Літва і Польшча абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць Беларусі
12.01.2024, 11:49
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс і міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі на сустрэчы 11 студзеня. (Фота: urm.lt)
podpis źródła zdjęcia
Гэта была адная з тэмаў, разам са стрымліваннем расейскай агрэсіі.
Міністры замежных справаў Літвы і Польшчы, Габрыелюс Ландсбергіс і Радослаў Сікорскі, сустрэліся 11 студзеня, каб абмеркаваць бяспеку ў Еўропе, абаронную супрацу, падтрыманне Украіны і ўзмацненне санкцыяў супраць Беларусі і Расеі, паведамляе МЗС Літвы.
Кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс і міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі на сустрэчы 11 студзеня. (Фота: urm.lt)
«Мы працягнем развіваць абаронную супрацу з Польшчай, бо Сувалкаўская лінія – гэта выразная зона агульнай адказнасці», – сказаў Габрыелюс Ландсбергіс.
Міністры надалі асаблівую ўвагу падтрыманню Украіны, яны падкрэслілі неабходнасць доўгатэрміновай фінансавай і вайсковай дапамогі краіне, што абараняецца ад агрэсіі. Ландсбергіс зазначыў, што лідарства Польшчы, якая прытрымліваецца той жа пазіцыі, мае вызначальную вагу для дасягнення кансэнсусу ў гэтай галіне. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі заклікаў Польшчу далучыцца да ініцыятывы балтыйскіх урадаў у адзіным рэгіянальным пільнаванні санкцыяў ЕЗ, адзначае МЗС Літвы.
,,
«Разам з Польшчай мы будзем дбаць пра захаванне фокусу ЗША на Еўропе і пра павышэнне адказнасці Еўропы за ўласную бяспеку», – падкрэсліў Ландсбергіс.
У снежні 2023 года МУС Літвы заявіў, што спадзяецца на ўніфікацыю санкцыяў супраць беларусаў і расейцаў у сувязі з актыўнасцю спецслужбаў Беларусі. Аднак Літва пачала выдаваць беларусам гуманітарныя ВНЖ тэрмінам на тры гады, хаця раней па працяг дазволу трэба было звяртацца штогод.