Цэнтральнае камандаванне ЗША паказвае пачатак аперацыі супраць хусітаў. (Фота: U.S. Central Command / X)
podpis źródła zdjęcia
Мэтай стала радыёлакацыйная станцыя хусітаў у горадзе Сана.
Амерыканская авіяцыя ноччу 13 студзеня нанесла новыя ўдары па хусітах, а менавіта – па радыёлакацыйнай станцыі ў Емене, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ і вайскоўцаў ЗША.
Цэнтральнае камандаванне ЗША паказвае пачатак аперацыі супраць хусітаў. (Фота: U.S. Central Command / X)
Еменскі тэлеканал Al Masirah паведаміў, што ваенная авіяцыя ЗША нанесла ўдар па сталіцы Емену – горадзе Сана. Паводле ліванскага тэлеканалу Al Mayadeen, выбухі было чуваць у паўночнай частцы сталіцы.
Цэнтральнае камандаванне Узброеных сілаў ЗША пазней заявіла, што амерыканскія войскі нанеслі ўдар па радыёлакацыйнай станцыі, якую выкарыстоўвалі хусіты. Удар быў нанесены ракетамі «Тамагаўк» з борту эсмінца USS Carney. У заяве казалася, што радар быў знішчаны ў выніку ўдару.
,,
«Гэты ўдар быў нанесены эсмінцам Carney з выкарыстаннем наземных ударных ракет «Тамагаўк» і стаў працягам удараў, нанесеных 12 студзеня з мэтай пагоршыць магчымасці хусітаў атакаваць марскія судны, у тым ліку, камерцыйныя», – гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання Узброеных сілаў ЗША (CENTCOM), апублікаваным у Х.
11 студзеня ЗША і Вялікая Брытанія нанеслі скаардынаваны ўдар па 28 хусіцкіх ваенных аб’ектах у Емене, сярод якіх: радары, сістэмы СПА, склады, месцы запуску беспілотнікаў і ракет. Як паведамілі хусіты, у выніку атакі загінулі пяцёра вайскоўцаў, шасцёра былі параненыя.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў, што ўдары могуць працягнуцца, калі хусіты не перастануць атакаваць гандлёвыя і ваенныя судны ў эканамічна важным раёне і сказаў, што хусітаў можна будзе назваць тэрарыстычнай групоўкай (у 2021 годзе ЗША выключылі іх са спісу тэрарыстаў).
Іран, Катар, Расея, Саудаўская Аравія і Турцыя асудзілі ўдары ЗША і Вялікай Брытаніі. Хусіты заявілі, што працягнуць атакаваць караблі, якія накіроўваюцца ў Ізраіль ці ідуць з яго.
У канцы 2023 года зʼявілася кааліцыя для абароны гандлёвых шляхоў у Чырвоным моры. Да яе далучыліся больш за 20 краінаў. Аднак удары ЗША і Вялікай Брытаніі адбываюцца за рамкамі гэтай кааліцыі.
Некаторыя аператары пастанавілі перанакіраваць грузы ў абыход Афрыкі праз хусіцкую небяспеку. Маршрут праз Чырвонае мора і Суэцкі канал забяспечвае каля 12 % сусветнага марскога гандлю.