Кадравыя прызначэнні Лукашэнкі. Менск, Беларусь. 4 студзеня 2023 года. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
Пасаду атрымаў 44-гадовы Юрый Чабатар.
Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і ўхваліў яшчэ некалькі кадравых пастановаў, піша БелТА. Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі не паказваўся на публіцы з 29 снежня. Фота і відэа з гэтай нарады дзяржаўныя крыніцы апублікавалі з затрыманнем.
Кадравыя прызначэнні Лукашэнкі. Менск, Беларусь. 4 студзеня 2023 года. (Фота: БелТА)
Міністэрства эканомікі ўзначаліў 44-гадовы Юрый Чабатар, які перад тым быў першым намеснікам міністра. Колішні кіраўнік ведамства, Аляксандр Чарвякоў, у лістападзе быў прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі.
Чабатар атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, таксама вучыўся ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Працуе ў сістэме Мінэканомікі з 2002 года.
Паводле БелТА, Аляксандр Лукашэнка таксама прызначыў Міхаіла Касько паслом у Індыі, Сяргея Ляўковіча – інспектарам у Віцебскай вобласці, Таццяну Міколенку – суддзёю Эканамічнага суда СНД, Ігара Залатара – начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Аб’яднанага штабу АДКБ.
Акрамя таго, Лукашэнка пагадзіўся на прызначэнне Сяргея Ягорава старшынём Віцебскага райвыканкаму, Паўла Губко – старшынём Маладзечанскага райвыканкаму, Сяргея Бабовіча – кіраўніком Беларускай АЭС, Валерыя Вярэніча – першым намеснікам міністра транспарту і камунікацыяў, Віталя Ядзевіча – чальцом Магілёўскага аблвыканкаму, Сяргея Зайцава – начальнікам упраўлення праблемаў вайсковай бяспекі сакратарыяту АДКБ.
Звычайна з такіх сустрэчаў адразу публікуюць фота- і відэасправаздачы, цяпер жа дзяржаўныя крыніцы далі толькі фотаздымкі, і тое – з затрыманнем. Лукашэнка не паказваўся на публіцы з 29 снежня.