Рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі абавязалі перарэгістравацца
03.01.2024, 22:29
Вернікі сабраліся на малітву каля будынку пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі. За сустрэчай вернікаў на вуліцы назірае міліцыя. 21 лютага 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый павінна прайсці на працягу года.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе пытанні дзейнасці рэлігійных арганізацый, таксама іх чакае перарэгістрацыя. Аб гэтым паведамляе яго прэс-служба.
Вернікі сабраліся на малітву каля будынку пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі. За сустрэчай вернікаў на вуліцы назірае міліцыя. 21 лютага 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый павінна прайсці на працягу года пасля ўступлення ў сілу закону.
Цяпер, каб зарэгістраваць рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне, трэба будзе мець у яго складзе рэлігійныя абшчыны, якія дзейнічаюць ва ўсіх вобласцях і ў Менску. Таксама павялічана і колькасць абшчын неабходных для стварэння абʼяднання агульнадзяржаўнага ўзроўню.
Папраўкамі прадугледжваецца і магчымасць стварэння рэлігійных арганізацый структур па аказанні сацыяльных паслуг.
За 30 гадоў у Беларусі змяніліся канфесійны склад. Па колькасці росту прыходаў пратэстанцкія канфесіі аказаліся ў лідарах.