У Добрушы вынеслі прысуды намесніку старшыні раёну, дэлегату УНС і кіраўніку года
10.01.2024, 01:09
Былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкаму Яўген Ігнаценка. (Фота: vdobrushe.by)
podpis źródła zdjęcia
Фігурантаў звінавацілі ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў і грошай аграпрадпрыемстваў.
У Добрушы 9 студзеня на выязным судовым пасяджэнні вынеслі прысуд фігурантам рэзананснай справы пра крадзяжы ў сельскай гаспадарцы. Сярод асуджаных – былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкаму ды кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёну. Пра гэта паведамляе БелТА.
Былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкаму Яўген Ігнаценка. (Фота: vdobrushe.by)
Фігурантаў звінавацілі ў крадзяжы будаўнічых матэрыялаў і грошай аграпрадпрыемстваў. Таксама яны ўносілі недакладныя звесткі ў дзяржаўную статыстычную справаздачнасць пра колькасць вырабленага і прададзенага малака. Усё гэта адбывалася са студзеня 2019-га па жнівень 2022 года.
Абвінавачанне прасіла для асноўных фігурантаў ад 3 да 7 гадоў, астатнім – абмежаванне волі і папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў.
У выніку максімальнае пакаранне – шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму – атрымаў былы першы намеснік старшыні райвыканкаму Яўген Ігнаценка.
Таксама абвінавачаным у справе праходзіў Руслан Сакалоў, які ў 2019 годзе на пасадзе дырэктара сельгаспрадпрыемства «Церахоўка-Агра» быў названы пераможцам у намінацыі «Кіраўнік года», дырэктар ААТ «Калінінскі» Віктар Байдаў – дэлегат ва Усебеларускі народны сход ад Добрушскага раёну, кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Жгунскае» Наталля Сцяпанава, дырэктар ААТ «Чырвоная Буда» Ірына Бяздольная і іншыя. Але прысуды ім не называюцца.