навіны

У аэрапорце Токіа гарэў самалёт, пасажыраў паспелі эвакуяваць

Пажарнікі працуюць у міжнародным аэрапорце «Ханэда» пасля загарання самалёта А350 кампаніі «Japan Airlines» у Токіа, Японія, 2 студзеня 2024 г. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
Пажарнікі працуюць у міжнародным аэрапорце «Ханэда» пасля загарання самалёта А350 кампаніі «Japan Airlines» у Токіа, Японія, 2 студзеня 2024 г. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Пасажырскі сутыкнуўся з самалётам берагавой аховы, экіпаж апошняга загінуў.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі «Japan Airlines» (JAL) загарэўся пры пасадцы ў міжнародным аэрапорце «Ханэда» ў Токіа, паведамляе NHK. На борце лайнера былі каля 400 пасажыраў і экіпаж. Усіх паспелі эвакуяваць.
Пажарнікі працуюць у міжнародным аэрапорце «Ханэда» пасля загарання самалёта А350 кампаніі «Japan Airlines» у Токіа, Японія, 2 студзеня 2024 г. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
Пажарнікі працуюць у міжнародным аэрапорце «Ханэда» пасля загарання самалёта А350 кампаніі «Japan Airlines» у Токіа, Японія, 2 студзеня 2024 г. (Фота: ISSEI KATO / Reuters / Forum)
Прычына загарання – сутыкненне з самалётам берагавой аховы Японіі. У авіякампаніі «Japan Airlines» заяўляюць, што ўсе пасажыры і экіпаж эвакуяваныя.
На апублікаваным «Aeronews» відэа бачна, як полымя б’е з ілюмінатараў і гарыць узлётна-пасадачная паласа, ратаўнікі спрабуюць пагасіць агонь.


Паводле звестак «Flightradar24», рэйс JL516 вылецеў з Сапара на Хакайда і прызямліўся ў Токіа а 17:47 мясцовага часу.
Пазней японская берагавая ахова пацвердзіла, што пажар адбыўся з прычыны сутыкнення пасажырскага самалёту з самалётам берагавой аховы, які накіроўваўся на заходняе ўзбярэжжа Японіі для дапамогі пацярпелым ад землятрусу. Пяць членаў экіпажу самалёту берагавой аховы загінулі, выратаваўся толькі капітан.
Ратаўнікі працуюць каля жылога дому, моцна пашкоджанага падчас расейскай ракетнай атакі на Кіеў 2 студзеня 2024 года. (Фота: VALENTYN OGIRENKO / Reuters / Forum)
«Гэтай тэрарыстычнай агрэсіі няма апраўдання». Святлана Ціханоўская асудзіла абстрэлы расейцамі Кіева і Харкава навіны
Кампанія «Japan Airlines» паведамляе, што «ацэньвае маштабы нанесенай шкоды».
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10