навіны

Імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на $ 2,5 млрд

Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве. (Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt)
Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве. (Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt)
podpis źródła zdjęcia

У 2022 годзе сальда было дадатным, цяпер – наадварот.

Белстат апублікаваў звесткі пра вонкавы гандаль Беларусі таварамі ў студзені–лістападзе летась. З гэтай статыстыкі вынікае, што імпарт перавысіў экспарт на $ 2,5 млрд, хаця за той жа перыяд 2022 года сальда было дадатным.
Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве. (Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt)
Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве. (Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt)
За 11 месяцаў летась Беларусь прадала за мяжу тавараў на $ 36,7 млрд, а купіла – на $ 39,2 млрд. У студзені–лістападзе 2022 года сальда было дадатным – $ 605,6 млн, цяпер жа яно адмоўнае – $ 2,5 млрд.
Імпарт расце ўтрая хутчэй, чымся экспарт: 5,7 % супраць 14,9 % год да года.


Пры гэтым заўважная прорва ў гандлі з краінамі СНД (тут галоўную ролю адыгрывае Расея) у параўнанні з астатнім светам. Экспарт у рэспублікі былога СССР вырас на 6 %, імпарт адтуль – на 2,2 %, сальда – дадатнае, амаль $ 3 млрд, павелічэнне год да года – на 45,2 %.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Hands off my tags! Michael Gaida /Pixabay)

Вонкавы гандаль Беларусі застаўся ў плюсе па выніках дзесяці месяцаў

навіны
Затое гандаль з іншымі краінамі спрэс стратны для Беларусі: $ 17,3 млрд імпарту супраць $ 11,8 млрд экспарту. Адмоўнае сальда – амаль $ 5,5 млрд, а ў студзені–лістападзе 2022 года было $ 1,5 млрд. Экспарт у «дальнюю дугу» год да года павялічыўся на 5 %, а імпарт узляцеў на 36,2 %, і адмоўнае сальда вырасла амаль утрая.
Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $ 128,2 млн за месяц

навіны
Што Беларусь так актыўна завозіць з краінаў па-за СНД, невядома, бо Белстат хавае гэтую інфармацыю. Пры гэтым эканамісты не выключаюць, што нашая краіна дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі, і гэта істотна ўплывае на аб’ёмы вонкавага гандлю і выяўляецца ў статыстыцы.
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10