Чаго больш у Беларусі: «Табакерак» ці «Саюздрукаў», «Еўраоптаў» ці райпо? Статыстыка
24.11.2023, 20:08
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Вялікую частку гандлю ў Беларусі трымае дзяржава. Умоўна-прыватная сетка толькі на 3 месцы.
Вялікую частку гандлю ў Беларусі трымае дзяржава: найбуйнейшая гандлёвая сетка краіны – «Белкаапсаюз», за ім «Белпошта» (якая гандлюе не толькі маркамі і паштоўкамі), а следам тытунёвая імперыя алігарха, набліжанага да Лукашэнкі.
«Белсат» прааналізаваў звесткі Гандлёвага рэестру Беларусі. У гэтым рэестры запісаныя ўсе крамы, кавярні, сталовыя, аўталаўкі і шапікі Беларусі – ад гігантаў кшталту «Белкаапсаюзу» і «Еўраопту» да міні-кавярні пад назвай «Картошка с курицей и сок» або павільёну будаўнічых матэрыялаў кампаніі «Пазняк-гандаль». Агулам у базе 265 тысяч запісаў, з іх 128,3 тысячы – аб’екты рознічнага гандлю, 117,2 тысячы – паўнавартасныя крамы, а не намёты ці гандлёвы аўтаматы.
Гэтыя звесткі наўрад ці дакладныя, бо базу вядуць даволі неахайна. У назвах крамаў і кампаніяў робяць апіскі, нярэдка не пазначаюць назвы гандлёвых сетак у адпаведным полі, шапік на рынку можа мець плошчу 10 тысяч м²…Не кажучы ўжо аб тым, што для здабычы базы, што знаходзіцца зусім не па адрасе, пазначаным на сайце Міністэрства гандлю, трэба чакаць «пацверджання аплаты» бясплатнай паслугі электроннага доступу да Гандлёвага рэестру, і гэтая «аплата» праводзіцца не з першага разу.
Найбуйнейшая гандлёвая сетка Беларусі – крамы дзяржаўнага «Белкаапсаюзу» і звязаныя з імі райпо, «Родны кут» і іншыя. Менавіта да сеткі «Белкаапсаюзу» ў рэестры аднесеныя 4846 аб’ектаў, з іх 4121 – аб’екты рознічнага гандлю. Але «Белкаапсаюз» не выступае суб’ектам гаспадарання, крамамі кіруюць гандлёвыя базы, абласныя і раённыя спажывецкія таварыствы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Райпо ва Ушачах, Беларусь. 4 траўня 2020 года. (Фота: «Белсат»)
Ад гэтых таварыстваў і ўстойлівая назва тыпу крамаў – райпо і сяльпо або райспажыў і сельспажыў. Цікава, што ў суседняй Украіне ёсць сетка крамаў «Сільпо», але гэта не сельскія спажывецкія таварыствы, а супермаркеты камерцыйнай кампаніі, якая актыўна пашыраецца, нягледзячы на вайну ва Украіне і страты ад яе. Ды калі ўкраінскае «Сільпо» намагаецца быць модным і сучасным, беларускія сяльпо і райпо не намагаюцца пазбавіцца сумнеўнай рэпутацыі.
Беларускія спажывецкія таварыствы маюць у гандлёвым рэестры крамы, не аднесеныя да «Белкаапсаюзу» – іх таксама залічым ва ўмоўную «гандлёвую сетку райпо». Але ў гэтай сетцы, як і ў многіх іншых, ёсць нямала аб’ектаў аптовага гандлю і аб’ектаў тыпу «Намёт, каляска, латок, кошык, гандлёвы аўтамат, іншая прынада, перасоўны гандлёвы аб’ект». Іх у «крамы» не залічваем, таксама ніжэй не будзем лічыць інтэрнэт-крамы.
Калі скласці ўсе крамы «сеткі райпо» і адняць намёты, кошыкі і інтэрнэт-крамы, атрымліваем звыш 5500 крамаў (дакладная лічба сумнеўная праз асаблівасці рэестру і арганізацыі сеткі).
Следам за «сеткай райпо» ідзе «Белпошта». Гэта не толькі лісты і пасылкі: аддзяленні «Белпошты» фактычна могуць гандляваць чым заўгодна, у некаторых у таварах пазначаныя мясныя прадукты, крупы і макароны, садавіна і гародніна, адзенне і вопратка, касметыка і посуд… Агулам «Белпошта» мае 3128 гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку 258 аўталавак.
Трэцяя ў топе сетак паводле колькасці аб’ектаў – СЗАТ «Энерга-Оіл». Гэта кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна, якая ставіць па ўсёй Беларусі тытунёвыя шапікі «Табакерка». У рэестры гэтая назва сустракаецца толькі адзін раз, іншыя шапікі і крамы кампаніі ў рэестры не маюць назвы, а толькі нумары. Агулам гандлёвых аб’ектаў у кампаніі 2912 (у тым ліку тры аўталаўкі).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. «Табакерка» па вуліцы Даўгабродскай. Менск, Беларусь. 14 чэрвеня 2020. (Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»)
Далей – 1823 аптэкі сеткі дзяржаўнай «Фармацыі». У сетку залічваем аб’екты рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў «Фармацыя» з розных вобласцяў і прадпрыемства «Белфармацыя».
Толькі на пятым месцы па-сапраўднаму недзяржаўны «Еўрагандаль» (хаця ягоныя сувязі з дзяржавай дзіўныя). У сетку кампаніі ўваходзяць 655 крамаў «Еўраопт» і тры «Еўраопт Prime», 319 крамаў «Хіт-экспрэс» і 67 «Хіт-стандарт», а таксама 98 крамаў «Грошык», агулам – 1142 крамы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Еўраопт». Менск, Беларусь. 24 траўня 2023 года. (Фота: Evroopt.by)
За «Еўрагандлем» – «Саюздрукі» з 1089 шапікамі і крамамі. З іх 984 – «Белсаюздрук» (якія рэбрэндылі ў «Белдрук» без «Саюзу»), астатнія – абласныя філіі. «Саюздрукі» прадаюць не толькі друкаваную прадукцыю, а могуць гандляваць і тытунёвымі вырабамі, і кандытарскімі, і шкарпэткамі, і парфумай, нават (згодна Гандлёваму рэестру) камп’ютарамі і піратэхнікай.
Далей – сетка «Дабраном», якую звязваюць з «Еўрагандлем». Калі б сувязь пацвердзілася, яны разам занялі б чацвёртае месца паводле колькасці аб’ектаў, ды наўпроставых пацверджанняў няма, таму «Еўрагандаль» на пятым, а «Дабраном» на сёмым месцы. Адметна, што ў кампаніі «Дабраном» аднайменных крамаў толькі 39, крамаў «Капеечка» ж 832, яшчэ 114 крамаў завуцца «Маяк».
На восьмым месцы – «Беларуснафта» (ейныя абласныя філіі сумарна). І гаворка не пра запраўкі ці гандлёвыя аўтаматы на запраўках, а менавіта пра крамы. Іх у сеткі 639, і нават не ўсе яны знаходзяцца на запраўках. Для параўнання, «Лукойл» мае 84 крамы-не-запраўкі, «Газпрамнафта» – 56, «А100» – 31.
На дзявятым і дзясятым месцах крамы касметыкі і бытавой хіміі: 577 крамаў кампаніі «Парфюм-трэйд» і 472 – «ЗахадХімГандаль». Першыя – крамы «Міла». Другія – «Востраў чысціні» і «Востраў чысціні і здароўя», а таксама сем крамаў «Зоа-востраў» і 22 алкагольныя крамы «Тры лася». Праўда, і ў «неалкагольных» крамах сеткі можна знайсці нямала алкаголю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь. (Фота: Outleto.by)
Далей топ паводле колькасці крамаў такі.
11. «ЗааБазар» – 315 крамаў.
12. «Санта» – 305 крамаў (з якіх 6 мае не «Санта Рытэйл», а «Белінтэрпрадукт», які мае таксама 4 «Рублёўскіх» – усё, што засталося ад некалі буйной сеткі),
13. «Задняпроўе» – 294 крамы («Квартал смаку» і іншыя назвы).
14. «Тры цаны» – 293 крамы.
15. «Фікс Прайс Захад» – 275 крамаў (таксама 10 крамаў мае асобная кампанія «Фікс Прайс», і невядома, як яна звязаная з «Фікс Прайс Захад»).
16. «Суседзі» – 293 крамы (крамамі «Суседзі» і «Разумны выбар» валодае некалькі кампаніяў: 111 – «Лібрэтык», 100 – «Чыстыя крыніцы», і іншыя).
17. «Планета здароўя» – 221 аптэкі.
18. AMI – 217 крамы (з іх 56 – «АміМэбля»).
19. «Зялёная крама» – 162 крамы.
20. «ДарОрс» – 158 крамаў (а таксама шмат намётаў і іншых часовых аб’ектаў).
21. «Mark Formelle» – 158 крамаў (якімі валодаюць дзве кампаніі: «Фармэль» і «Марк Фармэль»).
22. «Белтэлекам» – 143 крамы (дзяржаўны тэлекам-манапаліст у сваіх крамах можа прадаваць камп’ютары, бытавую тэхніку, у адной нават паліва і змазачныя матэрыялы).
23. «На сувязі» – 142 крамы.
24. «ZooМаркет» – 132 крамы.
25. «Светлафор» – 130 крамаў (на чатыры кампаніі-філіі).
26. «Іскамед» – 126 аптэк.
27. «Мінск Крышталь» – 123 крамы алкаголю.
28. «Армтэк» – 123 крамы аўтазапчастак.
29. «Юністор» – 121 крама (з іх менавіта пад назвай «Unistore» толькі пяць, яшчэ шэсць пад назвай «Вожык», а 110 – «Сем пятніц»).
30. МТС – 118 (пад брэндам мабільнага аператара крамы адкрываюць самыя розныя кампаніі, нават індывідуальныя прадпрымальнікі).
31. Берасцейскі панчошны камбінат – 115 крамаў.
32. «Мінсктранс» – 114 шапікаў (у іх прадаюць не толькі квіткі на транспарт, але таксама цыгарэты, парфуму, друкаваныя выданні, галантарэю, у некаторых нават аўтазапчасткі).
33. «Белбланк» – 108 крамаў (дзяржаўнае выдавецтва прадае паперу і канцтавары).
34. «Мая аптэка» – 106 аптэк.
35. «Пінскдрэў» – 105 крамаў (агулам у розных філіяў).
36. «Залант Груп» – 102 ювелірныя крамы (пад назвамі «Царскае золата», «Залатая мара» і іншымі).
Іншыя сеткі маюць менш за 100 аб’ектаў: па 99 у курыльнай сеткі «БелВэйп» і ў салонаў сувязі «Ало», 97 у птушкафабрыкі «Вішнёўка» і гэтак далей.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Адкрыццё крамы сеткі «Гіпа» на месцы колішняга «BigZZ». Менск, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года. (Фота: Gippo.by)
«Менш за 100» не значыць «дробная кампанія». Так, кампанія «РаСеВла» мае аж 87 гандлёвых павільёнаў, але амаль усе яны – у «Свеце моды» ў Менску на Ціміразева, а кампанія «Юніфуд» мае ўсяго толькі 57 крамаў, ды гэта даволі вялікія ўніверсамы: 40 «Алмі», 14 «Zakrama» і 3 «Spar». Кампанія «Тытунь-інвест» мае ўсяго 37 крамаў, але ў іх ліку гіпермаркеты «Карона» (а на дадатак да таго – 169 аб’ектаў харчавання, не кажучы ўжо пра тытунёвую вытворчасць, гатэль, бровар і іншыя бізнесы). «Белвілесдан» мае толькі 27 крамаў, але гэта гіпермаркеты «Гіпа». Кампанія «Эрніс» мае толькі 13 крамаў, ды з іх пяць гіпермаркетаў «Мацярык» (адзін з іх па гандлёвай плошчы нават большы за ЦУМ) і восем буйных крамаў «Палас».
У некалі трэцяй па колькасці крамаў сеткі «Віталюр» застаўся толькі адзін рознічны гандлёвы аб’ект: міні-крама ў Менску з гандлёвай плошчай 8 м², а таксама два нарыхтоўчыя цэхі, некалькі складоў і аптовых аб’ектаў. Кампанію паглынула «Санта», бо «Віталюр» патануў у даўгах і судах – як казаў «Белсату» эксперт, сетка празмерна хутка пашыралася за кошт крэдытаў, таксама па ёй ударылі санкцыі.
Што з гандлёвымі плошчамі, а тым больш з абаротамі і прыбыткамі кампаніяў, з Гандлёвага рэестру не даведацца. Гандлёвыя плошчы пазначаюць абы як, часта іх называюць роўнымі 0 м² ці не пазначаюць ніяк (або пазначаюць плошчу шапіка на рынку роўнай 10 тысяч м² – больш за футбольнае поле). Фінансавыя паказнікі кампаніяў у гандлёвы рэестр зусім не ўпісваюць, агулам у публічна дасяжныя крыніцы даюць неахвотна.
Затое з Гандлёвага рэестру можна даведацца некаторыя іншыя цікавосткі. Так, гігант роба-гандлю «ГлобалВендзінг» мае 315 гандлёвых аўтаматаў. Камбінат школьнага харчавання гораду Менску на 14-м месцы паводле колькасці пазіцыяў у рэестры з 353 аб’ектамі харчавання, а кампанія Міністэрства фінансаў «Форум» мае 104 сталовыя. Кампанія «Зімекс» мае аж 114 інтэрнэт-крамаў, а гандлёва-вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны займела 30 «офлайнавых» крамаў. А вось «офлайнавых» секс-шопаў на ўсю Беларусь знайшлося ўсяго 15.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (960 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.