навіны

Суд у Літве адхіліў скаргу Вольгі Карач – яна павінна пакінуць краіну

Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом». (Фота: Ольга Карач / Facebook)
Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом». (Фота: Ольга Карач / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Рашэнне канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Галоўны адміністратыўны суд Літвы прыняў рашэнне пакінуць у сіле рашэнне аб адмове ў прадастаўленні прытулку беларускай актывістцы і кіраўніцы арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач, піша LRT.
Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом». (Фота: Ольга Карач / Facebook)
Вольга Карач, дырэктарка арганізацыі «Наш дом». (Фота: Ольга Карач / Facebook)
Калегія ў складзе трох суддзяў разгледзела апеляцыю Вольгі Карач на рашэнне суда аб адмове Дэпартаменту міграцыі ў прадастаўленні ёй прытулку ў Літве.
Рашэнне Галоўнага адміністратыўнага суда Літвы канчатковае і абскарджанню не падлягае. Прадстаўніца суда не стала каментаваць рашэння, спаслаўшыся на тое, што справы аб наданні прытулку не разглядаюцца публічна.
У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі пастанавіў не даваць Карач прытулку, паколькі, на думку Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве стварае пагрозу з-за яе сувязяў з расейскай выведкай. Актывістка адмаўляе такія сувязі.
Пры гэтым у верасні Вольга Карач выйграла суд у Дэпартаменту міграцыі ў сувязі з тым, што ейная заява аб наданні прытулку разглядалася вельмі доўга, але ў выплаце кампенсацыі памерам 5000 еўраў ёй адмовілі.
Вольга Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў 2023 годзе падала прашэнне аб прадастаўленні прытулку.
Актывістка была занесеная ў Беларусі ў «спіс тэрарыстаў» у верасні 2021 года, сама арганізацыя была абвешчаная экстрэмісцкім фармаваннем, а YouTube- і Telegram-каналы «Нашага дому» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У снежні 2022 года лукашэнкаўскі рэжым ануляваў Вользе Карач беларускі пашпарт, пра што яна даведалася падчас спробы паляцець у Рым.
Ася Саковіч, belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10