навіны

Пасля 15 содняў арышту з Беларусі з’ехала маці памочніцы Ціханоўскай

Інэса Ворыхава, маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі Маргарыты Ворыхавай. (Фота: скрыншот з відэа «Настоящее время»)
Інэса Ворыхава, маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі Маргарыты Ворыхавай. (Фота: скрыншот з відэа «Настоящее время»)
podpis źródła zdjęcia

«Я маці, якая любіць сваё дзіця. Я думаю, што гэта мой самы вялікі і ўдалы праект у жыцці…»

Маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі Маргарыты Ворыхавай вымушаная была пакінуць Беларусь пасля таго, як адседзела 15 содняў адміністратыўнага арышту.
Інэса Ворыхава, маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе (Фота: скрыншот з відэа «Настоящее время»)
Інэса Ворыхава, маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе (Фота: скрыншот з відэа «Настоящее время»)
Інэсу Ворыхаву затрымалі ў Наваполацку 30 лістапада. У тэлефоне жанчыны знайшлі падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс у Instagram і арыштавалі яе на 15 содняў, паведамляе «Настоящее время».
Жанчына расказала, што падчас адбыцця пакарання ў наваполацкім ізалятары яна была сведкаю таго, што кожны тыдзень туды траплялі новыя зняволеныя, «у асноўным паводле 19-га артыкулу» КаАП («Распаўсюд, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і транспартаванне ў мэтах распаўсюду»). Шмат каму давалі 15 содняў, некаторым – штрафы да 100 базавых велічыняў.
«Я маці, якая любіць сваё дзіця. Я думаю, што гэта мой самы вялікі і ўдалы праект у жыцці – вырасціць дачку», – кажа Інэса Ворыхава.
Светлана Тихановская и Маргарита Ворихова (Фота: Ян Лісіцкі / Белсат)
Сілавікі затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі і студэнцтва навіны


,,

«Пасля арышту і самога ператрусу, улічваючы, што ў нас будуць выбары ў лютым і наступныя выбары прэзідэнта, і ўлічваючы, што мая дачка займае дастаткова высокую пасаду, я прыняла рашэнне з’ехаць з краіны. Я баюся пераследу, але пры гэтым я хачу жыць у Беларусі. Мне падабаецца мая краіна, я люблю сваю краіну, але разумею, што заставацца там цяпер небяспечна», – адзначыла Інэса.


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10