навіны

Святлана Ціханоўская ўручыла «Знак Гонару» кіраўнікам «Белсату»

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўручае «Знак Гонару» дырэктару «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўручае «Знак Гонару» дырэктару «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Знак гонару дэмакратычных сілаў Беларусі за супрацу з намі».

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 8 студзеня пачала візіт у Варшаву. Ранкам яна ўганаравала дырэктара і намесніка дырэктара «Белсату» «Знакам Гонару» дэмакратычных сілаў.
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўручае «Знак Гонару» дырэктару «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўручае «Знак Гонару» дырэктару «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Узнагароды ад Святланы Ціханоўскай атрымалі дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы і намеснік дырэктара Аляксей Дзікавіцкі.

,,

«Гэта знак гонару дэмакратычных сілаў Беларусі за супрацу з намі, за тое, што вы з намі ўсе гэтыя гады. І далей я спадзяюся, што ўсё будзе добра з каналам “Белсат”, будзеце развівацца, бо вы граеце такую вялікую ролю для Беларусі», – сказала Ціханоўская.

Кіраўнікі «Белсату» размаўлялі з Ціханоўскай пра сітуацыю ў Польскай грамадскай тэлевізіі ў ключы пераменаў, што цяпер адбываюцца, і сітуацыі на «Белсаце» ў сувязі з гэтым. Ціханоўская адзначыла значэнне «Белсату» для Беларусі і дэмакратычных сілаў, таму абяцала зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць канал.
Намеснік дырэктара «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі (злева) на сустрэчы са Святланай Ціханоўйскай падчас яе візіта ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Намеснік дырэктара «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі (злева) на сустрэчы са Святланай Ціханоўйскай падчас яе візіта ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету 8–10 студзеня плануюць сустрэчы і перамовы з прэзідэнтам Польшчы, са спікерамі Сейму і Сенату Польшчы, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў. На сустрэчах абяцалі абмеркаваць пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы і ўмацаванне беларуска-польскай супрацы падчас старшынства Польшчы ў Радзе Еўразвязу.
8 студзеня Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінету адкажуць на пытанні беларусаў у 60-хвілінным онлайн-стрыме. Трансляцыя тут, пачатак а 19:00 паводле беларускага часу.
Святлана Ціханоўская ўручыла «Знак гонару» намесніку дырэктара «Белсат» Аляксею Дзікавіцкаму (злева) і дырэктарцы «Белсату» Агнешцы Рымашэўскай-Гузы падчас яе візіта ў Варшаву. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Bulbamovie 2023 (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Аляксей Дзікавіцкі: усе палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» неабходнае навіны
9 студзеня Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Анджэем Дудам правядзе прыём для беларускай супольнасці ў Польшчы з нагоды святаў, што ўжо зрабілася традыцыяй.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10