навіны

Дырэктарка «Белсату» распавяла пра далейшы лёс тэлеканалу

Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы на адкрыцці карэспандэнцкага пункту ў Кіеве, Украіна. 27 красавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы на адкрыцці карэспандэнцкага пункту ў Кіеве, Украіна. 27 красавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Кіраўніцтва «Белсату» пазбавілі фінансавых паўнамоцтваў.

Новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсату» фінансавых паўнамоцтваў. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы заявіла аб пагрозе спынення працы цягам месяца.
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы на адкрыцці карэспандэнцкага пункту ў Кіеве, Украіна. 27 красавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы на адкрыцці карэспандэнцкага пункту ў Кіеве, Украіна. 27 красавіка 2023 года. (Фота: Белсат)
Дырэктарцы «Белсату» праз электронную пошту паведамілі пра ануляванне фінансавых паўнамоцтваў. Гэта азначае, што кіраўніцтва тэлеканалу цяпер не мае правоў падпісваць фінансавыя дакументы.
Агнешка Рамашэўская-Гузы адзначыла, што аніякіх тлумачэнняў ад кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) яна не атрымала.
«У аўторак мае быць сустрэча з ліквідатарам, і я спадзяюся, што сітуацыя праясніцца ў станоўчы бок для гэтай важнай польскай ініцыятывы», – паведаміла дырэктарка «Белсату».
Адначасова яна папярэдзіла, калі бліжэйшым часам не будзе развязання, то тэлеканал апынецца пад пагрозаю спынення працы:

,,

«Калі бліжэйшым часам паўнамоцтвы не будуць узноўленыя ў той ці іншай форме, “Белсат” апынецца пад пагрозаю спынення вытворчасці цягам месяца або паўтары месяцы, бо гэта бесперапынная вытворчасць».

У сваім Facebook Рамашэўская-Гузы ўдакладніла, што пазбаўленне фінансавых паўнамоцтваў – гэта не звальненне, аднак дэ-факта яна не можа весці гаспадарчую дзейнасць каналу.
Імаверна, кіраўніцтва «Белсату» атрымае новыя паўнамоцтвы, аднак дырэктарка канстатавала, што не ўпэўненая ў гэтым.
Святлана Ціханоўская ўручыла «Знак Гонару» дэмакратычных сілаў намесніку дырэктара «Белсату» Аляксею Дзікавіцкаму (злева) і дырэктарцы «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы (справа). Варшава, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)

Сітуацыя сталася вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.
Ва ўрадзе свае дзеянні тлумачаць неабходнасцю «аднавіць незалежнасць, аб’ектыўнасць і плюралізм у рэалізацыі грамадскай місіі» дзяржаўных медыяў. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў кадравыя перастаноўкі незаконнымі.
Цяпер усе гэтыя дзяржаўныя медыі юрыдычна знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі праз тое, што прэзідэнт адхіліў праект бюджэту, які прадугледжваў для рэдакцыяў 3 млрд злотых (у пераліку каля 750 млн долараў). Такі статус неабходны, каб дзейнасць медыяў працягвалася і была магчымасць правесці рэструктурызацыю.
Раней намеснік дырэктаркі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі выказваў спадзеў, што змена кіраўніцтва TVP не паўплывае на дзейнасць каналу:

,,

«“Белсат” вяшчае ўжо 17-ы год, і за гэты час змяніўся не адзін урад. Але, на шчасце, усе галоўныя палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне “Белсату” проста неабходнае».

Bulbamovie 2023 (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Аляксей Дзікавіцкі: усе палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» неабходнае навіны
Пра неабходнасць падтрымання «Белсату» казала і абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская падчас сустрэчаў у Варшаве з кіраўніцтвам МЗС, спікерамі Сейму і Сенату Польшчы, а таксама з чальцамі Камітэту замежных справаў Сейму.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10