навіны

На прэзідэнцкіх выбарах у Тайвані перамагае нязручны для Кітаю кандыдат

Кандыдат у прэзідэнты Тайваню Лай Цындэ (Уільям Лай). (Фота: 賴清德 / Facebook)
Кандыдат у прэзідэнты Тайваню Лай Цындэ (Уільям Лай). (Фота: 賴清德 / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Гэта можа прывесці да абвастрэнне стасункаў Пекіна і Тайваня.

У Тайвані адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамагае кандыдат ад кіроўнай партыі Лай Цындэ (Уільям Лай). Хаця афіцыйныя вынікі выбараў яшчэ не падведзены, апазіцыя прызнала сваю паразу. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.
Кандыдат у прэзідэнты Тайваню Лай Цындэ (Уільям Лай). (Фота: 賴清德 / Facebook)
Кандыдат у прэзідэнты Тайваню Лай Цындэ (Уільям Лай). (Фота: 賴清德 / Facebook)
Віцэ-прэзідэнт Тайваню, кандыдат ад кіроўнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі 64-гадовы Лай Цындэ быў фаварытам ад самага пачатку.
Як патлумачыў у інтэрв’ю «Белсату» кітайст з Лейпцыгскага ўніверсітэту Аляксей Чыгадаеў, Лай Цындэ выступае за больш жорсткі курс у дачыненні Кітаю, скарачэнне залежнасці ад Пекіну і збліжэнне з іншымі краінамі. Гэта, на думку палітыка, мусіць застрахаваць Тайвань ад кітайскага ўварвання.
Яго галоўны апанент – кандыдат ад апазіцыйнай партыі Гаміньдан Хоў Юі – наадварот за збліжэнне з мацерыковым Кітаем, развіццё дыялогу і больш шчыльныя эканамічныя сувязі. На думку Хоў Юі, як раз гэта дазволіць пазбегчы вайны.


,,

«Іх (Гаміньдана) галоўная рыторыка: вы выбіраеце паміж вайной і мірам. Калі вы за вайну – галасуйце за дэмакратаў, калі за мір – галасуйце за нас», – тлумачыць Чыгадаеў.


Яшчэ адным кандыдатам на выбарах быў прадстаўнік Партыі народу Тайваня Кэ Вэньчжэ. Ён цэнтрыст, які выступае «супраць усіх» – то бок супраць пазіцыі і Гаміньдана, і Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі. Вэньчжэ паказвае лепшы вынік, чым чакалася, але не складае сур’ёзнай канкурэнцыі асноўным кандыдатам.
Паводле прамежкавых дадзеных падліку галасоў, Лай набірае 42%, Хоў – 34%. Афіцыйныя вынікі будуць падведзены праз некалькі дзён. Аднак сотні прыхільнікаў Лая ўжо сабраліся ў штаб-кватэры Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі і святкуюць перамогу.
На Тайвані таксама прайшлі выбары ў Заканадаўчы юань (парламент). Паводле папярэдніх дадзеных, тут таксама лідзіруюць прадстаўнікі Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, аднак іх перавага мінімальная, таму высновы рабіць рана.
Аляксей Чыгадаеў падкрэслівае, што выбары ў Тайвані – сапраўды дэмакратычныя і канкурэнтныя, таму прадказаць вынікі заўсёды складана.


,,

«Лідзіруюць пакуль дэмакраты. Але можа скласціся сітуацыя, калі прэзідэнтам будзе ад Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі, ён будзе дастаткова агрэсіўна настроены ў адносінах да Кітая, але пры гэтым парламент будзе з Гаміньдана і іх саюзнікаў.


Тады, што б ён не заяўляў, грошай яму проста не дадуць – на гэтым усё скончыцца. Ён можа крытыкаваць, ён можа асуджаць, але калі ён прыйдзе ў парламент, каб зацвердзілі бюджэт, яму скажуць: вельмі шкада, але мы гэтае рашэнне не прымаем», – тлумачыць Чыгадаеў.
2024 год
Дзе бабахне ў 2024 годзе? Глядзім, у якіх краінах магчымыя новыя войны навіны
Як адзначае Бі-Бі-Сі, за выбарамі на Тайвані назірае ўвесь свет, бо Пекін пагражае востраву вайной у выпадку, калі па іх выніках тайванцы захочуць абʼявіць аб фармальнай незалежнасці ад Кітая. Напярэдадні выбараў кітайскія ўзброеныя сілы значна павысілі актыўнасць вакол Тайваня.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10