навіны

Мінабароны чакае «прарыў у адносінах» з краінамі Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Беларусь усё больш аддаляецца ад цывілізаванага свету.

У 2024 годзе «чакаецца прарыў у адносінах з краінамі афрыканскага кантыненту, Лацінскай Амерыкі, Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі», заявіў начальнік Дэпартаменту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны Валерый Равенка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Міністэрства абароны Беларусі / Telegram
Паводле чыноўніка, у 2023 годзе па лініі абароны адбыліся 623 мерапрыемствы («узровень даковіднага перыяду»), «рэалізаваныя задачы старшынёўства ў АДКБ і працэсу далучэння да ШАС». Беларусь, зазначыў ён, летась актывізавала супрацу з В’етнамам, Індыяй, Іранам, Кітаем, Кубай, а таксама 18 дзяржавамі «далёкай дугі».
Акрамя таго, у 2023 годзе «былі выкананыя абавязацельствы» ў сферы кантролю над узбраеннямі, «праведзена 40 сустрэчаў і акрэдытавана 19 замежных вайсковых аташэ з 14 дзяржаваў; падпісаныя тры міжнародныя дамовы; перакладзеныя сотні дакументаў у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народу ў гады ВАВ».
Равенка адзначыў, што цяпер у Менску «акрэдытаваныя ваенныя аташэ з 31 дзяржавы, восем з якіх прадстаўлены дзяржавамі – членамі НАТО». Ён сцвярджае, што Беларусь «адкрытая для супрацы, калі яна заснаваная на раўнапраўных і паважлівых дачыненнях».
«2024 год абяцае быць для УС РБ вельмі насычаным: 802 мерапрыемствы міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва (больш на 25 %, чым у 2023 годзе) з больш як 30 дзяржавамі свету», – напісаў памочнік міністра абароны.
Ася Саковіч, belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10