Расея ўчыніла чарговы масаваны ракетны ўдар па Украіне
13.01.2024, 17:44
Вынікі ракетнага абстрэлу ў Сумской вобласці, 13 студзеня 2024 году. (Фота: Сумська обласна прокуратура / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Мінімум адна жанчына атрымала раненне, загінулых няма.
Ноччу і раніцай 13 студзеня Расея ўчыніла чарговую атаку на Украіну з выкарыстаннем розных тыпаў ракетаў, а таксама дронаў-камікадзэ.
Вынікі ракетнага абстрэлу ў Сумской вобласці, 13 студзеня 2024 году. (Фота: Сумська обласна прокуратура / Telegram)
Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што ўсяго расейцы выкарысталі 40 сродкаў паветранага нападу:
Украінскія сілы СПА знішчылі 7 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55 і 1 кіраваную авіяцыйную ракету Х-59. Паветраныя сілы ЗСУ тлумачаць, што «больш за 20 усіх пералічаных сродкаў паветранага нападу, якія не патрапілі ў статыстыку збітых, не дасягнулі сваіх цэляў, з прычыны актыўнага супрацьдзеяння сродкамі радыёэлектроннай барацьбы».
Намеснік кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Кулеба паведамляе, што ў выніку ракетнай атакі былі пашкоджаны цывільныя будынкі на Палтаўшчыне, Сумшчыне і Чарнігаўшчыне. Паводле інфармацыі Кулебы, загінулых няма.
Сумская абласная пракуратура паведамляе, што ў выніку ракетнага абстрэлу ў горадзе Шостка атрымала раненне 47-гадовая жанчына. Выбуховай хваляй было пашкоджана 26 будынкаў.
Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак піша, што ў Дняпры таксама былі зафіксаваныя «прылёты». Ніхто не пацярпеў.