Работница жилищно-коммунального хозяйства убирает снег, морозы в Беларуси (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
На поўначы – да 16 градусаў марозу.
2 студзеня «Белгідрамет» абвяшчаў у краіне жоўты ўзровень небяспекі ў сувязі з галалёдзіцай і снегападамі на паўднёвым захадзе Беларусі. У прагнозе на 3 студзеня – ізноў маразы і снег. У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма.
Работница жилищно-коммунального хозяйства убирает снег, морозы в Беларуси (Фота: Белсат)
Паводле праекту «Надвор’е», таўшчыня снежнага покрыва на поўдні Беларусі раніцай 2 студзеня дасягала 14 сантыметраў (у Берасці – 10, у Гомлі і Пінску – 11 сантыметраў).
Але на поўдні краіны было не марозна: ад мінус 3 да мінус 6 градусаў. У Менску ж – да 10 градусаў марозу. На поўначы Беларусі – яшчэ халадней: у Віцебску – да мінус 16 градусаў.
Заўтра, 3 студзеня, жоўты ўзровень небяспекі захаваецца. Снег будзе падаць амаль на ўсёй тэрыторыі краіны. «Белгідрамет» папярэджвае пра моцныя снегапады на поўдні краіны.
У Менску чакаецца слабая завея і мароз да мінус 12 градусаў. У Берасці ад 0 да мінус 2 градусаў, абліваха. У Горадні таксама магчымы снег і завіруха – ад мінус 6 да мінус 8 градусаў. У Магілёве – да 14 градусаў ніжэй за нуль, у Гомлі – да мінус 13. У Віцебску – амаль траскучы мароз: да мінус 16.
Паводле інфармацыі МНС Беларусі, за мінулыя суткі не зафіксавана надзвычайных здарэнняў прыроднага характару. Але ведамства заклікае да асцярожнасці і ўважлівасці на дарогах, ходніках і дарожных пераходах.