навіны

Павелічэнне актыўнасці расейцаў па ўсім фронце. Што адбываецца ва Украіне?

Трэнаванне цывільных грамадзянаў, якія жадаюць пайсці ва ўзброеныя сілы Украіны. 12 студзеня 2024 г., Кіеў, Украіна. (Фота: Oleksii Chumachenko / Zuma Press / Forum)
Трэнаванне цывільных грамадзянаў, якія жадаюць пайсці ва ўзброеныя сілы Украіны. 12 студзеня 2024 г., Кіеў, Украіна. (Фота: Oleksii Chumachenko / Zuma Press / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 13 студзеня.

«Белсат» падводзіць вынікі 689-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 13 студзеня чытайце ў нашым аглядзе.
Трэнаванне цывільных грамадзянаў, якія жадаюць пайсці ва ўзброеныя сілы Украіны. 12 студзеня 2024 г., Кіеў, Украіна. (Фота: Oleksii Chumachenko / Zuma Press / Forum)
Трэнаванне цывільных грамадзянаў, якія жадаюць пайсці ва ўзброеныя сілы Украіны. 12 студзеня 2024 г., Кіеў, Украіна. (Фота: Oleksii Chumachenko / Zuma Press / Forum)
На паўночным усходзе Харкаўскай вобласці працягваюцца сустрэчныя баі за сяло Сынькоўка ў Купянскім раёне. Большай ініцыятывай тут валодаюць Узброеныя сілы РФ, але змяніць сітуацыю на гэтым участку фронту ім не ўдаецца.
Таксама на купянскім кірунку войскі РФ атакуюць каля Петрапаўлаўкі: паводле Генштабу ЗСУ, за содні каля абодвух сёлаў сілы абароны краіны адбілі дзевяць атак праціўніка.
Расейскі ваенкор Сямён Пегаў піша, што на суседнім ліманскім кірунку УС РФ атакуюць на ўсходзе ад сяла Церны ў Данецкай вобласці. Адначасова з гэтым працягваюцца сустрэчныя баі на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва побач з сялом Дзіброва на Луганшчыне.
Украінскія атакі ў Серебранскім лясніцтве пацвярджаюць і ў Міністэрстве абароны РФ.
У сваю чаргу ў Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны заявілі пра адбіццё шасці атак праціўніка каля сёлаў Макееўка, Грыгораўка і Вясёлае.
Між тым прарасейскі тэлеграм-канал «Два майора» паведамляе аб прасоўванні войскаў РФ уздоўж чыгуначнай лініі ў кірунку пасёлку Выемка (на поўначы ад Вясёлага).
На бахмуцкім кірунку расейскія вайскоўцы атакуюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру.
Пегаў піша, што ЗСУ пад ціскам атак праціўніка паступова адыходзяць з Багданаўкі ў бок гораду Часаў Яр. Адначасова з гэтым расейцы штурмуюць вышыні на паўночным захадзе ад Клішчыеўкі.
Канал «Два майора» удакладняе, што штурм Клішчыеўкі паралельна ідзе і з поўдня. Таксама крыніца паведамляе пра дзейнасць перадавых атрадаў УС РФ на ўскрайках Іванаўскага.
Разам з тым праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» сцвярджае, што сітуацыя на кірунку застаецца стабільнай – ідуць пазіцыйныя баі па ўсёй лініі сутыкнення, пры гэтым часцяком пазіцыі пераходзяць з рук у рукі.
Пры гэтым па-ранейшаму найбольшая наступальная актыўнасць Узброеных сілаў РФ назіраецца ў ваколіцах Данецку.
На аўдзееўскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі 21 атаку праціўніка – 4 каля самой Аўдзееўкі і 17 у ваколіцах населеных пунктаў Первамайскае і Невельскае.
Між тым канал «Два майора» адзначае прасоўванні войскаў РФ каля Первамайскага.
На суседнім мар’інскім кірунку ўкраінскі бок фіксуе 26 безвыніковых атак праціўніка каля Краснагораўкі, Георгіеўкі, Мар’інкі і Новаміхайлаўкі.
Пры гэтым прарасейскі тэлеграм-канал «Белорусский силовик» заяўляе пра невялікія поспехі УС РФ на паўночным захадзе ад Мар’інкі.
Сямён Пегаў піша, што на поўдні Новаміхайлаўкі ідуць сустрэчныя баі, пры гэтым расейцы імкнуцца адначасова выйсці да сяла і з поўначы з боку Пабеды.
На мяжы Данецкай і Запарожскай вобласцяў расейцы цягам содняў атакавалі з поўдня ад сяла Залатая Ніва, а таксама з захаду ад Старамаёрскага. Па інфармацыі ўкраінскага камандавання, усе чатыры атакі аказаліся безвыніковымі.
На мелітопальскім кірунку самым актыўным участкам фронту застаецца выступ па лініі фронту з поўдня ад гораду Арэхаў у Запарожскай вобласці. Тут расейцы прынамсі восем разоў атакавалі каля сёлаў Работына і Вэрбовае.
«Белорусский силовик» фіксуе невялікія прасоўванні расейцаў у так званай шэрай зоне на захадзе ад Вэрбовага.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Наталля Кулыгіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10