навіны

Кіберпартызаны ўзламалі сайт БелТА

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

На галоўнай старонцы прапагандысцкага медыя з’явіўся заклік «Жыве Беларусь!».

Напярэдадні Новага года кіберпартызаны ўзламалі сайт галоўнага прапагандысцкага выдання – БелТА. На кароткі час там з’явіліся віншаванні з Новым годам ад удзельнікаў кібергрупоўкі і заклік «Жыве Беларусь!».
Гэтак выглядала першая старонка сайту БелТА пасля атакі. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
Гэтак выглядала першая старонка сайту БелТА пасля атакі. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
«Наносім удар у самае сэрца дзяржаўнай прапаганды Лукашэнкі – па камп’ютарнай сетцы Беларускага тэлеграфнага агенцтва», – выступілі з заявай у сваім тэлеграм-канале кіберпартызаны.
Паводле інфармацыі на канале, узламалі нутраную сетку і асноўныя сайты, выпампаваныя 90 Гб звестак, разам з нутранымі дакументамі, бухгалтэрыяй і асабістымі звесткамі працаўнікоў. У тым ліку зачышчаныя ўся бухгалтэрыя, працоўныя станцыі, архівы, бэкапы і серверы ўэб-сайтаў.
Адна са старонак БелТА пасля ўзлому. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
Адна са старонак БелТА пасля ўзлому. (Фота: КиберПартизаны / Telegram)
Згодна з інфармацыяй, што даходзіць знутры БелТА, пішуць кіберпартызаны, праца ў офісах паралізаваная.
Нагадаем, што кіберпартызаны неаднаразова атрымлівалі доступ да дакументацыі і рэсурсаў розных дзяржаўных установаў. Гэтак, у ліпені 2023 года была ўзламаная ўся сетка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 5 верасня кіберпартызаны атрымалі доступ да дакументаў Беларускага Чырвонага Крыжа, які вінавацяць у суўдзеле ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў. У гэтым дакументах былі сведчанні пра супрацу БЧК з дзяржаўнымі структурамі, а таксама пра вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь.
Таксама 5 верасня 2023 года кіберпартызаны ўзламалі партал прапагандысцкага радыё «Мир» і сайт баранавіцкай раёнкі «Наш край».
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10