Правыя перамагаюць левых? Ці адбываюцца ў сусветнай палітыцы тэктанічныя змены
07.12.2023, 09:20
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Імігранты вінаватыя ў тым, што цяпер паўсюль будзе, як у Нідэрландах?
Калі не ва ўсім свеце, то прынамсі на Захадзе зноў загаварылі пра «ссоўванне ўправа» пасля вынікаў выбараў у Нідэрландах. «Белсат» тлумачыць, ці сапраўды правыя глабальна перамагаюць левых.
Дзяліць палітыкаў на левых і правых пачалі ў часы Вялікай французскай рэвалюцыі. Тады, у 1789 годзе, прыхільнікі розных ідэяў без усялякага падтэксту выбралі сабе бакі, па якія сядзелі ў Нацыянальнай канстытуцыйнай асамблеі: хто за караля, селі справа ад старшыні асамблеі, хто за радыкальныя змены, селі злева.
Нацыянальны сход Францыі, гравюра 1790 года. Выява: Archives nationales de France / Wikimedia
З таго часу пайшло падзяленне на правых і левых. Правыя – гэта звычайна кансерватары, нацыяналісты, манархісты, фашысты. Левыя – прагрэсівісты, сацыялісты, зялёныя, камуністы. З лібераламі і лібертарыянцамі цяжэй: імі з розных прычынаў могуць называць сябе левыя і правыя. Анархістаў часам адносяць да левых, хоць многія анархісты з гэтым не пагодзяцца.
У Беларусі фармальна ліквідавалі ўсе партыі акрамя чатырох праўладных, ды апазіцыйныя партыі выжылі і могуць адрадзіцца ў эміграцыі, чакаюць выбараў у Каардынацыйную раду. З іх да правацэнтрыстаў адносяцца АГП і рух «За свабоду», да правых або правацэнтрыстаў – БНФ, БХД і КХП БНФ, да левых – «Справядлівы свет» і «Зялёныя», да левацэнтрыстаў – тры «Грамады»: БСДГ, БСДП(Г), БСДП («Народная грамада»), а рух «Гавары праўду» хацеў стварыць цэнтрысцкую партыю. Прыхільнікі Віктара Бабарыкі не давалі азначэнняў ідэалогіі праекту сваёй партыі «Разам» і яшчэ не напісалі ейнай праграмы.
Гэтае падзяленне вельмі ўмоўнае. Левыя могуць браць на ўзбраенне некаторыя правыя ідэі і наадварот, ніхто не забараняе правым падтрымліваць легалізацыю аднаполых шлюбаў, а левым – выступаць за абмежаванне міграцыі. Партыі могуць ператварацца з правых у левых і наадварот, як адбылося з рэспубліканцамі і дэмакратамі ў Злучаных Штатах. Палітыка еўрапейскіх правых можа здавацца амерыканскім правым «надта левай». А электарат левых Скандынавіі наўрад ці хацеў бы жыць пад уладай такіх левых, як у Лацінскай Амерыцы.
Скрайне левыя і скрайне правыя дык наогул могуць быць бліжэй адно да аднаго, чым да ўмерана левых і ўмерана правых. А могуць змяшацца ў адно – як, напрыклад, у некалі актыўнай у Беларусі расейскай Нацыянал-бальшавісцкай партыі, якая нават у сімволіцы змешвала СССР і Трэці рэйх. Горш за тое, прыхільнікі дыктатуры могуць называць сябе «ліберальнымі дэмакратамі», як беларуская ЛДПБ і расейская ЛДПР.
Папулісты і аўтакраты – асобная праблема. Гэты папуліст выказвае левыя ідэі таму, што верыць у іх, ці таму, што хоча заваяваць электарат, а ў выпадку чаго павярнецца, як флюгер? А гэтых правых называюць папулістамі па справе ці проста каб абразіць? Аляксандр Лукашэнка – скрайне левы, а Уладзімір Пуцін – ультраправы? Ці ім усё роўна, што там за ідэі ў левых і правых, а галоўнае – захаваць асабістую ўладу?
22 лістапада 2023 года ў Нідэрландах прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Генеральных штатаў, ніжнюю палату парламенту. Партыі з мінулага ўраду (правацэнтрысты ў кааліцыі з цэнтрыстамі і левацэнтрыстамі) страцілі шмат крэслаў у парламенце.
Першае месца з 23,6 % галасоў заняла Партыя за свабоду (PVV) – перамагла партыя, якую называюць права-папулісцкай, ультраправай і нацыяналістычнай. Нават амерыканскі тэлеканал «Fox News» (які лічыцца правым выданнем) называе ейнага лідара Хээрта Вілдэрса папулістам і «галандскім Трампам».
Хээрт Вілдэрс (Фота: Geert Wilders / Facebook)
Гэта было нечакана: у апытаннях перад выбарамі PVV доўгі час былі на чацвёртым месцы, хіба ў апошнія дні выскачылі на другое, і тое мелі каля 17 % падтрымкі.
Брытанскі часопіс «The Observer» (які лічыцца левым) піша, што перамога PVV – гэта папярэджанне астатняй Еўропе, якое паказвае небяспеку ігнаравання праблемаў міграцыі і кошту жыцця. PVV праславілася ісламафобіяй (заклікала нават закрыць мячэці і забараніць Каран) і выступала за выхад з Еўразвязу, але ў час выбараў змякчыла тон і засяродзілася на эканамічных праблемах выбарнікаў, ды і да выбараў мела неўласцівыя ўльтраправым ідэі кшталту барацьбы з гамафобіяй і абароны права на аборт, расказвае «Agence France-Presse» (яго лічаць бесстароннім, але некаторыя падазраюць у левым ухіле). Але, як адзначае іспанская газета «El Confidencial» (лічыцца правай), лідар PVV казаў, што пакіне ісламафобскія і еўраскептычныя ідэі на потым, бо пакуль «ёсць іншыя, больш важныя праблемы».
Новы прэм’ер-міністр у Нідэрландах дакладна будзе (мінулы яшчэ да выбараў хацеў у адстаўку), але зусім не гарантавана, што гэта будзе Вілдэрс. Ягонай партыі не сфармаваць урад адной – галасы размеркаваліся так, што патрэбная падтрымка яшчэ прынамсі трох партыяў. А іншыя партыі, нагадвае амерыканскі «The Washington Post» (які больш чытаюць левыя), выбудоўвалі адносна PVV тое, што французы называюць «санітарным кардонам»: не супрацоўнічалі з ёй і не запрашалі ва ўрад. На момант публікацыі незразумела, ці атрымаецца ў PVV знайсці саюзнікаў – або ці атрымаецца ў іншых партыяў скласці кааліцыю, каб сабраць урад без PVV.
Толькі ў 2023 годзе ў свеце прайшло больш за сотню выбараў. Вось вынікі некаторых з іх. Стрэлкамі ўлева і ўправа пазначым зрух на карысць левых ці правых, знак роўнасці – без істотных зрухаў.
Зрухаў управа істотна больш, чым зрухаў улева. Ды ў бліжэйшай будучыні могуць адбывацца не толькі зрухі ўправа.
Яшчэ да выбараў у Нідэрландах еўрапейскія медыі шмат казалі пра «ссоўванне ўправа» і рост папулярнасці скрайне правых, прыводзілі ў прыклад ранейшыя выбары ў Італіі і Швецыі. Амерыканскае выданне «Politico» (лічыцца нейтральным, але ў ім часам бачаць левы ўхіл) пісала, што за апошнія дзесяць гадоў у Еўропе адбылося збліжэнне правых, традыцыйных кансерватараў, са скрайне правымі, і хоць у некаторых краінах левыя трымаюць уладу, «левы брыз не параўнаецца з правай рэактыўнай плынню».
Брытанскае выданне «TLDR News» (некаторыя гледачы якога бачаць у ім левы ўхіл) адзначала, што ў Еўропе правыя маюць папулярнасць у моладзі, хоць у англамоўных краінах лічыцца, што моладзь схіляецца ўлева. Маладыя еўрапейцы маюць не толькі больш правыя эканамічныя погляды, але таксама больш антыімігранцкія (і лічаць іміграцыю найважнейшай праблемай), і галасуюць не за правых ці левых, а «супраць істэблішменту». У падкасце рэдактары «TLDR News» разважалі: у еўрапейскіх элітах узнікае кансэнсус наконт абмежавання іміграцыі, ды праблема ў тым, што без росту нараджальнасці і без іміграцыі Еўропа будзе губляць працоўную сілу, «старэць».
Ды «The Guardian» заўважае, што нават скрайне правыя выбарнікі галасуюць у асноўным не па міграцыйных пытаннях, а па сацыяльна-эканамічных, і левыя могуць пераканаць выбарнікаў, што абароняць іх ад «сацыяльнага дэмпінгу» з боку імігрантаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Літоўскія вайскоўцы і памежнікі на мяжы з Беларуссю. (Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba / Facebook)
Дырэктар Еўрапейскай рады міжнародных адносінаў Марк Леанард расказвае пра парадокс: з аднаго боку, асноўныя палітычныя партыі ў апошнія гады пазычылі слоганы ў скрайне правых, каб перацягнуць іхны электарат, а з другога боку, скрайне правыя ссунуліся да палітычнага цэнтру ў надзеі знайсці там новыя галасы.
Цытуючы французскую даследчыцу, ён кажа, што традыцыйныя партыі, у адрозненне ад скрайне правых, пакуль не даюць пераканаўчых адказаў на тры пытанні: пра страх перад эрозіяй нацыянальнай ідэнтычнасці, пра эканоміку і лепшую будучыню для дзяцей і ўнукаў, пра сацыяльную справядлівасць і адсутнасць кантролю нацыянальных урадаў над праваламі, якія тычацца жыцця грамадзянаў.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.