навіны

Івонка Сурвілла пераабраная старшынёй Рады БНР

Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org
Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org
podpis źródła zdjęcia

Яна займае гэтую пасаду з 1997 года. 

У Празе прайшла XXXI сесія Рады БНР, падчас якой было пераабранае кіраўніцтва арганізацыі.
Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org
Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org
87-гадовая Івонка Сурвілла пераабраная старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў. Яна займае гэтую пасаду з 1997 года.
Таксама быў пераабраны прэзідыум Рады БНР, у тым ліку першы заступнік старшыні Сяргей Навумчык, заступнік старшыні Мікалай Пачкаеў, сакратар Паліна Прысмакова і скарбнік Алеся Сёмуха.
Акрамя таго, у склад Рады БНР былі прынятыя чатыры новыя радныя: Людвіка Кардзіс (Літва), Цімафей Кахновіч (Украіна), Віталь Кошалеў (Канада) і Ірына Тоўсцік (Канада).
У сесіі прысутнічалі сябры Рады з ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Эстоніі і Чэхіі.
Перад сесіяй была прынятая заява Рады БНР з віншаваннем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэннем пра ўзнагароджанне 14 беларускіх байцоў ва Украіне медалямі БНР за баявыя заслугі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10