Візы, наратывы, спісы палітвязняў. Пра што Ціханоўскую пытала грамадзянская супольнасць
10.01.2024, 19:34
Сустрэча грамадзянскай супольнасці са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Ціханоўская і Кабінет правялі яшчэ адну сустрэчу з беларусамі ў Польшчы.
У трэці дзень візіту ў Польшчу абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет правялі сустрэчу з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці ў варшаўскім Цэнтры беларускай салідарнасці. «Белсат» пераказвае, пра што размаўлялі на гэтай сустрэчы.
Сустрэча грамадзянскай супольнасці са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Цягам мінулых двух дзён візіту Святлана Ціханоўская і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з польскімі міністрамі і дэпутатамі, спікерамі абедзвюх палатаў парламенту Польшчы, 9 студзеня Ціханоўская і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правялі прыём для беларускай супольнасці. У мінулыя дні Кабінет праводзіў таксама сесію адказаў на пытанні беларусаў і сустрэчу з культурнымі ініцыятывамі беларусаў у Польшчы.
Ціханоўская расказала «Белсату», што візіт у Польшчу быў асабліва патрэбны, бо пасля нядаўніх выбараў у Польшчы змяніўся ўрад. Ёй удалося сустрэцца амаль з усім кабінетам міністраў Польшчы.
,,
«Адбыўся вельмі практычны візіт, – сказала Ціханоўская. – Я радая, што са мной былі побач прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету, якія больш дэталёва маглі расказаць аб пытаннях у сваіх кірунках».
Паводле Ціханоўскай, на сустрэчах у Польшчы абмяркоўвалі ў тым ліку пытанні лакальнага характару: легалізацыя беларусаў у Польшчы, памяшканні для культурніцкіх ініцыятываў. Абмяркоўвалі і міжнародную працу: гэта дапамога беларусам, прасоўванне еўрапейскай перспектывы, санкцыйны ціск і прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вызваленне палітвязняў праз ціск на рэжым.
Ціханоўская мае надзею, што новае кіраўніцтва Польшчы будзе нават больш эфектыўна працаваць у гэтых кірунках, і яна нагадала, што цяперашні міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі даўно ведае пра дыктатуру, рашуча выступае супраць Лукашэнкі і ёсць сімвалічным «хросным» палітвязня і мужа выбранай прэзідэнткі Сяргея Ціханоўскага.
10 студзеня, між сустрэчамі з дыпламатамі, Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінету зладзілі дыскусію з дзясяткамі прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Размаўлялі пра наступнае.
Польскія гуманітарныя візы для беларусаў. Прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша расказаў, што ўжо чатыры месяцы ёсць праблема з атрыманнем гуманітарных візаў у Польшчу, і яна закранае не толькі тых, хто хоча ўцячы ад палітычнага пераследу (або вызваліўся з-за кратаў і можа зазнаць новае пакаранне), але і тых, хто апынуўся ў менш бяспечнай краіне, як то ў Грузіі, якую цяпер польскія чыноўнікі лічаць бяспечнай.
Павел Латушка адказвае на пытанні грамадзянскай супольнасці ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Ціханоўская пацвердзіла, што пра праблему ведае. Намеснік кіраўніцы Кабінету, прадстаўнік у пытаннях транзіту ўлады Павел Латушка расказаў, што гэтыя праблемы абмяркоўвалі на сустрэчы з міністрам замежных справаў Польшчы ў першы дзень візіту. Паводле Латушкі, міністр выслухаў праблему, рэагаваў станоўча на просьбу яе вырашыць. Латушка растлумачыў, што цяпер у Польшчы ідуць паслявыбарчыя перастаноўкі, міністру пакуль бракуе намеснікаў, ды міністр паабяцаў, што як толькі будуць зробленыя адпаведныя прызначэнні, то будуць праведзеныя сустрэча і кансультацыі беларускіх дэмакратычных сілаў з кіраўніцтвам консульскай службы. Пакуль жа Латушка прасіў інфармаваць пра канкрэтныя выпадкі візавых праблемаў, каб ён мог паспрыяць кантактам з той жа амбасадай Польшчы ў Грузіі.
Выбары ў Каардынацыйную раду. Блогер Мікалай Маслоўскі распытваў Кабінет пра будучыя выбары ў Каардынацыйную раду і пра прэтэнзіі да дзейнага склікання. Ціханоўская адказала, што цяпер трэба найперш правесці новыя выбары ў Каардынацыйную раду, «празрыста і зразумела для людзей». Выбары меркавалася правесці ў канцы зімы ці на пачатку вясны 2024 года, але КР і АПК маюць рознае бачанне механізму выбараў, цяпер ідуць кансультацыі. Латушка дадаў, што Кабінет выступае за прамыя выбары паводле палітычных спісаў, бо ў свеце «нічога лепшага не прыдумалі». Ён адзначыў, што цяпер дзейнічае і арганізацыйны камітэт для выбараў, і грамадская камісія, якая выпрацоўвае рэкамендацыі для яго – прапановы можна адрасаваць і камітэту, і камісіі.
Анатоль Лябедзька адказвае на пытанні грамадзянскай супольнасці ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Дарадца Ціханоўскай у парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька расказаў, што сёння арганізатары выбараў набліжаюцца да схемы, у якой выбары будуць паводле палітычных спісаў з канкрэтнымі праграмамі, без квотаў для арганізацыяў (мінулы склад выбіралі не наўпрост, паводле складанай схемы квотаў). Лябедзька і іншыя прадстаўнікі Офісу заклікалі сфакусавацца не на прэтэнзіях да дзейнага складу КР, а на выбарах новага складу. Ціханоўская заўважыла, што самае цяжкае пытанне ў арганізацыі гэтых выбараў – каб маглі бяспечна прагаласаваць людзі ў Беларусі, над гэтым працуюць.
Розныя спісы палітвязняў. Кулеша згадаў таксама, што цяпер розныя праваабарончыя арганізацыі Беларусі маюць розныя спісы палітвязняў, прызнаюць такімі 1400–1600 чалавек, тады як улады Беларусі кажуць пра 16 тысяч палітычных крымінальных справаў. Таксама Кулеша нагадаў, што ў Беларусі з палітычных прычынаў садзяць людзей на «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову), а праваабаронцы не называюць палітвязнямі пакараных такім чынам.
Вольга Гарбунова адказвае на пытанні грамадзянскай супольнасці ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Прадстаўніца Кабінету ў сацыяльных справах Вольга Гарбунова расказала, што мае папярэднюю дамоўленасць з Міністэрствам замежных справаў Чэхіі аб арганізацыі гэтай вясной з’езду беларускіх праваабаронцаў у Празе. Яна прызнала, што прыйшоў час знайсці адзіны падыход да прызнання палітвязнем, але адзначыла, што сітуацыя з палітычным пераследам у Беларусі сапраўды беспрэцэдэнтная, таму не дзіва, што розныя арганізацыі маюць розныя крытэры.
Санкцыі за палітвязняў. Кулеша пытаў таксама пра прапанову ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі менавіта за палітычныя рэпрэсіі (наймацнейшыя санкцыі ўводзілі за захоп самалёта «Ryanair» і саўдзел у расейскім нападзе на Украіну). Кулеша нагадаў пра ідэю санкцыяў супраць кампаніяў, якія выкарыстоўваюць працу палітвязняў у тым ліку для вытворчасці розных вырабаў для расейскага войска.
Алег Кулеша. Сустрэча грамадзянскай супольнасці са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Латушка расказаў, што пытанне абмяркоўвалі на сустрэчы з міністрам еўрапейскіх справаў Польшчы ў першы дзень візіту. Кабінет мае пакет прапановаў, якія Польшча магла б вынесці на ўзровень Еўразвязу, сёння гэтыя прапановы маюць накіраваць у МЗС Польшчы. Ды Латушка нагадаў, што санкцыі ўводзіць не Кабінет, а іншыя дзяржавы.
Наратывы ў медыях і «лукашэнкацэнтрычнасць». Былы палітвязень, праваабаронца Леў Антанюк падняў тэму наратываў у незалежных медыях, якія не заўсёды тлумачаць кантэкст, калі паведамляюць пра пераслед за «экстрэмізм» ці «тэрарызм», цытуюць прапагандыстаў і часта згадваюць Лукашэнку. Ціханоўская адказала, што Кабінет не можа наўпрост умешвацца ў працу медыяў.
Аліна Коўшык адказвае на пытанні грамадзянскай супольнасці ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Прадстаўніца Кабінету ў нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, якая доўгі час была журналісткай «Белсату», прызнала, што беларускія медыі пакуль не могуць нават дамовіцца між сабой, ці называць Лукашэнку словам «прэзідэнт». Пастаянныя згадкі Лукашэнкі і ягоныя фота патрэбныя, бо людзі клікаюць на Лукашэнку, патлумачыла яна. Латушка падтрымаў: мэта медыяў – каб беларусы больш іх чыталі, а факусаванне на Лукашэнку гэта таксама і барацьба супраць Лукашэнкі. Ды разам з тым, Кабінет цяпер працуе над стварэннем Цэнтру стратэгічных камунікацыяў, які падкажа, як што варта называць.
Кулеша таксама пытаў аб тым, як да замежных палітыкаў даводзяць, што «беларусы гэта не расейцы». Лябедзька нагадаў, што ў 23 краінах ёсць дэпутацкія групы «сяброў Беларусі» і «лабісты беларускага парадку дня», але заклікаў і беларусаў у дыяспарах актыўней лабіяваць свае інтарэсы, ствараць аб’яднанні грамадскіх ініцыятываў у выгнанні.
Фінансаванне незалежных медыяў. Галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка расказаў, як нядаўна выданне страціла фінансаванне ад замежнага донара (ва ўмовах рэпрэсіяў медыям цяжка зарабляць на сваю працу камерцыйнымі шляхамі). Са словаў Паўлючэнкі, цяпер замежныя спонсары «кладуць у адну скрыню» беларускія і расейскія медыі, але беларускія проста меншыя за расейскія, таму аказваюцца «ў канцы спісаў».
Галоўны рэдактар Reform.by Фёдар Паўлючэнка задае пытанне Святлане Ціханоўскай і прадстаўнікам Аб’яднанага пераходнага кабінету ў Цэнтры беларускай салідарнасці. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Коўшык расказала, што нядаўна мела сустрэчу з галоўнымі рэдактарамі беларускіх незалежных медыяў, абмеркавала балючыя тэмы, дамовілася з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Прэс-клубам стварыць супольны дакумент аб тым, як і якія інтарэсы медыяў прасоўваць.
Праблемы з памяшканнямі. Рэжысёрка Наталля Локіць з варшаўскай тэатральнай студыі «Купалінка» расказала, што цяпер бацькі самі аплачваюць заняткі дзяцей, але студыя мае патрэбу ў падтрыманні і памяшканні. Ціханоўская згадала, што днём раней мела сустрэчу з прадстаўнікамі культурнай супольнасці, там такія праблемы таксама згадвалі.
Латушка ж расказаў пра сустрэчу з прэзідэнтам Варшавы і ранейшую сустрэчу з варшаўскім бюро культуры. Там прасілі памяшканне для «Купалаўцаў» і іншых тэатральных трупаў – дамовіліся, што мэрыя Варшавы прапануе памяшканне, першы варыянт мелі паказаць ужо сёння. Ён таксама нагадаў, што можна падаваць заявы на гранты: па кансультацыі можна звяртацца да Рады культуры, з кантактамі можа дапамагчы і Коўшык.
Праблемы з «Google». Мікалай Маслоўскі расказаў Кабінету пра даволі вузкую праблему: распрацоўнік мабільнай праграмы не можа апублікаваць яе ў краме праграмаў «Google Play», бо «Google» не хоча пераводзіць ягоны акаўнт з беларускай лакацыі на польскую. Ціханоўская расказала, што ў Офісе ёсць чалавек, які трымае кантакт з «Google» і можа дапамагчы. А днём раней пра стасункі з IT-гігантамі «Белсату» падрабязна казаў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка – сярод іншага ён заклікаў звяртацца з падобнымі пытаннямі на пошту tech@tsikhanouskaya.org.
Дзе знайсці беларусаў Варшавы. Дырэктарка шэлтару для беларусаў у Варшаве Ганна Федаронак нагадала, што кожную нядзелю беларусы польскай сталіцы збіраюцца а 14-й гадзіне каля помніка Мікалаю Каперніку, ладзяць мітынг і абмеркаванне праблемаў дыяспары ў фармаце «адкрытага мікрафона».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.