэтым жыць? Што ты можаш зрабіць? А нічога не можаш зрабіць! А вы мне пра драматызм. Тут не драматызм ужо – а трагедыя амаль. І пры гэтым… жыццё працягваецца. Заўсёды ўсё ідзе далей, і ты цешышся, што гэта здарылася не з табой, а калі здарылася, то – выпаўзай як можаш. Але гэта страшная рэч, праўда?..» – задае рытарычнае пытанне актор.
«Увага, камера!. Тры, два, адзін…» – гучыць з гасцёўні. Чырвоныя крэслы і шахматы на стале. «Турэмны альбом» Алеся Пушкіна на тумбачцы.
Паводле рэгламенту фінансавання, фільм з працоўнай назвай «8 гадоў і 3 месяцы» мусіць быць паказаны на Фестывалі польскага кіно ў Гдыні ў верасні 2024 года. Але, па словах рэжысёркі і сцэнарысткі фільму Мары Тамковіч, прэмʼера стужкі можа адбыцца раней. У фільме задзейнічаныя ўжо знаёмыя па стужцы «У жывым эфіры» беларускія акторы Паліна Чабатарова, Андрэй Новік ды іншыя. Аператар карціны – Кшыштаф Трэля.
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева знаходзіцца за кратамі ў Беларусі больш за 900 дзён. На 18 траўня ў лукашэнкаўскіх турмах застаюцца зняволенымі 33 журналісты.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.