навіны

Ці сапраўды на «антыфашысцкім форуме» ў Менску сустракаліся праціўнікі фашызму

Удзельнікі «ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэсу» (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
Удзельнікі «ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэсу» (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
podpis źródła zdjęcia

Балгарыя выглядала лішняй у «клубе дыктатараў і аматараў генацыду».

Міністэрства абароны Беларусі зладзіла 17–19 жніўня ў Менску Другі міжнародны антыфашысцкі кангрэс. Склад удзельнікаў і іхныя выказванні даюць падставы меркаваць, што форум быў якраз зусім не супраць фашызму.
Удзельнікі «ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэсу» (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
Удзельнікі «ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэсу» (Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»)
Вынікі кангрэсу апісалі ў рэзалюцыі. Паводле яе, заходнія дэмакратыі – сусветнае зло, якое перапісвае гісторыю і гераізуе нацысцкіх злачынцаў, ва Украіне пасля 2014 года да ўлады прыйшлі нацысты (і нічога, што ў 2019-м на дэмакратычных выбарах перамагла апазіцыя да тых уладаў), такога ж Захад хацеў дамагчыся ў Беларусі ў 2020-м. Таму, згодна з рэзалюцыяй, Арганізацыя аб’яднаных нацыяў мусіць даць «аб’ектыўную ацэнку падзеяў у краінах, дзе адраджаецца фашысцкая ідэалогія», хтосьці мусіць склікаць міжнародны трыбунал супраць Украіны, а палітыкі, актывісты, журналісты і юрысты мусяць яднацца супраць фашыстаў.
Ці былі ў форуму нейкія вынікі апроч гэтай рэзалюцыі, не паведамляецца. Але з адкрытых крыніцаў можна зрабіць выснову, што галоўную мэту форуму можна апісаць словамі былога кіраўніка ГУБАЗіКу Мікалая Карпянкова: удзельнікі даводзілі астатняму свету, што «гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты».
Фашызм у вузкім сэнсе – ультраправая мілітарысцкая ідэалогія, якая панавала ў Італіі за часоў дыктатара Бэніта Мусаліні, пасля Першай сусветнай вайны ды амаль да канца Другой сусветнай. Гэтую ідэалогію даволі падрабязна апісаў сам Мусаліні ў эсэ «Дактрына фашызму». Сцісла (са словаў таго ж Мусаліні) гэта «ўсё дзеля дзяржавы, нічога па-за дзяржаваю, нічога супраць дзяржавы». Ды фашызмам называюць не толькі рэжым Мусаліні, а трактовак таго, чым насамрэч ёсць фашызм, вельмі шмат.
Напрыклад, энцыклапедыя «Брытаніка» дае такія агульныя рысы фашысцкіх рухаў: экстрэмальны мілітарны нацыяналізм; пагарда да электаральнай дэмакратыі, палітычнага і культурніцкага лібералізму; вера ў натуральную сацыяльную іерархію і панаванне элітаў; жаданне ствараць «народную супольнасць», у якой індывідуальныя інтарэсы падпарадкаваныя інтарэсам нацыі».
Папулярныя 14 прыкметаў фашызму прапанаваў у 1995 годзе італьянскі філосаф і літаратар Умбэрта Эка ў эсэ «Вечны фашызм». Прыкметы такія: культ традыцыі, адрынанне мадэрнізму і рацыяналізму, культ дзеяння дзеля дзеяння, прыманне нязгоды за здраду, страх перад не такімі, як ты (як то мігрантаў ці замежнікаў), зварот да разгубленага сярэдняга класу, апантанасць тэорыямі змовы, паказ ворагаў адначасова занадта магутнымі і занадта слабымі, жыццё як вечнае змаганне і пацыфізм як дапамога ворагу, пагарда да слабых, культ гераічнай смерці, мачызм, выбарачны папулізм нібыта для маналітнага народу, оруэлаўскае навамоўе.
Маўзалей, у якім пахаваны дыктатар Лёран-Дэзірэ Кабіля (Laurent-Désiré Kabila) – жорсткі і крывавы, але не настолькі, як 20 згаданых ніжэй. Кіншаса, Конга. 2000 год. Фота: msu.edu

Як паміралі і дзе пахаваныя 20 вядомых дыктатараў ХХ стагоддзя

навіны
Фашызмам часта называюць нямецкі нацыянал-сацыялізм (нацызм) Адольфа Гітлера. Хоць нацысты сябе не называлі фашыстамі, іхная ідэалогія была блізкаю да італьянскага фашызму. Да фашызму часта залічваюць таксама ідэалогію іспанскага дыктатара Франсіска Франка. Савецкая ідэалогія падпадае пад бальшыню крытэраў фашызму, але яе да фашызму звычайна не адносяць – усё ж яна фармальна крайне левая, а не крайне правая, і з нацыстамі саветы былі саюзнікамі толькі да 1941 года.
Праціўнікі рэжыму Уладзіміра Пуціна нярэдка называюць ягоны рэжым фашысцкім – рашызмам. Ды ў рэжыму Пуціна няма выразнай ідэалогіі, якая была ў Мусаліні, Гітлера, Франка ці ў савецкага рэжыму: напрыклад, не існуе дакладнага азначэння «русскогр мира», традыцыйных каштоўнасцяў або тлумачэння мэтаў вайны ва Украіне – іх кожны разумее як захоча.
У Расеі часта блытаюць нацызм і нацыяналізм. Нацыяналізм – ідэалогія, у якой на першае месца ставяцца інтарэсы нацыі, але не абавязкова за кошт іншых нацыяў. Вытокі нацыяналізму бачаць у дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі і ў Вялікай французскай рэвалюцыі. Радыкальны нацыяналізм – адзін са складнікаў фашызму, але не адзіны.
Галоўнымі гасцямі форуму былі прадстаўнікі Расеі. Паводле арганізатараў, агулам было больш за 400 удзельнікаў з больш як 30 краінаў. Амаль усе гэтыя краіны – аўтакратыі ці дыктатуры.
Удзельнікі II гульняў краінаў СНД (Фота: Games2023.belta.by)

У Беларусі праходзяць «ІІ гульні аўтарытарных краінаў». У СНД «запісалі» Венесуэлу і Кубу

навіны
На форум запрасілі прадстаўнікоў вайсковых ведамстваў Азербайджану, Балгарыі, Казахстану, Кітаю, Расеі, Сербіі, Таджыкістану і Туркменістану, дыпламатаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Бразіліі, Венесуэлы, В’етнаму, Зімбабвэ, Катару, Кубы, Палестыны, Пакістану і Паўночнай Карэі. Былі таксама «актывісты антыфашысцкага руху» з Егіпту, Малдовы, Славаччыны ды іншых краінаў.
У Рэйтынгу дэмакратыі часопісу «The Economist» з дзяржаваў, якія выслалі афіцыйных прадстаўнікоў на форум, толькі Балгарыя, Бразілія і Сербія лічацца ўмоўна дэмакратычнымі («flaved democracy» – дэмакратыя з заганамі). Астатнія – аўтарытарныя, у тым ліку чатыры дзяржавы, якія ў тым рэйтынгу ніжэй за Беларусь.
Некаторыя з гэтых краінаў адмаўляюць, што чынілі або чыняць злачынствы супраць чалавецтва. Гэтак, шэраг дзяржаваў лічыць генацыдам палітыку ўладаў Кітаю супраць уйгураў, улады Зімбабвэ фактычна ігнаруюць генацыд 1980-х, сербы ў 1990-х чынілі генацыд баснійцаў і шмат якія сербы цяпер гэта адмаўляюць, Паўночная Карэя – проста сімвал злачынстваў супраць уласнага народу, дый шэраг дзеянняў Расеі ва Украіне мае прыкметы генацыду. Дзеянні ўладаў Беларусі супраць беларусаў таксама падпадаюць пад апісанне злачынстваў супраць чалавецтва.
Адметна, што Балгарыя на гэтым форуме «двойчы лішняя»: яна дзіўна глядзіцца ў «клубе дыктатараў», а ў Другой сусветнай вайне была на баку нацыстаў і фашыстаў. Цяпер ва ўладзе ў Балгарыі – правыя, правацэнтрысты і цэнтрысты, нацыяналісты – не нацысты. Але расейская прапаганда дзеіць у Балгарыі даволі паспяхова.
Тэма вайны ва Украіне была відавочна цэнтральнаю на «антыфашысцкім форуме» ў Менску. Адна з мэтаў гэтай вайны, паводле Пуціна, – «дэнацыфікацыя» Украіны (яшчэ адна – «дэмілітарызацыя»).
У рэпартажы пра гэты форум дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» дыктарка казала такое: «Сёння нацызм, як ракавая пухліна, завалодала Украінаю і нашымі заходнімі суседзямі». На форуме, паводле яе, шукалі «шлях вылекаваць» Украіну. Вядоўца апелявала да таго, што ейны дзядуля ваяваў у Другой сусветнай вайне супраць нацыстаў і не перанёс бы таго, што цяпер «Украіна і некаторыя краіны постсавецкай прасторы захлынуліся ў русафобіі, нацыяналістычных ідэях і ўяўнай расавай перавазе».
Тое, што ва Украіне цяпер фашызм, вядоўца тлумачыць якраз крытэрамі Умбэрта Эка. Паводле яе, ва Украіне ёсць дзеянне дзеля дзеяння, улады падаюць роздумы як слабасць, бо «калі б украінцы думалі, у іх не было б майданаў, яны б не дапусцілі разбурэння сваёй эканомікі – і як наступства вайны». Таксама ва ўкраінцаў «не вайна дзеля жыцця, а жыццё дзеля вайны», бо «любыя заклікі да міру разглядаюцца як здрада». Там жа і культ гераізму – вунь людзі любяць песню «Батько наш – Бандера». Астатнія крытэры вядоўца не называе, але кажа, Украіне «ўласцівыя ўсе».
Оскар Кучэра і Юрый Дудзь. Калаж: Белсат / вДудь / Youtube

Як правільна спрачацца з «безыдэйнымі» прыхільнікамі вайны і Пуціна? Парады псіхолага

навіны
У словах вядоўцы палітычныя пратэсты – бяздумныя дзеянні, прычына расейскага нападу – эканамічны крызіс у самой Украіне, а нежаданне згаджацца на захоп тэрыторыяў сваёй дзяржавы – «жыццё дзеля вайны». Таксама ў гэтых словах нацыяналіст Сцяпан Бандэра – нацыст, нягледзячы на тое, што нацысты ў разгар вайны трымалі яго ў канцлагеры.
Аргументы «антыфашыстаў», якія сабраліся ў Менску, пра «фашызм ва Украіне», нярэдка абсурдныя. Гэтак, расейскае дзяржаўнае выданне «Спутник» пачала свой рэпартаж з форуму са словаў карэспандэнта беларускага дзяржаўнага «ВоенТВ», што цяпер фашызм хаваецца за дэмакратычныя формы і словы пра роўнасць. Ён таксама не бачыць розніцы між лозунгам фашысцкай Нямеччыны «Deutschland Über Alles» і ўкраінскім «Україна понад усе», хоць «Deutschland Über Alles» – словы з гімну яшчэ дагітлераўскай Нямеччыны, напісаныя за паўстагоддзя да нараджэння Гітлера, а дэвіз «Україна понад усе» з’явіўся як мінімум за 15 гадоў да прыходу Гітлера да ўлады.
Аргументы прыхільнікаў версіі, што фашысцкі якраз рэжым Пуціна, звычайна гучаць больш пераканаўча: усё ж у Расеі непрыхавана пануюць ультранацыяналізм і мілітарызм, пагарда да дэмакратыі ды лібералаў, а ў дзяржаўным тэлебачанні гучаць заклікі да генацыду ці этнацыду. Імаверна, вядоўца не называла астатніх крытэры фашызму Умбэрта Эка, каб гледачы не сталі прымяраць іх на рэжымы Пуціна ці Аляксандра Лукашэнкі.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10