навіны

Моцны галалёд у Берасці: жыхароў заклікаюць да асцярожнасці

Уборка снегу ў Берасці. 3 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
Уборка снегу ў Берасці. 3 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

На вуліцах цяпер працуюць каля 300 камунальнікаў.

300 камунальнікаў накіраваныя на змаганне з галалёдам у Берасці, у горадзе пасыпаюць пяском ходнікі і вуліцы, прыбіраюць галлё, што ўпала пад цяжарам снегу, паведамляе гарвыканкам.
Камунальнікі змагаюцца з галалёдам у Берасці. 4 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
Камунальнікі змагаюцца з галалёдам у Берасці. 4 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
«На вуліцах гораду ўтварыўся моцны галалёд», – паведамляе Берасцейскі гарвыканкам у сваім Telegram-канале. На вуліцах цяпер працуюць каля 300 камунальнікаў, яны занятыя ва ўборцы і «інтэнсіўным пасыпанні» ходнікаў, прыпыначных пунктаў, пешаходных пераходаў і мастоў. Задзейнічаныя 18 машынаў, што раскідваюць пясок.
Акрамя таго, у горадзе прыбіраюць дрэвы і галлё, што ўпала пад цяжарам снегу.
«У звязку са складанымі ўмовамі надвор’я заклікаем гараджанаў быць уважлівымі і асцярожнымі», – адзначаецца ў паведамленні.
Уборка снегу ў Берасці. 3 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
Уборка снегу ў Берасці. 3 студзеня 2023 года. (Фота: brestgik / Telegram)
У васьмі паселішчах вобласці парушанае электразабеспячэнне. Лініі атрымліваюць пашкоджанні ў выніку наліпання снегу і абледзянення правадоў. У Берасцейшчыну на дапамогу мясцовым энергетыкам накіравалі калегаў з Гарадзенскай вобласці, паведамляе «Белэнерга».
На 4 студзеня Белгідрамет абвесціў штармавое папярэджанне для Берасцейскай вобласці праз слізкія дарогі і наліпанне мокрага снегу. «Месцамі складаныя адклады дасягнуць крытэрыю моцных», – паведамілі сіноптыкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: lluban.by)
Надвор’е падзяліла Беларусь: на паўночным усходзе -20, на паўднёвым захадзе +2 навіны
Сёння ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е, часамі снег, а на паўднёва-заходняй частцы краіны – дождж і мокры снег. Тэмпература складзе ад 0 °С да +4 °С на паўднёвым захадзе Берасцейшчыны і да -15 °С на ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай вобласцяў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10