навіны

Святлана Ціханоўская: «Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў»

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас яе візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас яе візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з гібеллю палітвязня Вадзіма Храсько

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла заяву ў сувязі з гібеллю ў калоніі №3 «Віцьба» 50-гадовага палітвязня Вадзіма Храсько.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас яе візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу «Белсат» падчас яе візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
«Беларускіх палітзняволеных працягваюць забіваць у турмах. Сёння з’явілася інфармацыя, што ўслед за Вітольдам Ашуркам, Мікалаем Клімовічам і Алесем Пушкіным рэжым закатаваў Вадзіма Храсько.
Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму інкамунікада нават нельга дазнацца пра іх рэальны стан – некаторым ужо многія месяцы не дазваляюць сустрэцца з адвакатам, весці ліставанні.


,,

Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў. Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма», – падкрэслівае яна.


Ціханоўская выказвае шчырыя спачуванні родным ды блізкім Вадзіма Храсько.


,,

«Хачу нагадаць беларусам – няма розніцы, застаяцеся вы ў краіне, ці зʼехалі: дбайце пра тых, хто ў няволі. Пішыце лісты палітзняволеным, дапамагайце іх семʼям, патрабуйце інфармацыю аб стане тых, хто знаходзіцца за кратамі. Бо сёння задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах», – зазначыла абраная прэзідэнтка.


Нагадаем, сёння стала вядома, што ў калоніі №3 «Віцьба» ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько.
Вадзім Храсько. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Вадзім Храсько. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Вадзім Храсько быў затрыманы 15 красавіка 2023 года. У жніўні суддзя Сяргей Хрыпач асудзіў мужчыну да трох гадоў зняволення паводле арт.361-2 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Вадзім быў накіраваны ў калонію, нягледзячы на тое, што меў сур’ёзнае захворванне.
Вадзім Храсько памёр у ноч з 8 на 9 студзеня. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У шпіталь яго даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10