навіны

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством

Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Мы знаходзімся ў чаканні цуду…»

Напярэдадні Божага Нараджэння беларуская дэмакратычная лідарка павіншавала ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае свята 7 студзеня. Яна апублікавала свой зварот у тэлеграм-канале.
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Божым Нараджэннем. (Фота: скрыншот з відэа / Светлана Тихановская / Telegram)
«Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні нечага светлага і дзіўнага. У чаканні цуду…
Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай, квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшага месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым не мець патрэбы.
Пагадзіцеся, гэта не нешта фантастычнае ці чароўнае. Гэта рэальнасць, якую заслугоўвае кожны з нас. І толькі нам з вамі пад сілу гэтую рэальнасць пабудаваць.
І важна толькі не апускаць рукі, дапамагаць адно аднаму і працягваць працу дзеля агульнай мэты.
Дарагія, сёння ў светлае свята Божага Нараджэння, я хачу пажадаць вам сіл, смеласці і веры ў сябе, каб увасобіць у жыццё тое, пра што марыце больш за ўсё.
З Раством вас!»
РШ belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10