навіны

У Менску абмяжуюць хуткасць шэрынгавых самакатаў

Мужчына каля прыпаркаваных самакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
Мужчына каля прыпаркаваных самакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Хуткасць будуць аўтаматычна рэгуляваць шэрынгавыя кампаніі.

Хуткасныя абмежаванні для электрасамакатаў з’явяцца ўвесну ў раёне плошчы Якуба Коласа, апавёў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Арцём Цуран.
Мужчына каля прыпаркаваных самакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
Мужчына каля прыпаркаваных самакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
«У 2023 годзе ў Менску запусцілі пілотны праект з чатырма шэрынгавымі кампаніямі для арэнды самакатаў. Яго сутнасць у тым, каб з дапамогаю сістэмы навігацыі адсочваць маршруты перамяшчэння сродкаў персанальнай мабільнасці і фіксаваць участкі з найбольшай інтэнсіўнасцю руху. Далей уладальнікі шэрынгавых кампаніяў накладуць на іх праграмныя абмежаванні хуткасці для сродкаў персанальнай мабільнасці ад 5 да 10 км/г», – адзначае Цуран.
Пакуль ідзецца пра абмежаванні на плошчы Якуба Коласа і прылеглых пешаходных зонах.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10