навіны

Вярхоўны суд ЗША абвесціў тэрміновае пасяджэнне ў справе Доналда Трампа

Дональд Трамп на перадвыбарнай імпрэзе ў штаце Аява. 5 студзеня 2024 года. (Фота: Rachel Mummey / Reuters / Forum)
Дональд Трамп на перадвыбарнай імпрэзе ў штаце Аява. 5 студзеня 2024 года. (Фота: Rachel Mummey / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Інстанцыя пастановіць, ці зможа ён узяць удзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Вярхоўны суд ЗША прыняў да разгляду скаргу Доналда Трампа і прызначыў пасяджэнне на 8 лютага. Рашэнне можа быць прынятае цягам некалькіх дзён ці тыдняў, хаця звычайна разгляд справаў у інстанцыі можа расцягвацца да года. Фактычна суд пастановіць, ці зможа Трамп узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, піша агенцыя «The Associated Press».
Дональд Трамп на перадвыбарнай імпрэзе ў штаце Аява. 5 студзеня 2024 года. (Фота: Rachel Mummey / Reuters / Forum)
Дональд Трамп на перадвыбарнай імпрэзе ў штаце Аява. 5 студзеня 2024 года. (Фота: Rachel Mummey / Reuters / Forum)
У Вярхоўным судзе ЗША паскораную працэдуру растлумачылі хуткім пачаткам праймерыз. Колішні прэзідэнт Доналд Трамп падаў заяву 3 студзеня, і першае пасяджэнне ў гэтай справе адбудзецца ўжо 8 лютага. Суд хоча паспець да гэтак званага «Супераўторка» 5 сакавіка, калі ў Каларада і шмат якіх іншых штатах пройдуць першасныя выбары. Такім чынам, рашэнне будзе прынятае цягам некалькіх дзён ці тыдняў, хаця звычайна разгляд справаў у інстанцыі можа расцягвацца да года.
Трамп намагаецца аспрэчыць пастанову Вярхоўнага суда Каларада, які забараніў яму ўдзельнічаць у праймерыз з увагі на ягоную ролю ў штурме Капітолію ў студзені 2021 года. Інстанцыя спаслалася на 14-ю папраўку да Канстытуцыі ЗША, што забараняе займаць федэральныя пасады любому, хто «браў удзел у паўстанні або мяцяжы». Адвакаты Трампа ўпэўненыя, што гэтае абвінавачванне яго не тычыцца.
Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША будзе абавязковым для ўсіх штатаў, таму фактычна інстанцыя пастановіць, ці зможа Трамп зноў балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Доналд Трамп. (Фота: Shealah Craighead / Official White House Photo / Wikimedia)
Суддзі заявілі Трампу, што ў прэзідэнта няма «чароўнага права каралёў» пазбягаць адказнасці навіны
Раней колішняга кіраўніка дзяржавы выкраслілі з пераліку кандыдатаў у штаце Мэйн, гэтае рашэнне адвакаты Трампа абскардзілі ў мясцовым судзе. Пры гэтым суды ў Мінесоце і Мічыгане адхілілі спробы дыскваліфікаваць палітыка, спаслаўшыся на тое, што не маюць адпаведных паўнамоцтваў.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10