навіны

Украіна плануе падпісаць дамовы аб бяспецы яшчэ з некалькімі краінамі

Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі пасля падпісання гістарычнай дамовы. (Фота: president.gov.ua)
Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі пасля падпісання гістарычнай дамовы. (Фота: president.gov.ua)
podpis źródła zdjęcia

За эталон будзе ўзятая дамова з Брытаніяй.

Украіна цяпер вядзе перамовы з яшчэ некалькімі краінамі наконт падпісання дамоваў аб гарантыях бяспекі і вайсковай супрацы, аналагічных той, што была заключана з Вялікай Брытаніяй. Пра гэта паведамляе УНІАН.
Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі пасля падпісання гістарычнай дамовы. (Фота: president.gov.ua)
Рышы Сунак і Уладзімір Зяленскі пасля падпісання гістарычнай дамовы. (Фота: president.gov.ua)
Прэм’ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заявіў, што падпісанае 12 студзеня пагадненне з Брытаніяй стане эталонам для будучых дамоваў.


,,

«Чым важна гэта пагадненне. Яно стала эталонам. Вельмі важна, каб у эталоне былі ўключаны максімальныя гарантыі для нашай дзяржавы. І так яно і ёсць… Брытанія будзе падтрымліваць Украіну ў час агрэсіі столькі, колькі спатрэбіцца», – сказаў Шмыгаль.


Ён падкрэсліў, што пагадненне з Брытаніяй – гэта толькі пачатак. З цягам часу павінны зʼявіцца аналагічныя пагадненні з іншымі краінамі.


,,

«Мы сёння вядзем перамовы з партнёрамі па падпісанні аналагічных пагадненняў», – паведаміў кіраўнік урада.


Нагадаем, 12 студзеня прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак наведаў Кіеў і падпісаў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім гістарычнае пагадненне аб супрацы ў галіне бяспекі паміж краінамі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10