навіны

Дарадца літоўскага прэзідэнта лічыць беларусаў пятай калонай

Дарадца літоўскага прэзідэнта Фрэдэрыкас Янсанас у эфіры «Žinių radijas». (Фота: ziniuradijas.lt)
Дарадца літоўскага прэзідэнта Фрэдэрыкас Янсанас у эфіры «Žinių radijas». (Фота: ziniuradijas.lt)
podpis źródła zdjęcia

Чыноўнік раскрытыкаваў Сейм за адмову ўраўнаваць у правах беларусаў і расейцаў.

Дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы думае, што сейм Літвы памыліўся, калі адмовіўся ўраўнаваць у правах беларусаў з расейцамі, якія прыязджаюць у краіну, і назваў беларусаў «пятаю калонай», якая стварае пагрозу для Літвы, заўважыла выданне «Позірк».
Дарадца літоўскага прэзідэнта Фрэдэрыкас Янсанас у эфіры «Žinių radijas». (Фота: ziniuradijas.lt)
Дарадца літоўскага прэзідэнта Фрэдэрыкас Янсанас у эфіры «Žinių radijas». (Фота: ziniuradijas.lt)
З такімі заявамі Фрэдэрыкас Янсанас выступіў 2 студзеня ў інтэрв’ю «Žinių radijas»:


,,

«Я думаю, сапраўды важны момант – гэта тое, у чым Сейм памыліўся. Стаўка на ўніфікацыю ўмоваў пражывання і перамяшчэння ў Літве для расейцаў і беларусаў была адхіленая, цяпер праз паўгода мы вяртаемся да праблемаў… Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі сігналізуе: праблема ў тым, што кожны месяц у Літву прыязджаюць тысячы і тысячы новых жыхароў з Беларусі. І мы стваралі патэнцыйна вялікую праблему».


Паводле Янсанаса, за год у Літву прыязджаюць прыблізна 20 тысяч грамадзянаў Беларусі.


,,

«Я не ведаю, каго яны рэпрэзентуюць… Мы патэнцыйна ствараем пятую калону і паказваем, што тут усё добра і прыгожа, але гэта не так», – падкрэсліў дарадца літоўскага прэзідэнта.


Нагадаем, што Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Згодна з ім замежнікі, якія прыбылі на тэрыторыю Літвы з гуманітарнаю візаю пры пасярэдніцтве МЗС, будуць атрымліваць ВНЖ тэрмінам да трох гадоў. Да гэтага беларусам неабходна было працягваць ВНЖ штогод. Цяпер закон адправіўся на подпіс літоўскаму прэзідэнту.
Агне Білатайце. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
МУС Літвы спадзяецца на ўніфікацыю санкцыяў супраць беларусаў і расейцаў навіны
Пры гэтым міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце выступае за тое, каб на ўзроўні Сейму пастанавілі ўніфікаваць абмежавальныя захады для грамадзянаў Расеі і Беларусі. Яна падкрэсліла, што гэта звязана з пытаннямі бяспекі.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10