навіны

Беларуса жорстка затрымалі па вяртанні на радзіму з Польшчы

Момант затрымання беларуса ў Ваўкавыскім раёне. Крыніца скрыншоту відэа: Вясна / Telegram
Момант затрымання беларуса ў Ваўкавыскім раёне. Крыніца скрыншоту відэа: Вясна / Telegram
podpis źródła zdjęcia

15 гадоў ён жыў у Польшчы.

У Ваўкавыскім раёне супрацоўнікі МУС жорстка затрымалі беларуса, які вярнуўся на радзіму з Польшчы, дзе жыве з 2009 года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Момант затрымання беларуса ў Ваўкавыскім раёне. Крыніца скрыншоту відэа: Вясна / Telegram
Момант затрымання беларуса ў Ваўкавыскім раёне. Крыніца скрыншоту відэа: Вясна / Telegram
Праваабаронцы пішуць, што на апублікаваным так званымі сілавікамі «пакаянным відэа» мужчына кажа, што ў 2017 годзе атрымаў від на жыхарства ў Польшчы.
Ён вярнуўся ў Беларусь разам з сям’ёй 6 студзеня і быў затрыманы. Гарадзенскія праваабаронцы высветлілі, што затрыманага завуць Аляксандр Мазец.
З відэа вынікае, што мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Беларуская мяжа. (Фота: sb.by)
Не менш як 207 асобаў затрыманыя па вяртанні ў Беларусь за год. Статыстыка праваабаронцаў навіны
Паводле «Вясны», у 2023 годзе пасля правярання на мяжы былі затрыманыя не менш за 207 чалавек, якія вярталіся ў Беларусь. Амаль усіх пакаралі «соднямі» ці адміністратыўнымі штрафамі за рэпосты навінаў з незалежных медыяў, «дробнае хуліганства» або «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай. Як мінімум 18 асобаў асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, 12 з іх – на зняволенне.
Зміцер Міраш belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10