навіны

Сітуацыя ва Украіне: расейцы ціснуць па фронце, ЗСУ – контратакуюць

Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 11 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 687-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 11 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года. (Фота: Stringer / Белсат)
Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)
На купянскім кірунку працягваюцца сустрэчныя баі за сяло Сынькоўка ў Харкаўскай вобласці: Генштаб ЗСУ піша пра пяць адбітых атак праціўніка на гэтым участку фронту, Міністэрства абароны РФ фіксуе чатыры безвыніковыя атакі ўкраінцаў.
Між тым прарасейскі тэлеграм-канал «Фронтовая птичка» сцвярджае, што Узброеныя сілы РФ прасунуліся на адлегласць да паўкіламетра на паўночным захадзе кірунку.
На суседнім ліманскім кірунку ініцыятывай валодаюць войскі РФ, якія цягам содняў шэсць разоў атакавалі на ўсходзе ад сяла Церны і каля Вясёлага на поўначы Данецкай вобласці. Паводле ўкраінскага камандавання, паўсюль лінія сутыкнення засталася нязменнай.
Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)
На бахмуцкім кірунку сітуацыя застаецца стабільна складанай для ЗСУ: тут УС РФ наступаюць на захадзе і поўдні ад раённага цэнтру ў ваколіцах населеных пунктаў Багданаўка, Хромава, Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» удакладняе, што на заходнім участку баі ідуць у самой Багданаўцы, а каля Хромава яны лакалізаваныя на тэрыторыі мясцовых могілак.
Праўкраінскі канал «Бахмутський Демон» паведамляе пра павелічэнне ціску каля Хромава і Клішчыеўкі – тут расейцы штурмуюць пазіцыі ЗСУ з дапамагаю бранятэхнікі. Між тым пакуль ўкраінскім вайскоўцам удаецца стрымліваць праціўніка.
Аўдзееўскі і мар’інскі кірункі (на поўначы і захадзе ад Данецку)
Разам з тым па-ранейшаму найбольшая наступальная актыўнасць Узброеных сілаў РФ назіраецца ў ваколіцах Данецку.
Паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў на поўначы аўдзееўскага кірунку сілы абароны краіны адбілі прынамсі 9 атак праціўніка каля населеных пунктаў Новабахмутаўка, Стэпавое і Аўдзееўка, у гэты ж час на поўдні кірунку – 15 атак у ваколіцах Первамайскага і Невельскага.
Разам з тым тэлеграм-канал «Два майора» піша пра тактычнае прасоўванне УС РФ каля Первамайскага.
У сваю чаргу аналітыкі праекту Deepstate звяртаюць увагу на чарговую няўдалую спробу расейцаў пры падтрымцы цяжкай тэхнікі заняць Стэпавое: у выніку атакі знішчаныя два танкі і частка пяхоты. Цяпер расейцы і ўкраінцы займаюць пазіцыі на ўсходзе і захадзе сяла адпаведна, а сярэдняя частка Стэпавога ў так званай шэрай зоне.
На мар’інскім кірунку асноўныя ўдары расейцаў лакалізаваныя на захадзе ад Мар’інкі і каля Новабахмутаўкі.
Украінскі Генштаб піша пра 16 адбітых атак праціўніка за содні каля гэтых населеных пунктаў.
Пры гэтым прарасейскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик», спаслаўшыся на крыніцы, паведамляе пра выбіццё ЗСУ на адлегласць да трох кіламетраў з пазіцыяў на паўночным усходзе ад Новаміхайлаўкі.
Адначасова з гэтым самыя ўкраінскія вайскоўцы пішуць пра актывізацыю праціўніка з поўдня ад сяла: цяпер расейцы не атакуюць самое сяло, а намагаюцца прасунуцца ў бок суседняга Вадзянога, каб абысці Новаміхайлаўку з флангу або стварыць умовы для руху з поўначы на групоўку ЗСУ ў ваколіцах гораду Вуглядар.
Бярдзянскі і мелітопальскі кірункі (лінія фронту на поўдні Данецкай вобласці, а таксама ў Запарожскай вобласці)
На паўднёвым захадзе Данецкай вобласці УС РФ атакуюць каля сяла Старамаёрскае, але інтэнсіўнасць баёў нізкая – перавага аддаецца выведным і ўдарым БпЛА.
На мелітопальскім кірунку адзіным актыўным участкам фронту застаецца выступ па лініі фронту з поўдня ад гораду Арэхаў у Запарожскай вобласці.
Украінскае камандаванне фіксуе пяць няўдалых атак праціўніка каля сёлаў Работына і Вэрбовае.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў гаворыць, што ЗСУ контратакуюць у ваколіцах Вэрбовага.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10