Беларусы і расейцы прапусцяць зімовую юнацкую Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі
04.01.2024, 21:40
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спартоўцы нясуць нейтральны сцяг Алімпійскіх гульняў. Крыніца: championat.com
podpis źródła zdjęcia
Кваліфікацыйны перыяд на спаборніцтвы завяршыўся ў снежні.
Ніводзін нейтральны спартсмен не прыме ўдзелу ў зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць з 19 студзеня па 1 лютага ў Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамілі ТАСС у прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спартоўцы нясуць нейтральны сцяг Алімпійскіх гульняў. Крыніца: championat.com
У МАК адзначылі, што кваліфікацыйны перыяд на спаборніцтвы завяршыўся ў снежні.
“Ніводны асобны нейтральны спартсмен не кваліфікаваны для ўдзелу ў зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2024 года”, – адказаў прадстаўнік прэс-службы МАК.
Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларускіх і расейскіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы, аднак толькі пры ўмове выступу ў нейтральным статусе. Украіна выступіла з асуджэннем гэтага рашэння. Тое самае зрабілі і краіны Балтыі.