навіны

Лакальныя змены на розных участках фронту. Што адбываецца ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы з падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны рыхтуюцца да цырымоніі ўзнагароджання пасля адбіцця другой найбуйнейшай расейскай ракетна-беспілотнай атакі за пяць дзён. Недзе пад Кіевам, Украіна. 3 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)

podpis źródła zdjęcia

Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 3 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 679-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 3 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы з падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны рыхтуюцца да цырымоніі ўзнагароджання пасля адбіцця другой найбуйнейшай расейскай ракетна-беспілотнай атакі за пяць дзён. Недзе пад Кіевам, Украіна. 3 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы з падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны рыхтуюцца да цырымоніі ўзнагароджання пасля адбіцця другой найбуйнейшай расейскай ракетна-беспілотнай атакі за пяць дзён. Недзе пад Кіевам, Украіна. 3 студзеня 2024 года. (Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum)
На купянскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі сем атак праціўніка каля населеных пунктаў Сынькоўка і Петрапаўлаўка.
Між тым прарасейскі ваенны эксперт Барыс Рожын сцвярджае, што УС РФ крыху прасунуліся каля Сынькоўкі.
На суседнім ліманскім кірунку ўкраінскае камандаванне не фіксуе наступальнай актыўнасці праціўніка.
Пры гэтым расейскі ваенкор Сямён Пегаў піша пра сустрэчныя баі на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва з поўдня ад сяла Дзіброва. Акрамя гэтага адзначаюцца атакі войскаў РФ з усходу ад сяла Церны. Паўсюль без зменаў па лініі фронту.
Барыс Рожын гаворыць, што на самым поўдні кірунку Узброеныя сілы РФ абыходзяць з флангаў сяло Вясёлае ў Данецкай вобласці і маюць лакальныя прасоўванні.
На бахмуцкім кірунку ідуць баі на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру.
Генштаб ЗСУ паведамляе пра шэсць няўдалых атак праціўніка каля сёлаў Багданаўка, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Пегаў піша адносна Багданаўкі, што баі ідуць у самім населеным пункце. Таксама ваенкор гаворыць пра сустрэчныя баі за вышыні з паўночнага захаду ад Клішчыеўкі.
Аналітыкі Deepstate фіксуюць невялікае прасоўванне УС РФ з усходу ад апошняга населенага пункту.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Демон» адзначае вельмі цяжкую сітуацыю для ЗСУ каля Клішчыеўкі і Курдзюмаўкі.
Пры гэтым найбольшая інтэнсіўнасць расейскіх атак фіксуецца на аўдзееўскім кірунку: на паўночным фланзе, паводле ўкраінскага камандавання, цягам содняў сілы абароны краіны адбілі восем атак каля населеных пунктаў Новабахмутаўка, Бэрдычы і Андрэеўка, на паўднёвым фланзе – 16 атак каля Первамайскага і Невельскага.
Ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што пры гэтым расейцы маюць тактычнае прасоўванне каля Стэпавога (на паўночным захадзе ад Аўдзееўкі).
На суседнім мар’інскім кірунку расейцы штурмуюць Новаміхайлаўку з поўдня і паўднёвага ўсходу, а таксама паступова прасоўваюцца з захаду Мар’інкі ў бок Георгіеўкі.
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці ідуць баі нізкай інтэнсіўнасці з захаду ад сяла Старамаёрскае: пакуль ЗСУ ўдаецца стрымліваць праціўніка.
У цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці актыўнасць праціўнікаў засяроджаная на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў.
У Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра адбіццё атак расейцаў каля сяла Работына і прасоўванне сваіх вайскоўцаў у бок Вэрбовага.
Між тым прарасейскі тэлеграм-канал «Позывной OSETIN» зняпраўджвае поспехі ўкраінцаў каля Вэрбовага.
На херсонскім кірунку баявыя дзеянні засяроджаныя на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў.
Украінскі бок піша пра дзевяць няўдалых штурмаў сваіх пазіцыяў з боку праціўніка.
Сямён Пегаў гаворыць, што ў сяле Крынкі баі маюць сустрэчны характар: тут расейцы маюць перавагу ў жывой сіле, ЗСУ – у сродках РЭБ і ўдарных БпЛА.
«Позывной OSETIN» паведамляе, што на астравах каля Голай Прыстані расейцы крыху прасунуліся.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10