Пашпарт Новай Беларусі: дзейсны дакумент ці прыгожы сувенір з Пагоняй?
26.01.2024, 19:56
Праект пашпарту Аб’яднанага пераходнага кабінету
podpis źródła zdjęcia
Якія перспектывы прызнання мае пашпарт, над якім працуе Аб’яднаны кабінет.
Пашпарт Новай Беларусі быў афіцыйна прэзентаваны 6 жніўня 2023 года на канферэнцыі «Новая Беларусь». З таго моманту гэтае пытанне не знікае з парадку дня беларусаў – у першую чаргу тых, хто апынуўся за межамі краіны і ў каго з тых ці іншых прычынаў скончылася дзеянне пашпартоў, выдадзеных у Беларусі. Ці ёсць шанцы на тое, каб «пашпарт Новай Беларусі» стаўся прызнаным дакументам у іншых краінах, або гэта ўтапічная ідэя, якая не можа развязаць пашпартнага пытання нашых суайчыннікаў за мяжою? Сабралі думкі экспертаў.
Праект пашпарту Аб’яднанага пераходнага кабінету
Праект новага беларускага пашпарта быў адказам на запыт беларусаў, якія ў выніку палітычнага пераследу апынуліся ў выгнанні: не маючы магчымасці вярнуцца на радзіму, усё большая і большая колькасць людзей пачала сутыкацца з праблемай заканчэння тэрміну сіняга пашпарта.
Каб яшчэ больш насаліць «беглым», Аляксандр Лукашэнка 4 верасня падпісаў указ № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», згодна з якім беларускія амбасады і консульствы больш не могуць выдаваць новых пашпартоў. Цяпер атрымаць дакумент можна, толькі заехаўшы на тэрыторыю краіны. Але, як вядома, рэжым распачаў сапраўднае паляванне на тых, хто вяртаецца з-за мяжы: мінімум 207 чалавек было затрымана цягам 2023 года па вяртанні ў Беларусь з іншых краінаў. Прычым вядомыя выпадкі, калі людзей затрымлівалі менавіта пасля паходу ў пашпартны стол.
Каб «адмовіць рэжыму ў магчымасці кантраляваць беларусаў за мяжой і палегчыць легалізацыю», і быў створаны праект нацыянальнага пашпарта Беларусі (менавіта так называюць яго самі распрацоўнікі).
Пасля прэзентацыі ў жніўні для праекту ў сеціве зрабілі асобную старонку, на якой можна азнаёміцца з асноўнай інфармацыяй, датычнай пашпарта: хто і як будзе выдаваць дакумент, як гарантаваць яго бяспеку, тут жа можна паглядзець на яго дызайн і, самае галоўнае, прайсці апытанне на платформе «Голас», каб засведчыць, што вы маеце намер атрымаць такі пашпарт.
Як сцвярджае стваральнік платформы «Голас» Павел Лібер, пасля пачатку збору галасоў, які стартаваў на платформе для высвятлення запатрабаванасці дакументу, ахвочых набралася каля 52-53 тысячаў. Але пасля таго як выйшаў указ Лукашэнкі № 278, колькасць ахвочых павялічылася яшчэ на 10 тысячаў. Агулам жа лічба беларусаў, якія выказалі гатовасць атрымаць пашпарт, вырасла да 62 тысячаў чалавек.
Праект ад пачатку выглядаў вельмі амбітным, і нават самі стваральнікі разумелі, што наперадзе даволі складаны шлях: выраб узораў пашпартоў, стварэнне асобнага прадпрыемства для іх выпуску, кампанія для міжнароднага прызнання дакументу.
,,
«Дарагія беларусы, запуск вытворчасці і працэс прызнання новага беларускага пашпарта вельмі складаныя. Мы першымі ідзем гэтым шляхам не толькі ў сваёй краіне, але і ў свеце. Наша каманда з нуля распрацоўвае шмат тэхнічных і юрыдычных механізмаў. Я вельмі спадзяюся на вашую трываласць і падтрыманне. Абяцаю трымаць у курсе любых зменаў», – адзначала Святлана Ціханоўская.
Разам з тым, заявы з боку прадстаўнікоў каманды беларускай дэмакратычнай лідаркі былі даволі аптымістычнымі: у верасні ейны дарадца Франак Вячорка выказваў надзею на тое, што пасля таго як будзе атрыманая зваротная сувязь ад краінаў Еўразвязу, куды мусілі рассылаць першыя ўзоры пашпарта, будуць збірацца звесткі і выдавацца першыя пашпарты. Паводле Вячоркі, гэта мусіла адбыцца ўжо на пачатку 2024-га. Як бачым, гэтага пакуль не здарылася: да выдачы дакументу яшчэ далёка, а тэрмінам гатовасці першых узораў пашпарта ўжо называецца сакавік сёлета.
Адна з унутраных старонак нацыянальнага пашпарта Беларусі. (Фота: belarus-passport.com)
Але ці выпадае казаць, што справа застопарылася? Напэўна, не. Пры сустрэчах беларускіх актывістаў са Святланай Ціханоўскай тэма пашпарта ёсць адною з асноўных, таму з кабінету рэгулярна прыходзіць новая інфармацыя аб стане рэчаў. У лістападзе Ціханоўская зрабіла заяву аб тым, што Аб’яднаны пераходны кабінет купляе матэрыялы для друку дакументу. Пасля вытворчасці першых узораў дакументу каманда кабінету мела намер адправіць іх урадам краінаў-партнёраў з прапановаю прызнаць новы пашпарт.
Сапраўды, тэма пашпарта не знікала з парадку дня замежных сустрэчаў Ціханоўскай: гэтая тэма ўздымалася падчас сустрэчы беларускай дэмакратычнай лідаркі з прэм’ер-міністрам Іспаніі Пэдра Санчэсам, міністрам замежных справаў Даніі Лярсам Лёке Расмусэнам, на сустрэчы са Шведскай камісіяй абароны, на брыфінгу для амбасадараў 24 краінаў Еўразвязу ў Лондане, падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антонью Коштам, на апошняй сустрэчы ў Польшчы, дзе прысутнічалі больш як 30 дыпламатаў розных краінаў, а таксама падчас шматлікіх іншых сустрэчаў і візітаў.
Акрамя таго, прадстаўнікі кабінету паведамлялі, што пасля правядзення кансультацыяў Еўракамісія дала станоўчы водгук наконт праекту, і прынамсі адна краіна Еўразвязу абяцала тэхнічную дапамогу ў рэалізацыі праекту. Гэтак, Валер Кавалеўскі адзначаў, што ўжо знайшлася краіна, гатовая падзяліцца з беларусамі трохлітарным кодам сваёй краіны для новых нацыянальных пашпартоў, бо код BLR узяць для дакументу немагчыма. Назва гэтай краіны трымаецца ў сакрэце. У сваю чаргу, Франак Вячорка заяўляў: ёсць «ужо дзве дзяржавы, якія папярэдне заявілі, што будуць гатовыя першымі прызнаць гэты пашпарт».
Пры гэтым чальцы кабінету і сама Святлана Ціханоўская адкрыта прызнаваліся, што беларускі нацыянальны пашпарт не развяжа ўсіх праблемаў з легалізацыяй беларусаў за мяжою – уладальнікам пашпарта ўсё роўна трэба будзе атрымліваць візы і віды на жыхарства ў той жа Літве ці Польшчы, нават калі ўлады гэтых краінаў прызнаюць нацыянальны пашпарт Беларусі.
На фоне актыўных працэсаў, што вяліся і вядуцца вакол стварэння новага нацыянальнага пашпарта, такімі ж актыўнымі былі і дыскусіі аб тым, ці ўдасца кабінету давесці гэтую справу да ладу.
Сярод перашкодаў на шляху ўвядзення пашпарта ў дзеянне найчасцей называюцца пытанні прызнання яго іншымі дзяржавамі, і, як правіла, каментатары сходзяцца ў тым, што гэтае прызнанне ўпіраецца ў бюракратычныя працэдуры, змену ўнутранага заканадаўства краінаў. Нават самі прадстаўнікі кабінету гавораць аб тым, што, для таго каб пашпарт прызналі, трэба будзе правесці перамовы з кожнай асобнай дзяржавай – у Еўразвязе вырашаць гэтае пытанне цэнтралізавана праз Брусель будзе вельмі праблематычна.
Яшчэ адной з перашкодаў на шляху прызнання можа быць пытанне прэцэдэнту: раз беларусам можна, то чаму тады нельга прадстаўнікам іншых краінаў? А ў свеце багата людзей, якія жывуць без дакументаў, хаваючыся ад дыктатарскіх рэжымаў, – раптам і яны захочуць мець свой пашпарт?
Нарэшце, згадваецца таксама і праблема верыфікацыі і бяспекі звестак, на падставе якіх будзе выдавацца нацыянальны пашпарт Беларусі: хто будзе весці такую базу, як яна будзе ахоўвацца, ці дакладныя звесткі будуць у яе трапляць і ці не зробіцца гэта магчымасцю для аферыстаў і прадстаўнікоў спецслужбаў, каб спакойна трапляць, да прыкладу, у краіны Еўразвязу.
Сапраўды, усе гэтыя пытанні прыводзяць да таго, што вакол ідэі пашпарта лунае шмат скепсісу. Гэтак, еўрадэпутат ад Літвы і пастаянны дакладчык у справе Беларусі Пятрас Аўштравічус у інтэрв’ю «Голосу Америки» заявіў: яму «цяжка ўявіць, што ў хуткім часе можна спадзявацца на прызнанне» нацыянальнага пашпарта Беларусі, хоць сама ідэя яму вельмі падабаецца і ён «хацеў бы прызнаць гэты пашпарт яшчэ ўчора». Свае асцярогі Аўштравічус звязвае з тым, што для ўвядзення пашпарта адсутнічаюць такія элементы, як «суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласць для гэтага дакументу». У якасці прапановы для развязання пашпартнага пытання літоўскі палітык прапанаваў ісці «больш практычным шляхам – выдачы дакументаў для просьбітаў палітычнага прытулку».
Прыклады падарожных дакументаў з Аўстраліі, Ірландыі і Канады. Крыніцы: consilium.europa.eu / Department of Citizenship and Immigration Canada / wikimedia.org
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі ў адказ еўрадэпутату падкрэсліў, што падставаў для прызнання «пашпарта Новай Беларусі» больш чым дастаткова, і адзначыў, што дэмсілы прапаноўваюць развязанне, здольнае «захаваць суб’ектнасць беларускага народу, а гэта акурат і ёсць асновай суверэнітэту». Што ж датычыць тэрытарыяльнай прыналежнасці, то, адказаў Кавалеўскі, «ёсць пашпарты Мальтыйскага ордэну, які не валодае сваёй тэрыторыяй, ёсць пашпарты, якія выдаюцца міжнароднымі арганізацыямі. Аднак яны прызнаюцца многімі краінамі, у тым ліку і Літвой». Гэта фактычна значыць, што пры лабіяванні ідэі нацыянальнага пашпарта Беларусі прадстаўнікі кабінету ўсё ж абапіраюцца на пэўныя прэцэдэнты.
Каб зразумець, наколькі перспектыўна ўспрымаецца ідэя нацыянальнага пашпарта Беларусі ў пачатку 2024 года, мы наўмысна звярнуліся да экспертаў, не звязаных з Аб’яднаным пераходным кабінетам. І ў сваіх адказах некаторыя з каментатараў былі даволі катэгарычныя.
Гэтак, палітолаг Павел Усаў выказаўся лаканічна і недвухсэнсоўна.
,,
«Пустое гэта, маю на ўвазе ініцыятыву з пашпартам. Шкада часу і словаў», – адказаў ён на наш запыт.
Андрэй Стрыжак, кіраўнік арганізацыі «BYSOL», якая таксама надавала шмат увагі пытанням легалізацыі беларусаў у розных краінах, падкрэсліў, што «гэта вельмі амбітны праект, каб ён спрацаваў, патрэбна, каб шмат зорак сышлося». Пры гэтым ён падкрэсліў, што наўрад ці зможа сказаць нешта большае, чым ужо сказана на гэтую тэму іншымі экспертамі.
,,
«Я думаю, што перспектывы гэтага «пашпарта Новай Беларусі» даволі праблематычныя», – гэтак каротка сфармуляваў сваю пазіцыю палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандр Класкоўскі.
Пры гэтым ён адзначыў, што пытанні фінансавання, тэхнічнай базы, распрацоўвання ўзроўняў абароны гэтага дакументу – гэта пытанні вырашальныя. А вось галоўнай праблемай, на ягоную думку, ёсць тое, каб гэты пашпарт змог стацца паўнавартасным дакументам і на сто адсоткаў замяніць звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі.
«Перспектыва «пашпарта Новай Беларусі» ўпіраецца ў праблему прызнання той ці іншай краінай», – кажа палітолаг і дадае, што дамаўляцца з кожнай дзяржавай прадстаўнікам Аб’яднанага кабінету трэба будзе паасобку. Краінам трэба будзе мяняць сваё заканадаўства, а гэта вялікі кавалак працы, і законапраект аб прызнанні беларускага пашпарта не будзе ў ліку першачарговых.
Пра тое ж кажа і журналіст ды вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў. Ён сцвярджае, што прызнанне пашпарта ўпіраецца, у першую чаргу, у фармальна-бюракратычныя перашкоды:
,,
«Невядома для чаго, але дастаткова шмат галаўнога болю для бюракратычных структураў тых краінаў, якія будуць прымаць гэты беларускі пашпарт».
Таксама важным нюансам, на думку Віталя Цыганкова, ёсць тое, што ў беларускай сітуацыі выпускам пашпарта займаецца нават не цэлая краіна, а «нейкая супольнасць гэтай краіны, якая не мае ўладных рычагоў у сваёй краіне… і не можа рабіць дзеянняў, уласцівых інстытутам краіны».
На думку Аляксандра Класкоўскага, працэс прызнання беларускага пашпарта «будзе вельмі цяжкім, вельмі марудным», бо, лічыць палітолаг, у палітыкаў і чыноўнікаў краінаў Еўразвязу шмат іншых пытанняў.
«Яны нават, як мы бачым цяпер, астываюць у пытанні падтрымкі Украіны, хоць гэтая вайна нясе непасрэдную небяспеку самой Еўропе. А грузіць сябе пытаннямі «пашпарта Новай Беларусі»… Не на першым, не на другім і нават не на трэцім плане ў парадку дня ў еўрапейскіх краінаў беларускае пытанне ўвогуле, не кажучы ўжо пра гэты пашпартны аспект», – адзначае Класкоўскі.
Яшчэ адна праблема, на якую звяртае ўвагу палітычны аналітык, што па меры таго, як будзе ісці працэс прызнання пашпарта, можа атрымацца своеасаблівая цераспалосіца: калі, напрыклад, Польшча прызнае гэты дакумент, а Вугоршчына – не. І калі беларус з гэтым пашпартам задумае падарожжа праз некалькі еўрапейскіх краінаў, то некаторыя з іх яму прыйдзецца аб’язджаць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Philippe Lissac / Godong / Universal Images Group / Forum)
У выніку, кажа Аляксандр Класкоўскі, беларусы, у якіх заканчваецца пашпарт, будуць шукаць іншыя варыянты, адзін з іх – гэта так званы дакумент, які дае права на падарожжы: «Прасцей будзе атрымаць такі дакумент, чым прыгожы сувенір з Пагоняй і ўсімі атрыбутамі, які будзе кепска працаваць і ствараць шмат нязручнасцяў для падарожжаў».
У той жа час з пазітыўных момантаў Віталь Цыганкоў адзначае, што няма ніякіх «палітычных перашкодаў» для ўвасаблення ідэі нацыянальнага пашпарта Беларусі, бо шмат якія краіны выказалі ёй палітычнае падтрыманне. Праўда, дадае суразмоўца, пасля гэтага яны ўперліся ў тое, што з фармальна-бюракратычнага гледзішча гэта не так і проста зрабіць.
Мы пацікавіліся ў экспертаў, у якім выпадку яны б палічылі, што праект пашпарта быў паспяховым. Напрыклад, у інтэрв’ю радыё «Свабода» Павел Лібер адзначыў, што добрым вынікам будзе, нават калі адна краіна прызнае «пашпарт Новай Беларусі».
,,
«Мне ўся гэтая гісторыя падабаецца. Як толькі выйдзе першая партыя пашпартоў і Валер Кавалеўскі выйдзе на камеру з гэтым пашпартам, то ў Драздах проста выбухнуць усе пуканы ўва ўсіх людзей ува ўсіх дамах. Толькі дзеля гэтага ў гісторыю з пашпартам трэба інвеставаць. Гэта ж цудоўна», – сказаў стваральнік платформы «Голас».
На думку Віталя Цыганкова, поспехам можна лічыць, калі гэты пашпарт прызнаюць 3–5 краінаў. Палітолаг таксама падкрэслівае, што асноўнымі «спажыўцамі» гэтага пашпарта выступаюць беларусы, якія ўцякалі з краіны паводле палітычных прычынаў, таму запатрабаванай ідэя можа быць хіба што ў некалькіх дзясяткаў тысячаў чалавек, у якіх няма іншага выйсця і магчымасці працягнуць свой беларускі пашпарт.
Аляксандр Класкоўскі ставіць значна больш высокую планку і лічыць, што пра поўны поспех можна гаварыць тады, калі гэты пашпарт будзе мець функцыянал, аналагічны пашпарту цяперашняму. Але гэтая мэта, на думку нашага суразмоўцы, практычна недасягальная.
«Ва ўсякім разе я б адказаў так: гэта вельмі амбітны праект і гэта вялікі выклік для ініцыятараў. Канечне, дай бог ім поспехаў, але яны абралі вельмі цярністы шлях, і сёння цяжка меркаваць: гэтыя іх аптымістычныя заявы – гэта проста спроба зрабіць добрую міну, ці сапраўды для гэтага ёсць грунтоўныя падставы? Пабачым, час пакажа», – рэзюмаваў Аляксандр Класкоўскі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.