навіны

У Польшчы прайшлі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў. Не абышлося без следу КДБ

Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Крыніца: Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў / X
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Крыніца: Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў / X
podpis źródła zdjęcia

Ператрусы звязаныя з вербаваннем польскіх жаўнераў.

У Польшчы супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) правялі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў. Гэта звязана са стварэннем расейскімі службамі ў Польшчы сеткі «антывакцынальных актывістаў», чальцы якой насамрэч вербавалі жаўнераў польскага войска. Пра гэта паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў».
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Крыніца: Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў / X
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Крыніца: Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў / X
«Сярод тых, у чыіх кватэрах былі праведзеныя ператрусы, значацца Сцяпан Кшэвіцкі, агрэсіўны патастрымер, звязаны з правакатарам, скіраваным у Польшчу беларускім КДБ», – апавядае цэнтр.
У спісе таксама шэраг асобаў, звязаных з расейскімі спецслужбамі і фашысцкімі рухамі ў Польшчы, адзначае.
«Ува ўсіх сканфіскавалі камп’ютары, тэлефоны і носьбіты інфармацыі. У адной з кватэраў таксама знайшлі рацыі, якія маглі выкарыстоўвацца для сувязі з людзьмі ў Расеі і Беларусі», – піша цэнтр.
Жаўнераў, якіх спрабавалі вербаваць, намаўлялі напасці на сваіх камандзіраў і правесці дыверсіі ў польскім войску.
Гэта далёка не першы выпадак, калі ў Польшчы знаходзяць шпіёнаў ці агентаў спецслужбаў Беларусі і Расеі. Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала 9 снежня жанчыну з Баранавічаў, якая працавала на КДБ.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10