Ціханоўская адкрые канферэнцыю «Хельсінкскі дыялог» пра Беларусь у Фінляндыі
08.01.2024, 16:05
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Падчас візіту ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская правядзе двухбаковыя сустрэчы.
З 11 да 12 студзеня ў Хельсінкі пройдзе канферэнцыя «Хельсінкскі дыялог: дэмакратычная будучыня для Беларусі», якую арганізоўваюць МЗС Фінляндыі і Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў супрацы з Офісам Святланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас ейнага візіту ў Варшаву. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
На адкрыцці выступяць міністр замежных справаў Фінляндыі Эліна Вальтанэн, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Тыні Кокс.
На канферэнцыі плануецца абмеркаваць геапалітычны выбар Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, стратэгіі арганізацыі сумленных і свабодных выбараў, захаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
«Хельсінкскі дыялог» збярэ дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў, дыпламатаў і навукоўцаў.
Падчас візіту ў Хельсінкі Ціханоўская правядзе двухбаковыя сустрэчы з прэмʼер-міністрам Фінляндыі, міністрам замежных справаў і спікерам фінскага парламенту.